Кунтуш
Кунтуш[1] — верхняе мужчынскае адзенне, якое апраналі на жупан. На Беларусь прыйшоў з Венгрыі праз Польшчу. Разам з жупанам стаў традыцыйным адзеннем заможных людзей, складаючы так званы кунтушовы строй. Шылі доўгім, ніжэй каленяў. Насілі звычайна расшпіленым, каб быў відаць жупан.
Асаблівасць кунтушу — разрэзаныя рукавы, якія свабодна звісалі або закідваліся на плечы. Рабілі кунтушы з сукна, пазней з шоўку (часам падшывалі футрам) яркага, але цямнейшага за жупан колеру. Падпяразвалі тканым каляровым поясам.
Гісторыя
правіцьХоць вопратка, падобная канструкцыйна і эксплуатацыйна на кунтуш, вядома ўжо з пачатку XVI стагоддзя, першая пісьмовая згадка назвы «кунтуш» вядома толькі з аднаго з каштарысаў шавецкіх работ на выраб вайсковага адзення 1648 года[2].
Зноскі
- ↑ Лазука 2015, с. 113.
- ↑ Лазука 2015, с. 13.
Літаратура
правіць- Лобач М. С. Кунту́ш // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 23. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Кунту́ш // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 280. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Лазука, Барыс Андрэевіч. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII стагоддзя. Малы лексікон / Б. А. Лазука; [фота: Б. А. Лазука, М. П. Мельнікаў]. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170, [2] с. : каляр. іл., партр. ; 30 см. Фактычная дата выхаду ў свет ― 2014. ― Бібліяграфія: с. 170―171.