Луперкаліі
Луперкаліі (лац.: Lupercalia ад lupus-воўк) - старажытнарымскае язычніцкае свята ўрадлівасці ў гонар Луперка (Lupercus) - бога Фаўна; фестываль, звязаны з пастушаскім культам.
Фестываль адбываўся з 13 па 15 лютага ў гроце Lupercal каля падножжа ўзгорка Палацін, дзе, згодна з паданнем ваўчыца выгадавала Ромула і Рэма, заснавальнікаў Рыма. Кожны год луперкі, жрацы Луперка з патрыцыянскай моладзі, збіраліся ў гэтым гроце, дзе на адмысловым алтары прыносілі ў ахвяру маладых коз і сабак, пасля рытуальнай трапезы луперкі разразалі шкуры ахвярных казлоў, і, ўзброіўшыся кавалкамі шкур, і распрануўшыся дагала, бегалі па гораду, хвастаючы ўсіх сустрэчных кавалкамі шкур. Жанчыны ахвотна падстаўлялі целы пад удары, паколькі лічылася, што сцябанне луперка дапамагае лягчэй нарадзіць[1]. У Старажытным Рыме Луперкаліі лічыліся запазычанай ўрачыстасцю старажытнагрэчаскага бога Пана, які як апякун статкаў і ахоўнік іх ад ваўкоў меў мянушку Луперк.
У 496 годзе папа Геласій I забараніў Луперкаліі. З цягам часу святкаванне Дня Святога Валянціна як дня закаханых замяніла Луперкаліі[2].
У літаратурыПравіць
Зноскі
- ↑ The Lupercalia (Smith's Dictionary, 1875)
- ↑ Андрэй Кураеў. 14 февраля - День святого Валентина? // «Православие в Татарстане», 14.02.2009 копія
- ↑ Плутарх. Цэзар, 61.
- ↑ Авідзій. Фасты, ІІ, 15 студзеня.
СпасылкіПравіць
- Луперкалии // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
- Луперкалии // Малый энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 4 томах. — СПб., 1907—1909.
- Шаблон:З БСЭ
- Луперкалии - Античный мир в терминах, именах и названиях: Словарь-справочник по истории и культуре Древней Греции и Рима / Науч. ред. А. И. Немировский. - 3-е изд. - Мн: Беларусь, 2001
- Луперкалии - Теософский словарь