Брандэнбургс[1] (ад ням.: Brandenburg, фр.: brandebourg) — від зашпількі для адзення, доўгая падвойная пятля з гузікам-цурачкай (радзей са звычайнай гузікам). Такія зашпількі выконваюць адначасова і ўтылітарную, і дэкаратыўную функцыю.

Зашпількі «Брандэнбургс» на гусарскім даламане

Паходзяць з вугорскага нацыянальнага касцюма. Увайшлі ў моду ў XVII стагоддзі, атрымалі назву па імені герцага Брадэнбургскага, які любіў насіць вопратку з такімі зашпількамі. Брандэнбургсы выкарыстоўваліся ў ваеннай форме XVII—XIX стагоддзяў, у прыватнасці, на гусарскіх атылах  (укр.), даламанах і менціках  (укр.) (адкуль і іх нямецкая назва Husarentressen)[2]. Цяпер такія зашпількі з’яўляюцца характэрнай дэталлю дафлкота  (укр.).

Зноскі

  1. Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. ― Мінск : Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.
  2. Singer 101 Sewing Secrets by The Editors of Cy DeCosse Incorporated, ISBN 0-86573-249-3.