Вікіпедыя:Кандыдаты ў добрыя артыкулы
|
На гэтай старонцы адбываецца абранне добрых артыкулаў, якія па той ці іншай прычыне яшчэ не з’яўляюцца выдатнымі, але могуць быць прылічаны да адных з лепшых артыкулаў у беларускай Вікіпедыі.
Перад тым, як выставіць артыкул для абмеркавання на атрыманне статусу добрага, калі ласка, абавязкова азнаёмцеся з патрабаваннямі да артыкула і працэдурай вылучэння!
Добрыя артыкулы пазней могуць стаць выдатнымі, таксама ў ходзе абмеркавання добрага артыкула можа быць прынята рашэнне аб намінацыі артыкула ў выдатныя.
Абмеркаванне пазбаўлення статусу добрых адбываецца на гэтай старонцы.
Добрыя артыкулы павінны мець адносна высокі ўзровень якасці, але ў адрозненне ад выдатных артыкулаў усе патрабаванні да іх носяць больш мяккі характар. У дадатак да агульных правілаў, датычных артыкулаў Вікіпедыі, добрыя артыкулы павінны быць:
- Якасна састаўленымі і арыгінальнымі: напісанымі для Вікіпедыі, а не скапіраванымі аднекуль; мова і стыль напісання павінны быць на добрым узроўні і не ўтрымліваць відавочных памылак.
- Поўнымі: раскрываць тэму ў поўным аб’ёме, улічваць самыя значныя факты і меркаванні.
- Добра прапрацаванымі: адлюстроўваць старанны і рэпрэзентатыўны агляд асноўнай літаратуры па тэме, калі большасць самых значных сцвярджэнняў можа быць праверана ў якасных і надзейных крыніцах, утрымліваць спіс літаратуры і зноскі.
- Нейтральнымі: прадстаўляць меркаванні справядліва і непрадузята.
- Стабільнымі: калі змест артыкула не з’яўляецца тэмай спрэчак і ў ім не вядзецца вайны правак.
- З уводзінамі: утрымліваць мінімум 3—4 сказы ўводзін, якія коратка раскрываюць тэму артыкула.
- Структураванымі: мець добра структураваную іерархію раздзелаў.
- Мець выявы толькі з ясным ліцэнзійным статусам: павінны ўтрымліваць толькі свабодныя выявы і/ці абгрунтаваную, мінімальна неабходную колькасць Fair-use выяваў, якія адпавядаюць крытэрыям добрасумленнага выкарыстоўвання.
- Закончанымі: не ўтрымліваць яўна недапісаных раздзелаў.
- Мець катэгорыі і інтэрвікі.
Што можа быць недапрацаваным:
- Часткі вялікай тэмы могуць быць не цалкам раскрытыя, пры ўмове, што асноўная тэма артыкула раскрытая;
- Выявы могуць адсутнічаць ці прысутнічаць ў недастатковай колькасці;
- Могуць адсутнічаць спасылкі на вонкавыя крыніцы;
- Мова можа быць не да канца дасканалая.
Галасы пазначаюцца з дапамогай наступных значкоў:
- За — шаблон {{За}};
- Устрымліваюся — шаблон {{Устрымліваюся}};
- Супраць — шаблон {{Супраць}}.
Калі вы галасуеце « Устрымліваюся» ці « Супраць», калі ласка, патлумачце прычыну.
Кандыдаты
правіцьКалі ласка, дадавайце для кожнага артыкула асобную секцыю. Новыя артыкулы дадавайце зверху, каб не было блытаніны
Прапаную на статус добрага артыкул пра апавяданне Максіма Гарэцкага. Першы мой артыкул, выстаўлены на статус. Напісаны паводле публікацый літаратуразнаўцаў і крытыкаў. Антон 740 (размовы) 20:41, 6 лістапада 2024 (+03)
Галасаванне
правіць- За DBatura (размовы) 21:49, 7 лістапада 2024 (+03)
- За --A potato hater (размовы) 19:16, 8 лістапада 2024 (+03)
- За Пасля дапрацоўвання артыкул адпавядае статусу добрых.--Lš-k. (размовы) 17:30, 15 лістапада 2024 (+03)
- За --JerzyKundrat (размовы) 01:14, 21 лістапада 2024 (+03)
Заўвагі
правіцьБыло б добра дапрацаваць некаторыя моманты ў артыкуле, каб наблізіць яго да статусу:
- Алесь Адамовіч заўважае, што твор да 1970-х гадоў не быў вядомы беларускаму чытачу. Апавяданне ўключалася ў школьныя хрэстаматыі. — Як не быў вядомы, калі быў апублікаваны? Мабыць малавядомы? Што адбылося ў 1970-х каб гэта змянілася? З’яўленне ў школьных хрэстаматыях супярэчыць невядомасці — варта неяк патлумачыць што маецца на ўвазе.
- здольны да прыроды — што гэта значыць?
- Беларус спытаў украінца, колькі ў яго дзяцей — рэзкі пераход для чытача. Што за ўкраінец, пры якіх абставінах спытаў? Можна раскрыць гэта або размясціць секцыю «Героі» пасля секцыі «Сюжэт», калі чытач ужо будзе ведаць пра асноўныя падзеі апавядання. Мабыць увогуле перанесці ацэнку Бахарэвічам героя ў іншую секцыю.
- Як кажа Любоў Глазман, яго роля ў творы немалаважная, ён лічыць, што вайна ёсць вайна — як меркаванне, што «вайна ёсць вайна», робіць героя важным? Ці для чаго гэтае меркаванне прыведзена? Увогуле лепей перафармуліраваць, бо пад словамі «вайна ёсць вайна» можна мець на ўвазе рознае.
- У творы ёсць нейтральная паласа, дзе Рускі забівае «аўстрыяка» — не зразумеў што тут значыць «нейтральная паласа». Падзеі твора адбываюцца ў нейтральнай зоне?
- Вышэй сказана, што Аднойчы ў пошуках бульбы салдат зайшоў у нейтральную паласу і сутыкнуўся з «аўстрыякам». Крыху пакараціў сказ. --JerzyKundrat (размовы) 12:17, 7 лістапада 2024 (+03)
Таксама варта прагнаць праз аўтаматычную праверку правапісу. Я павыпраўляў што мог і што знайшоў з арфаграфічных памылак, але магчыма яшчэ штосьці засталося нявыпраўленым. --A potato hater (размовы) 10:44, 7 лістапада 2024 (+03)
- Вітаю за заўвагі! Адказваю на наступныя пытанні:
- Перафармуліраваў на малавядомы, хоць на старонцы 19 Алесь Адамовіч піша наступнае: «Ні «Генерал», ні другое апавяданне Гарэцкага «Рускі» аж да 70-х гадоў не былі вядомы сучаснаму нашаму чытачу. (Хоць апавяданне «Рускі» ў свой час было хрэстаматыйным.) І ніяк не ўплывалі на ваенную літаратуру апошніх дзесяцігоддзяў.» Чаму да 1970-х гадоў быў малавядомы? Таму што, як адзначае Алесь Марціновіч, савецкаму кіраўніцтву творы Максіма Гарэцкага не падабаліся, яго імя радзей з’яўлялася ў друку. Выбраныя творы пісьменніка выйшлі з вялікімі высілкамі ў 1973 годзе.
- Маецца на ўвазе, што галоўны герой як земляроб набліжаны да прыроды. Паправіў.
- Украінец гэты і ёсць «аўстрыяк». Беларус спытаў яго, калі ён паміраў. Паправіў.
- Прыбраў немалаважную ролю, хоць Любоў Глазман і піша пра гэта. Перафармуліраваў.
- Нейтральная паласа — гэта тэрыторыя паміж пазіцыямі расійскіх і аўстрыйскіх войск. Там, шукаючы бульбу, аднойчы і сутыкаецца галоўны герой з «аўстрыякам». Паправіў. Антон 740 (размовы) 21:19, 7 лістапада 2024 (+03)
- Дапрацаваў яшчэ крыху структуру. Застаецца адзін абзац без крыніцы ў раздзеле "Праблематыка".
- Зроблена DBatura (размовы) 17:33, 8 лістапада 2024 (+03)
- І калі ёсць такая інфармацыя, было б добра ўсё ж раскрыць тэму са школьнымі хрэстаматыямі. У якія часы яно ўключалася туды, ці вывучалі гэты твор у школах, як змянялася з часам яго палажэнне ў школьнай праграме і г.д. Бачу, што ў артыкуле з Дзеяслова, на які прыведзена спасылка, такіх дэталей няма. A potato hater (размовы) 11:47, 8 лістапада 2024 (+03)
- А яшчэ сцверджанне з прэамбулы "Адным з першых у беларускай літаратуры Гарэцкі паглыбляецца ў свядомасць свайго героя, выкарыстоўвае прыём плыні свядомасці для апісання псіхічнага стану чалавека, які адважыўся на забойства." - таксама было б добра падмацаваць крыніцай, бо з самаго твора яно не вынікае, і ніжэй у тэксце артыкула не знайшоў для яго крыніц. A potato hater (размовы) 11:51, 8 лістапада 2024 (+03)
- У артыкуле састарэлая гісторыя твора. Паводле новых даследаванняў ён уключаецца ў твор «На імперыялістычнай вайне», галоўнай даследчыцай выступае Тэрэза Голуб, згадвання пра якую ў артыкуле ўвогуле няма.--Lš-k. (размовы) 17:05, 14 лістапада 2024 (+03)
- Унёс на свой лад змены ў раздзел аб гісторыі твора, паказаўшы яго і як сюжэт з кнігі. Тэрэза Голуб канешне з творчасцю Максіма Гарэцкага блізка знаёмая, але мабыць найперш як укладальніца. --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 14 лістапада 2024 (+03)
- Гісторыя ёсць. Але ў артыкуле мы не разумеем, хто і калі даў назву «Рускі», і калі з такой назвай твор быў надрукаваны. І я зусім не разумею сказ пра «самастойнае жыццё» твора. У 1926 годзе быў выдадзены твор «На імпэрыялістычнай вайне», дзе рускага не было. Lš-k. (размовы) 01:05, 15 лістапада 2024 (+03)
- Дадаў інфармацыю паводле заўвагі, цяпер Тэрэза Голуб узгадваецца. Антон 740 (размовы) 22:27, 14 лістапада 2024 (+03)
- Згадваецца, але ў «гісторыі» пераблытана ўся гісторыя твора. Варта ж напісаць, што ён друкаваўся пры жыцці толькі аднойчы, пад назвай «На імпэрыялістычнай вайне (З запісное кніжкі)», і ніяк не блытаць з большым творам «На імпэрыялістычнай вайне», куды ён, паводле задумы, мусіў дадавацца ў канцы. Lš-k. (размовы) 01:14, 15 лістапада 2024 (+03)
- UPD. Я дапісаў раздзел гісторыі сам, але лепей рабіць перад выстаўленнем на статус. Lš-k. (размовы) 02:08, 15 лістапада 2024 (+03)
- Унёс на свой лад змены ў раздзел аб гісторыі твора, паказаўшы яго і як сюжэт з кнігі. Тэрэза Голуб канешне з творчасцю Максіма Гарэцкага блізка знаёмая, але мабыць найперш як укладальніца. --JerzyKundrat (размовы) 20:48, 14 лістапада 2024 (+03)
Прапаную. Артыкул напісаны з апорай на англамоўныя і рускамоўныя публікацыі гісторыкаў і СМІ. Часткова пераклад з англійскай. Нажаль выяў бракуе, толькі адна карта. DBatura (размовы) 15:59, 30 кастрычніка 2024 (+03)
Галасаванне
правіцьЗа--Culamar (размовы) 09:19, 5 лістапада 2024 (+03)
За, з некаторымі заўвагамі наконт энцыклапедычнасці. Фразы кшталту «Эрытрэя апынулася на мяжы катастрофы», «Разрыў гэтых сувязяў апынуўся пагібельным» мабыць і паляпшаюць падачу, але не з’яўляюцца сухімі фактамі, таму на мой погляд трэба быць акуратней з імі ў Вікіпедыі. Напрыклад падаваць як ацэнку ці меркаванне пэўных спецыялістаў, а не як факт. Або пісаць нешта кшталту «разрыў гэтых сувязяў прывёў да такіх-та эканамічных страт» з канкрэтнымі лічбамі, і чытач ужо можа самастойна зрабіць для сябе высновы наколькі яны пагібельныя ці сур’ёзныя. --A potato hater (размовы) 20:28, 8 лістапада 2024 (+03)
- «Разрыў гэтых сувязяў апынуўся пагібельным» — гэта тупы гуглтранслейт, які заспамлівае Корпус беларускай мовы. --JerzyKundrat (размовы) 20:31, 8 лістапада 2024 (+03)
- Калі маеце на ўвазе што там мае быць "аказаўся", то я нязгодны з такой ацэнкай, бо корпус апісывае стан мовы як яе ўжываюць у розных кантэкстах, яго немагчыма заспаміць. Многія носьбіты ўжываюць слова "апынуцца" ў шырэйшым значэнні, чым у слоўніку. Корпус мусіць гэтую з'яву фіксаваць і мабыць слоўнік калі-небудзь зменіцца таксама. Але для нарматыўнасці адносна дзейнага стандарту можна і выправіць. A potato hater (размовы) 20:39, 8 лістапада 2024 (+03)
- Маю на ўвазе, што гуглтрнаслейт перакладае так заўсёды, бо ў яго слоўнік такі — белазараўскі. Ён адлюстроўвае ўласныя налады, і нічога болей. --JerzyKundrat (размовы) 21:22, 8 лістапада 2024 (+03)
- Калі маеце на ўвазе што там мае быць "аказаўся", то я нязгодны з такой ацэнкай, бо корпус апісывае стан мовы як яе ўжываюць у розных кантэкстах, яго немагчыма заспаміць. Многія носьбіты ўжываюць слова "апынуцца" ў шырэйшым значэнні, чым у слоўніку. Корпус мусіць гэтую з'яву фіксаваць і мабыць слоўнік калі-небудзь зменіцца таксама. Але для нарматыўнасці адносна дзейнага стандарту можна і выправіць. A potato hater (размовы) 20:39, 8 лістапада 2024 (+03)
- Выпраўлена. DBatura (размовы) 21:09, 8 лістапада 2024 (+03)
За спадзяюся, што ў бліжэйшай будучыні будзе больш свабодных фотаздымкаў па нядаўніх канфліктах, памяць мусіць жыць. Дзякуй за працу! Plaga med (размовы) 01:55, 21 лістапада 2024 (+03)
Заўвагі
правіцьЗавершаныя абмеркаванні
правіць- З завершанымі абмеркаваннямі можна азнаёміцца ў Архіве абмеркаванняў
Журнал абрання
правіцьДа пазбаўлення статусу
правіцьПытанні аб пазбаўленні статусу добрых у выпадку неадпаведнасці крытэрыям абмяркоўваюцца на старонцы Да пазбаўлення статусу.