Засцерагальнае ўзбраенне

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Засцерага́льнае ўзбрае́нне — частка агульнага ўзбраення воінаў, баявое пакрыццё, прызначанае для аховы розных частак цела ад наступальнай зброі праціўніка.

Засцерагальнае ўзбраенне падзяляецца на асабістае (ношанае на сабе або з сабою) і калектыўнае (шчыт гарматы, кулямёта, браня танка ці лятальнага апарата і інш.).

Найбольш распаўсюджаны ў наш час матэрыял выканання — сталь, гістарычна — жалеза, іншыя металы, драўніна, скура, тканіна, шнур, камбінацыі розных матэрыялаў. З 20 ст. ва ўжытак уваходзяць сінтэтычныя матэрыялынейлон», «кеўлар», «лексан», шклопластык або вугляпластык і інш.), адмысловыя гатункі керамікі.

Да распаўсюджання агнястрэльнай зброі засцерагальнае ўзбраенне было прыстасавана, галоўным чынам, для абароны спачатку ад кідальнай (~2000 — ~500 да н.э.), потым і ад халоднай зброі. У склад такіх сродкаў абароны ўваходзілі галаўныя ўборы, тулаўныя даспехі, розныя дэталі, шчыты. Засцерагальнае ўзбраенне існавала і для баявых жывёл (коней, сланоў).

З развіццём агнястрэльнай зброі (18 ст.) цяжкія засцерагальныя сродкі зніклі, перад 19 ст. выкарыстоўвалася толькі лёгкія сродкі абароны (каска, кіраса і інш.), а на працягу 19 ст. і тыя сталі пераважна дэкаратыўнымі і рэдкаўжыванымі.

У час 1-й сусветнай вайны засцерагальнае ўзбраенне вярнулася ў практыку ў выглядзе стальных касак і шлемаў, калектыўнага засцерагальнага ўзбраення.

У сярэдзіне 20 ст. замест чыста пасіўнага з'яўляецца актыўнае калектыўнае засцерагальнае ўзбраенне, таксама вяртаюцца элементы індывідуальнага засцерагальнага ўзбраення ў выглядзе нагруднікаў, пілоцкіх паўдаспехаў, бронекамізэлек, процівыбуховых касцюмаў і інш.

Старажытнасць і Сярэднявечча

правіць

Галаўныя ўборы: шалом, шышак, ерыхонка, вялікі шлем, бацынет, прылбіца, куячная шапка, салад (салада), місюрка, бургіньёт, марыён, кабасет.

Тулаўныя даспехі: панцыр, «браня», латы, лускаваты даспех, пласцінавы даспех, кальчуга, зярцала, бехцер (бахце́рац), байдана, паўдаспех.

Дэталі: нагруднік, барміца, галіцы, рукавіцы, наручы, карвашы, понажы.

Шчыты: рандаш, павеза.

Новая і найноўшая гісторыя

правіць

Галаўныя ўборы: каска, шлем, «сфера».

Тулаўныя даспехі: бронекамізэлька, процівыбуховы касцюм.

Дэталі:…

Шчыты:…

Літаратура

правіць