Падкаморы (польск.: Podkomorzy ад лац.: subcamerarius, руск.: подкоморий, подкоморник) - ураднік у Вялікім Княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Галоўны межавы суддзя, які займаўся пытаннямі размежавання валадарстваў (па спрэчках аб межах маёнткаў). Быў ураднік земскага шляхецкага суда, які абіраўся з шляхты. Уваходзіў у кола асоб, якія адказвалі за бяспеку першай асобы дзяржавы. Пасада была даволі прэстыжнай (сярод такіх былі шляхціцы Сабескі і Храпавіцкі).

  • З'явіўся ў XIV ст., быў абаронцам бедных удоў і сірот дваранства, удзельнічаў у Земскім судзе (толькі ў Вялікай Польшчы на рубяжы XV-XVI ст.).
  • Падкаморы надворны - быў ураднікам двара, адказны за сядзібу манарха. Кіраваў службай гувернантскай, і дваранамі прызначанымі для абслугоўвання караля. У прыдворнай іерархіі быў пасля прыдворнага маршалка. Дапамагаў каралю падчас сесіі Сейма, у судзе, падчас падарожжаў і падчас ваенных дзеянняў.
  • Існавалі два прыдворных падкаморыя (Каронны і Літоўскі), апошнімі ў розны час былі Рыгор Хадкевіч і Януш Радзівіл.
  • У 1763 г. падчас судовых рэформаў Кацярыны II, пасаду падкаморыя была адноўлена, яе займалі дваране - сінонім "камергер".

Літаратура

правіць