Фаўн
Фаўн (лац.: Faunus) — адзін са старажытных нацыянальных багоў Італіі. Шматлікія чыста італійскія асаблівасці яго характара і культа пазгладжваліся ў выніку атаясамлівання яго з грэчаскім Панам[1]
Этымалогія
правіцьФаўн - добры, міласэрдны бог (ад лац.: favere - быць дабразычлівым, адсюль жа паходзяць імёны Faustus, Faustulus, Favonius).У выглядзе Фаўна старажытныя італійцы шанавалі добрага дэмана гор, палёў, пячор, статкаў, спасылаючага ўрадлівасць палям, жывёлам і людзям, вешчага бога, старажытнага цара Лацыя і родапачынальніка шматлікіх старажытных фамілій, насаджальніка першапачатковай культуры. Пры гэтым,разам з адзіным асобным бажаством верылі ў існаванне шматлікіх аднародных і аднаіменных з ім дэманаў, у якіх былі ўвасоблены атрыбуты самога Фаўна.
Лад жыцця
правіцьПадобна Сільвану, Фаўн, як лясны бог, жыве ў нетрах, абасобленых пячорах, дзе ён прадказвае будучыню, ловіць птушак і пераследуе німф. З чалавекам ён гаворыць ці ў сне, ці здалёк, пугаючы ці перасцерагаючы яго ляснымі галасамі. Ён таксама выклікае так званы «панічны жах» як у падарожнікаў, так, зрэдку, падчас вайны ў ворагаў. Ён ходзіць у гушчарах нябачным духам: у сувязі з гэтым сабака, якой прыпісвалі здольнасць бачыць духаў, была прысвечана Фаўну. Яўляючыся чалавеку ў сне, Фаўн часта мучыць яго кашмарам: супраць гэтага выкарыстоўваліся асаблівыя карані і мазі, асабліва корань лясной півоні. Асабліва сцерагліся Фаўна жанчыны, якіх бог пераследваў сваімі заляцаннямі, адсюль і яго эпітэт - «Incubus».
Асаблівым заступніцтвам Фаўна карысталіся статкі: ён спрыяў іх расплоджванню і аберагаў ад ваўкоў. У гэтым сэнсе ён называўся Lupercus - імем, з якім звязана і назва, адбываўшагася ў Рыме ў гонар Фаўна свята Луперкалій. Акрамя Луперкалій, у гонар Фаўна былі ўсталяваны два святы: вясеннія Фаўналіі, якія прыпадалі на 13 лютага, і зімнія Фаўналіі, якія здзяйсняліся 5 снежня. У вёсках у гонар Фаўна штомесяц здзяйснялі ахвярапрынашэнні.
Як вешчы бог, фаўн даваў свае прадказанні ў сне: у гэтым сэнсе ён называўся Fatuus ці Fatuelus. Аракулы Фаўна знаходзіліся ў гаях. Судзячы па апісанню, якое дае Авідзій (Metamorph, IV, 644 і наступныя), Нума, жадаючы атрымаць прароцтва Фаўна і папярэдне ачысціўшы сябе ўстрыманнем, ідзе ў гай і тут прыносіць у ахвяру двух авечак - адну Фаўну, другую - богу сна. Потым, двойчы акрапіўшы сабе галаву вадой з крыніцы, сплёўшы два вянка з букавых ліcтоў і памаліўшыся, ён кладзецца на расцягнутыя шкуры ахвярных жывёл і ноччу ў сне атрымлівае жадаемае прароцтва. Падобныя ж звесткі дае і Вергілій у VII кнізе «Энэіды» (75-95). Як бог прадказанняў, Фаўн лічыўся родапачынальнікам песні, адчаго нават памер старажытнейшых рымскіх вершаў называецца Сатурнавым ці Фаўнавым.
Культ Фаўна
правіцьУ Лацыі Фаўн шанаваўся як цар абарыгінаў, унук Сатурна, сын Піка, бацька Лаціна (ад німфы Марыкі[2], таксама бацька Тарквіта[3] і Акіда[4] мудры і справядлівы правіцель. Ягонае праўленне папярэднічала царскаму перыяду і з’яўлялася першую эпоху распаўсюджвання культруы ў краіне. У гэтым казанні адлюстраваўся ўспамін аб тых часах, калі Італія была багатая лясамі і першабытныя плямёны насялялі лясныя прасекі.
Іншыя аўтары называюць Фаўна альбо патомкам Марса, які прыняў аркадцаў Евандра і надзяліў іх зямлёй для паселішча[5]; альбо сынам Арэса, які выдаў сваю дачку Лавінію замуж за Энэя[6].
На старажытнасць культа Фаўна указвае той факт, што месцамі гэтага культа былі не столькі храмы, сколькі палі, пячоры і гаі. фаўн шанавашся у абліччы не ідалаў, а татэмаў расліннага і жывёльнага царства.
Антрапамарфічныя выявы Фаўна належаць пазнейшаму часу і запазычаны ў грэкаў: Фаўн рабіўся альбо ў выглядзе Пана, альбо ў выглядзе Сілена ці Марсія. Фаўны ж - у выглядзе Паніскаў. Згодна з Дыядорам, яго называлі таксама Гермесам[7]. Акрамя луперкальскага свяцілішча ў Рыме існавалі яшчэ два храма Фаўна: адзін на Авенціне, другі на Цібрскім востраве.
Фаўна, дачка (ці жонка) Фаўна, з’яўлялася жаночым увасабленнем названага бога. Як і ён, яна была вешчай багіняй і называлася Фатуяй. У той жа час яна належала да ліка багінь жаночага вытворчага пачатку і, як гэткая, атясамлівалася з Маяй ці Добрай багіняй.
У паэме Нона «Дзяянні Дыяніса» Фаўн - сын Пасейдона і Кіркі, з Тырсеніды, удзельнік індыйскага паходу Дыяніса[8]. Спаборнічаў на калясніцах у гульнях па Афельту[9].
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Мифы народов мира. М., 1991-1992. В 2 т. Т. 2. С.555-556, Любкер Ф. Реальный словарь класссических древностей. М., 2001. М., в 3 т. Т. 2. С.12
- ↑ Вяргілій. Энэіда VII, 46-48
- ↑ Вяргілій, Энэіда Х 46-48
- ↑ Авідзій. Метамарфозы ХІІІ 750
- ↑ Дыянісій Галікарнаскі. Рымскія старажытнасці І 31, 2
- ↑ Апіан. Рымская гісторыя І 1
- ↑ Дыядор Сіцылійскі. Гістарычная бібліятэка VI, фр.5
- ↑ Нон. Дзяянні Дыяніса. ХІІІ 326
- ↑ Нон. Дзяянні Дыяніса XXXVII 165