Кальчу́га — від засцерагальнага ўзбраення, ахоўнае адзенне з жалезных кольцаў, прасунутых адно ў адно. Мела выгляд кашулі з доўгімі ці кароткімі рукавамі, маса 5—7 кг.

Гісторыя правіць

Кальчуга была вынайдзена прыкладна ў 5 ст. да н.э. кельтамі (галамі), хутка пашырылася на Усходзе і Захадзе Еўропы, у Азіі. На Беларусі кальчуга выкарыстоўвалася ў 10—18 ст.

Знаходкі кальчуг у Беларусі правіць

Цэлая кальчуга знойдзена на гарадзішчы Оршы (захоўваецца ў Дзяржаўным гістарычным музеі ў Маскве), абрыўкі кальчужнага палатна — пры археалагічных раскопках Брэста, Гродна, Навагрудка, Полацка, Слуцка і інш. Некалькі кальчуг 17 ст. з двайным пляценнем зберагаюцца ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць