Шляхціц Станіслаў Антоні Шчука ў прадстаўнічым традыцыйным чырвоным кунтушы. Каля 1735—1740, невядомы аўтар[1], Вілянуўскі палац(руск.) бел., галерэя

Кунтушовы строй — мужчынскі касцюм шляхты і багатага мяшчанства ў ВКЛ у XVII — пачатку XIX стагоддзя, галоўнымі часткамі якога з’яўляліся кунтуш і жупан[2].

ГісторыяПравіць

Лічыцца, што кунтушовы строй сфарміраваўся ў канцы XVI — пачатку XVII стагоддзя і да пачатку XIX стагоддзя эвалюцыяніраваў у адпаведнасці з модай. Нязменнымі заставаліся спалучэнне ў комплексе дзвюх прадметаў адзення, падпярэзванне тканым поясам, пераважнае прызначэнне як святочнага, выхаднога ўбрання[2].

У XVIII стагоддзі, калі ў Рэчы Паспалітай справы ішлі не вельмі, слуцкі пояс і кунтушовы строй былі сінонімамі патрыятызму і сармацкага духу(руск.) бел.[3].

АпісаннеПравіць

 
Памятная манета НБ РБ «Слуцкія паясы», 2013

У аснове кунтушовага строю ляжала ўсходняя традыцыя двайной вопраткі. Акрамя ўласна кунтуша і жупана ён быў дапоўнены падкрэслена дарагімі, шыкоўнымі элементамі[4]. У комплекс уваходзілі высокія жаўтавата-вохрыстых тонаў саф'янавыя(руск.) бел. боты, шапка, ювелірнай работы сярэбраныя ці залатыя гузікі, брошы-засцежкі з каштоўнымі камянямі, эгрэт(руск.) бел. на галаўны ўбор, тканы пояс і шабля. Кожная з такіх дэталяў не толькі мела характэрны выгляд, прызначэнне, але дапасоўвалася да ўсяго строю па форме, дэкору і колеру, складаючы разам завершаны ансамбль[4].

Зноскі

  1. Hanna Widacka Antoni Stanisław Szczuka, zaufany sekretarz Jana III Sobieskiego (польск.) . Праверана 25 чэрвеня 2010.
  2. 2,0 2,1 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 114.
  3. «У адзенні мы не адставалі ад Парыжу і Вены». Модныя «лукі» хіпстараў Рэчы Паспалітай
  4. 4,0 4,1 Лазука, Б. А. Слуцкія паясы і еўрапейскі тэкстыль XVIII. Малы лексікон / Б. А. Лазука. — Мінск: Беларусь, 2015. — 170 с. ISBN 978-985-01-1080-0. С. 14.

ЛітаратураПравіць

  • Кунтушова-жупановы строй, балы і вяселлі / Ганна Барвенава // Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання : зборнік навуковых прац удзельнікаў VIII Міжнароднай навуковай канферэнцыі (Мінск, 25―27 красавіка 2014 г.) / [рэдкалегія: В. Р. Языковіч (старшыня) і інш.]. — Мінск, 2014. — С. 95―99