Авенцін (лац.: Aventinus) — адзін з сямі пагоркаў, на якіх паўстаў Старажытны Рым. Мае дзве вяршыні — Вялікі Авенцін (вышыня 46 м.) і Малы Авенцін (вышыня 43 метры), падзеленыя лагчынай.

Паводле падання, на Авенцін і Ватыканскія горы адыходзілі плебеі ў час барацьбы з патрыцыямі. З 450-х гадоў да н. э. землі Авенціна былі падзеленыя паміж плебеямі. У 10 стагоддзі на гэтым пагорку быў кляштар святога Аляксея, у якім нейкі час жыў Бруна Кверфурцкі.