Дыяніс
Дыяніс (стар.-грэч.: Διόνυσος, Διώνυσος, мікен. di-wo-nu-so-jo[1], лац.: Dionysus), Вакх (стар.-грэч.: Βάκχος, лац.: Bacchus) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[2] малодшы з алімпійцаў, бог вінаробства, прадукцыйных сіл прыроды, натхнення і рэлігійнага экстазу. Упамянуты ў «Адысеі» (XXIV 74).
Да адкрыцця Мікенскай культуры пазнейшыя даследчыкі лічылі, што Дыяніс прыйшоў у Грэцыю з варварскіх зямель, паколькі яго экстатычны культ з апантанымі пляскамі, захапляльнай музыкай і празмерным п'янствам, здаваўся даследчыкам чужым яснаму розуму і цвярозаму тэмпераменту элінаў. Аднак ахейскія надпісы сведчаць, што грэкі ведалі Дыяніса яшчэ да Траянскай вайны. У Піласе адзін з месяцаў называўся di-wo-nu-so-jo me-no (месяц Дыяніса)[3].
У рымскай міфалогіі яму адпавядае Лібер (лац.: Liber), сустракаецца таксама імя Ба́хус (лац.: Bacchus).
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).