Місюрка
Місюрка (араб. Муsуr — Егіпет) — тып шлема. Узнік у Заходняй Азіі каля XIV ст., пазней трапіў на Каўказ, на Русь, у Польшчу і ў іншыя краіны. Выйшаў з ужытку на Русі ў XVII ст., Рэчы Паспалітай у XVIII ст., на Каўказе і ў некаторых краінах Азіі ўжываўся да XIX ст.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/Drevnosti_RG_v3_ill033_-_Misiurka_Napleshnik.jpg/220px-Drevnosti_RG_v3_ill033_-_Misiurka_Napleshnik.jpg)
Канструкцыйная адметнасць тыпу — плоскі або трохі пукаты звон, выкананы з круглай у плане пласціны. Да яе прымацоўвалася кругавая барміца. Місюрка абараняла даволі дрэнна, у асноўным ад рэжучых удараў, і таму часам камбінавалася з іншым засцерагальным ўзбраеннем.
Літаратура
правіць- Висковатов А. В., «Историческое описание одежды и вооружения российских войск», ч. 1.