Обер-афіцэр
Обер-афіцэр, (ад ням.: Oberoffizier) — найменне ніжэйшай катэгорыі афіцэрскіх чыноў у рускай арміі і на флоце да 1917 года, якія адпавядалі IX—XIV класам «Табелі аб рангах», ад прапаршчыка/карнета да капітана/ротмістра ўключна. Обер-афіцэры па сваіх пасадах прадстаўлялі камандны склад роты. Нямецкая назва (літаральна «старшыя афіцэры») ідзе з XVII стагоддзя, калі обер-афіцэры як старшыя палявыя камандзіры супрацьпастаўляліся унтэр-афіцэрам як малодшым палявым камандзірам; апошнія жа тады таксама прылічаліся да афіцэрскага складу. Да обер-афіцэраў належала звяртацца: «Ваша благароддзе».