Ротмістр
Ротмістр (ням.: Rittmeister, ад ням.: Ritt — кавалерыйскі атрад і ням.: Meister — начальнік) — вайсковая пасада, а затым званне ў арміі Вялікага княства Літоўскага, а таксама старшы обер-афіцэрскі чын у кавалерыі расійскай арміі ў 1801—1884 гадах IX класа, а затым VIII класа ў Табелі аб рангах, які адпавядаў чыну капітана.
У арміі Вялікакага княства Літоўскага ротмістры першапачаткова адыгрывалі функцыю камандзіраў кавалерыйскіх харугваў. Са стварэннем рэгулярнай арміі ВКЛ званне «ротмістр» было захавана толькі ў кавалерыі, а у пяхоце, артылерыі і інжынерных войсках яму адпавядала званне «капітан».
З увядзеннем знакаў адрознення ў арміі ВКЛ у канцы XVIII ст. ратмістр меў чатыры зорачкі на пагоне. У літоўскай арміі 1812 г. знакам адрознення ротмістра быў «чысты» эпалет без махры.
Ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь адпавядае званню «капітан». Да сённяшняга дня званне «ратмістр» існуе ў арміях Швецыі і Нарвегіі.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Чаропка Станіслаў. Станаўленне сістэмы знакаў адрознення ў арміі ВКЛ // Актуальные проблемы в изучении и преподавании общественно-гуманитарных дисциплин: сб. статей. — Витебск, 2012.