Вікіпедыя:Кандыдаты ў выдатныя артыкулы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне выдатных артыкулаў, якія можна прылічыць да адных з найлепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу выдатнага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!
Калі артыкул даволі харошы, але ўсё ж не адпавядае патрабаванням да выдатных артыкулаў, яго можна вылучыць на атрыманне статусу добрага.
Абмеркаванне пазбаўлення статусу выдатнага адбываецца на гэтай старонцы.
Выдатныя артыкулы павінны мець высокі ўзровень якасці. У дадатак да агульных правіл, датычных артыкулаў Вікіпедыі, выдатныя артыкулы павінны быць:
- Якасна складзенымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на высокім узроўні і не ўтрымліваць памылак.
- Поўнымі і рознабаковымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць усе значныя факты і меркаванні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі любое невідавочнае сцвярджэнне можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры.
- Мець зноскі і спасылкі на крыніцы: у тэксце артыкула каля сцверджанняў, важных як для артыкула ў цэлым, так і для яго раздзелаў, а таксама каля лікавых дадзеных, павінны быць спасылкі на аўтарытэтныя крыніцы, аформленыя ў выглядзе зносак. Для крыніц вялікага аб’ёму (кнігі, артыкулы з аб’ёмам, большым за 15—20 старонак) у зносцы трэба ўказваць пэўныя старонкі або раздзелы.
- Нейтральнымі: асвятляць тэму справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць не менш за 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
- Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстання.
- Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі (калі ў іншых моўных раздзелах ёсць артыкулы-адпаведнікі).
Пажадана (але не абавязкова):
- Няўнасць адной ці некалькіх ілюстрацый.
- Спасылка на адпаведную катэгорыю ў Вікісховішчы (калі яна існуе).
- Афармленне бібліяграфіі з дапамогай адпаведных шаблонаў ({{кніга}}, {{артыкул}}, {{cite web}}, падрабязней гл. даведку).
Можа адсутнічаць:
- Спіс літаратуры, але тады абавязкова павінны быць вонкавыя спасылкі на рэсурсы ў Сеціве.
- Спасылкі на рэсурсы ў Сеціве, але тады павінен быць спіс літаратуры.
Абранне
правіць- Памеры артыкула асаблівай ролі не іграюць, трэба зыходзіць са зместу і ступені раскрыцця тэмы.
- Калі вы галасуеце Супраць ці Слабае супраць артыкула, абавязкова патлумачце прычыну.
- Артыкул павінен знаходзіцца на старонцы абрання не менш за адзін месяц і не больш за тры.
- Колькасць галасоў За павінна быць не меншай за чатыры (або тры галасы, калі чалавек, які высунуў артыкул на намінацыю, не галасаваў).
- Калі артыкул не быў абраны, то наступная яго намінацыя мае быць не менш чым праз месяц.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
- За — шаблон {{За}};
- Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
- Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце « Устрымліваюся» ці « Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.
Кандыдаты
правіцьКалі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю :). Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны.
Завершаныя абмеркаванні
правіць- З завершанымі абмеркаваннямі можна азнаёміцца ў Архіве абмеркаванняў
Журнал абрання
правіцьДа пазбаўлення статусу
правіцьПытанні аб пазбаўленні статусу выдатных у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.