Памер старонкі: 11 427

Вітаем

  Вітаем у Вікіпедыі!
Рады бачыць вас у беларускамоўнай суполцы Вікіпедыі. Даведацца, што робіцца ў беларускай энцыклапедыі, можна на старонцы Апошніх змен.
  Што зрабіць?
  Як атрымаць дапамогу?
Звярніцеся на форум Вікіпедыі або ў суполку Фэйсбука ці LJ, праз Discord, Telegram, IRC #wiki або ў «Размовы» да іншых удзельнікаў і адміністратараў.
Карысныя парады
  Зрабілі памылку?

--JerzyKundrat (размовы) 13:49, 2 студзеня 2023 (+03)Адказаць

Аўтадогляд правіць

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Аўтадаглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 17:21, 14 красавіка 2023 (+03)Адказаць

Вітаю. Я не супраць. --A potato hater (размовы) 15:00, 15 красавіка 2023 (+03)Адказаць
  Зроблена, цікавай працы. --JerzyKundrat (размовы) 15:53, 15 красавіка 2023 (+03)Адказаць

Вікіпедыя:Праект:Ці ведаеце вы/Падрыхтоўка правіць

Прывітанне, зірніце, калі ласка, ці не напісаў я там глупства пра залежныя і незалежныя зменныя. --JerzyKundrat (размовы) 20:24, 16 красавіка 2023 (+03)Адказаць

Усё слушна, дзякуй A potato hater (размовы) 09:17, 17 красавіка 2023 (+03)Адказаць

Эксперымент у тэорыі імавернасцей можа паўтарацца бясконца — мяне такая моўная канструкцыя зачапіла, але ці можна яе дадаць у праект? --JerzyKundrat (размовы) 23:17, 20 верасня 2023 (+03)Адказаць

Дадаць можна, але гэта хутчэй штосьці трывіяльнае, чым цікавы факт. На практыцы эксперыменты не паўтараюцца бясконца, тут маецца на ўвазе гіпатэтычная магчымасць. Напэўна трэба падумаць як перафармуляваць у самім артыкуле. A potato hater (размовы) 07:29, 21 верасня 2023 (+03)Адказаць

Удзел у Вікісустрэчы ЦУЭ правіць

Вітаю! Як маецеся? Зьбіраюся на Cустрэчу Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы ад Вікісуполкі Беларусі, якая пройдзе 15—17 верасьня ў Грузіі. Буду ўдзячны за падтрымку на be-tarask:Вікіпэдыя:Форум#Вікісустрэча Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. З найлепшымі пажаданьнямі,--Удзельнік:W 9:51, 19 красавіка 2023 (UTC+3)

Догляд правіць

Добры дзень, прапаную Вам атрымаць паўнамоцтвы Даглядчыка. Калі Вы не супраць, адкажыце, калі ласка (наўпрост на гэтай старонцы размоў). --JerzyKundrat (размовы) 15:24, 15 верасня 2023 (+03)Адказаць

Добры дзень. Я не супраць A potato hater (размовы) 15:55, 15 верасня 2023 (+03)Адказаць
  Зроблена, плёну і здабыткаў! --JerzyKundrat (размовы) 15:59, 15 верасня 2023 (+03)Адказаць

Інтэрвікі правіць

Калі ласка, не забывайцеся дадаваць інтэрвікі для ствараных катэгорый і шаблонаў. Artsiom91 (размовы) 12:31, 10 кастрычніка 2023 (+03)Адказаць

Моўныя хібы правіць

Вітаю, спадару! Ці не лічыце вы, што дадены заміж даны — гэта дужа, на жаль, распаўсюджаная абмылка, якая, прытым розніцца пэўным чынам ад «даныя-дадзеныя» (бо багата людзей, якія пішуць даныя, але дадзены)? Наўрад ці вам трэба, (вы ж для сябе яўна), але я мог бы нямала накідаць вам розных хіб (ці «хіб», як на каго), напрыклад як напрыканцы — украінізм, канцыляршчыны а калек з расійскае дык мора разліванае, на жаль…

Даруйце, што ўлез, прыемна пазнаёміцца, калега! Ryčard Humel (размовы) 20:54, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць

Добры дзень! Я стараюся наогул унікаць слова дадзены/даны і замест яго ўжываю «гэты» дзе гэта дарэчы. На мой густ яно лепей гучыць. Што тычыцца хіб, то буду ўдзячны за спіс або крыніцы дзе пра іх можна пачытаць. Пры наяўнасці сіл буду апрацоўваць і дадаваць у табліцу, бо я кожную моўную параду асабіста звяраю са слоўнікамі і корпусам. «Напрыканцы» дадаў. --A potato hater (размовы) 21:14, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Гэты — вядома ж, што так лепей, пра "канцылярызм" слова даны яшчэ, падаецца, Чорны пісаў. Добранька, паняў пра крыніцы (вядома ж, я і сам толькі на "сваю галаву" і "моўны досвед" не палагаюся). (Што да напрыканцы, то той жа Пацюпа, скажам, пра гэта пісаў). Багата ёсць наконт моўных хіб і ў Янкоўскага, і ў Ст. Станкевіча, у знаных пісьменнікаў-знаўцаў (такіх як Скрыган), ды наагул багата дзе. Паперачытваць, відаць, трэба (бо ў галаве ўсё даўно). Як назбіраю — з крыніцамі — то падкіну. Агульныя рэчы — як злоўжыванне пасівам — цікавяць? Ryčard Humel (размовы) 21:25, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Так. Усё, што можа палепшыць стыль. --A potato hater (размовы) 21:26, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Дзякуй, зразумеў! Ryčard Humel (размовы) 21:28, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Дарэчы, на "апранаць шкарпэткі" нават крыніцу знайсці цяжка будзе, старыя карыфеі ўсяе такое дурноты нават не давалі рады паслоўна тлумачыць. Ryčard Humel (размовы) 21:28, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
@Ryčard Humel У тлумачальным слоўніку яўна напісана што апрануць гэта пра вопратку. Праўда мо не ўсе ведаюць, што вопратка гэта толькі верхняе адзенне. A potato hater (размовы) 21:49, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Ну, пра гэта нават Сяргей Запрудскі ў сваім LJ жартаваў быў, дзей магчыма пара апраўдаць такое словаўжыванне, настолькі яно распаўсюдзілася.
А ТСБМ, вядома і на жаль, не ідэальны (хоць амаль паўсюль і праў) — возмем слова цягнік, скажам…
На то, што слова шапік няма ні ў строгай літаратурнай, ні ў прыроднай мове, таксама крыніц ці знайсці (акадэмічных, прынамсі), хоць рэч і ясная (са словам пірозіва тое ж, хоць і ўтварылася другім чынам). Зрэшты, даруйце, галаву вам дурыць пачаў, падсеў "на канёк". Ryčard Humel (размовы) 21:59, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
Дарэчы, няма даўно Корпуса… што значна нам "падрэзала крылы" ( Ryčard Humel (размовы) 21:36, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
@Ryčard Humel у google пошукавы запыт: «слова site:knihi.com». Можна яшчэ слова браць у двукоссі ("слова"), але гэта для фраз карысней каб было поўнае супадзенне. Не так зручна як у корпусе, але хоць нешта. A potato hater (размовы) 21:46, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць
О’! дзякуй! Паспрабую карыстацца. Ryčard Humel (размовы) 22:01, 6 студзеня 2024 (+03)Адказаць