Півоня (Paeonia) — род кветкавых раслін сямейства півоневых.
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Півоня.
Шматгадовыя (у культуры без перасадкі жывуць да 100 гадоў) травяністыя расліны, радзей кусты і паўкусты з бульба- або верацёнападобнымі каранямі. Лісце чаргаванае, двойчы-, тройчы- або шматрассечанае. Кветкі буйныя, адзіночныя, белыя, ружовыя, чырвоныя, радзей жоўтыя, простыя або махрыстыя. Плод — шматлістоўка.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- Півоня // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.