Сарма́ты (грэч. Σαρμάται, лац.: Sarmatae — агульная назва плямён Паўночнага Прычарнамор'я ў ІІІ ст. да н.э. — IV ст. н.э.

Сарматы
Рымская выява 113 г. н. э.
Агульная колькасць
Рэгіёны пражывання Паволжа, Паўночны Каўказ, Паўночнае Прычарнамор'е
Мова сармацкая
Рэлігія політэізм
Блізкія этнічныя групы скіфы, аланы

Разам са скіфамі сарматы ўваходзілі ў заходнюю галіну роднасных іранамоўных плямён, былі блізкія скіфам па мове і звычаях. Продкі сарматаў — саўраматы займалі стэпы Паволжа і Прыкаспія ў VII—III ст. да н.э. Паводле падання, пераказанага Герадотам, саўраматы пайшлі ад шлюбаў скіфаў з амазонкамі. Герадот падкрэсліваў значную ролю жанчын у іх грамадскім жыцці (разам з мужчынамі займаліся паляваннем, ваявалі). Паводле Скілака, у саўраматаў кіравалі жанчыны. У ІІІ-ІІ ст. да н.э. саўраматы перайшлі Дон і авалодалі Скіфіяй, якую сталі называць Сарматыяй. Першапачаткова, напэўна, іх узначальвала племя «царскіх» сарматаў (саяў), потым кіруючая роля належала языгам, раксаланам, асорсам, аланам. Вядомы таксама іншыя сармацкія плямёны — фісаматы, саўрадаты, ургі.

Грамадства сарматаў нагадвала грамадства стэпавых скіфаў. Напачатку ў іх існаваў патрыярхальны лад з перажыткамі матрыярхату, у ІІ ст. да н.э. пачалося ўтварэнне класаў з вылучэннем родаплемянной знаці і ваенных правадыроў. Паводле Страбона, сарматы пераважна былі вандроўнікамі. Аселыя сарматы займаліся земляробствам. Пашыраны былі апрацоўка жалеза, скураў, ткацгва, ганчарства, ювелірнае рамяство.

Ваяўнічыя сармацкія плямёны вялі войны з дзяржавамі Закаўказзя, Рымскай імперыяй, у ІІ ст. да н.э. падпарадкавалі грэчаскі горад-калонію Ольвію і прымусілі плаціць даніну. На поўначы падтрымлівалі сувязі з пагранічнымі плямёнамі зарубінецкай культуры.

Гл. таксама

правіць

Літаратура

правіць