Анахранізм
Анахрані́зм (ад грэч.: ανά — назад + χρόνος — час) — парушэнне храналагічнай дакладнасці, якое прыводзіць да неапраўданага унясення ў апісанне якой-небудзь эпохі рыс, характэрных для іншага часу. Таксама пад анахранізмам могуць разумецца з'явы, погляды, думкі, устарэлыя для пэўнай эпохі, або перажытак мінулага.

Чэзарэ Джэнары намаляваў у XVII стагоддзі Арфея, персанажа антычнай міфалогіі, са скрыпкай, якая атрымала такую форму толькі ў эпоху Адраджэння
ЛітаратураПравіць
- Анахранізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1: А — Аршын. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1), ISBN 985-11-0035-8.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анахранізм