A potato hater
Далучыўся 10 кастрычніка 2022
A potato hater (разм · уклад · артыкулы · выявы · інф. · журналы · блакіроўкі · правы)
Моўныя звесткі ўдзельніка | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||
Удзельнікі паводле моў |
Гэты ўдзельнік — прадстаўнік ЛГБТ супольнасці. |
Дапрацаваць
правіцьМоўныя хібы
правіцьТут збіраю як хібы-хібы (адхіленні ад літаратурнай нормы), так і ўсё, што мне не падабаецца (недарэчныя канструкцыі, калькі, канцылярыт, русізмы, украінізмы, паланізмы, абынеякумаскалізмы і г.д.)
Гэта набор прынцыпаў, якімі я кіруюся ў напісанні артыкулаў, а не набор правіл, ды і я супраць прэскрыптывізму .
Хіба | Лепей | Прыклад |
---|---|---|
Догляд (дагляд) за кім?, за чым? | Догляд (дагляд) каго? чаго? | Догляд валасоў Догляд жывёлы |
Даглядаць за кім?, за чым? | Даглядаць каго? што? | Даглядаць дзяцей Даглядаць расліны |
Паляванне/паляваць за кім? за чым? | Паляванне/паляваць на каго? на што? | Той, хто хоча паляваць на вялікую зверыну, павінен мець і вялікую цярплівасць... (М. Паслядовіч) |
Па ўзоры | На ўзор | створаны на ўзор ... |
Хварэць чым? | Хварэць на што? | Захварэў на грып |
А лепш/больш/менш/... (чым) Б | А лепшы/большы/меншы/... за Б | То ж здалося камару, што ён большы за гару. (П. Броўка) |
У 14 тамах, у 20 чалавек (і падобнае) | З 14 тамоў, з 20 чалавек | збор твораў з 14 тамоў, атрад з дваццаці чалавек |
Неадкладна | Неўзабаве, адразу | адразу пасля складання пратакола |
Замовіць | Заказаць | Вярнуўся ён да вечару дамоў і заказаў кухару засмажыць адменнага зайца. (М. Гарэцкі) |
Распавядаць, распавесці | Расказваць, расказаць | А пра адно такое здарэнне проста-такі варта расказаць. (Я. Колас) |
Падвергнуць, падвяргаць | —, паставіць, выставіць, падставіць, падвесці, зрабіць, накласці, аддаць, даць, узяць, уздзейнічаць | абстраляць (замест падвергнуць абстрэлу), абмеркаваць, паставіць на абмеркаванне (замест падвергнуць абмеркаванню), пакараць, накласці кару (замест падвергнуць пакаранню), узяць на выпрабаванне (замест падвергнуць выпрабаванню) |
Паколькі (у другой частцы) | Бо | Шведская карона карысталася падтрымкай каталіцкай царквы, бо магла абараніць святароў і ўласнасць царквы ад мясцовых князёў. |
Паколькі (у першай частцы) | А як, а раз, раз | А як тут было прахалодна ды спакойна, то Арцём ад здавальнення нават усміхнуўся сам сабе. (Я. Колас) |
Так як | Бо, а як (аналагічна паколькі) | |
Дадзены, бягучы | Гэты | У гэтым выпадку, у гэтай сітуацыі, у гэты момант |
Дадзеныя (інфармацыя) | Даныя | Перадача даных |
Накірунак | Напрамак, кірунак | Выбліскі гэтыя, як агні маякоў, указвалі напрамак танкістам. (І. Мележ) Тысячамі дарог і ў розных кірунках збягае вясною снегавая вада. (Я. Колас) |
Напрыканцы | Пад канец, у канцы | Праўда, рабіў ён гэта ў цёплае надвор'е пад канец лета. (Я. Колас) |
Бачна | Відаць, відно | Лабановіч кінуў бачлівы погляд, але там было ціха, нікога не відаць. (Я. Колас) |
Чутна | Чуваць, чутно | У гэтым голасе восені чуваць нейкі смутак, а здаецца, так нядаўна яшчэ гучаў другі голас, радасны, свежы голас вясны. (Я. Колас) |
Відаць/чуваць каго? што? | Відаць/чуваць хто? што? але не відаць каго? чаго? |
Сярод соцень светлых і цёмных галоў, валасатых і лысых, відаць і старастава галава. (Я. Колас) У голасе Вольгі Віктараўны чуваць насмешка. (Я. Колас) Пусткаю аднэй поле, сенажаць,— не відаць людзей, песень не чуваць... (Я. Купала) |
Спякотна | Горача | Нібы ля сонца, горача на полі, Плугі дымяцца ад гарачыні. (А. Астапенка) |
Уступіць у сілу | Увайсці ў сілу | |
Уступіць у пасаду | Заняць пасаду |