Ну́нцый (ад лац.: nuntius — веснік) — пастаянны дыпламатычны прадстаўнік Папы Рымскага ў дзяржавах, з якімі Папа падтрымлівае афіцыйныя дыпламатычныя адносіны. У наш час гэта вышэйшы дыпламатычны прадстаўнік Святога Прастола, адпавядае надзвычайнаму і паўнамоцнаму паслу. У большасці каталіцкіх краін з часу Венскага мірнага кангрэса 1815 г. нунцый з'яўляецца дуаенам (старэйшынай) дыпламатычнага корпуса. Вытворнае ад «нунцый» — «нунцыятура» — пасольства Святога Прастола ў якой-небудзь краіне. Таксама існуюць рангі дыпламатычных прадстаўнікоў святога Прастола — інтэрнунцый (ці пранунцый), апостальскі візітатар, апостальскі дэлегат.

Літаратура

правіць