Станіслаў Антоні Шчука
Станіслаў Антоні Шчука (1654, маёнтак Любонічы Рэчыцкага павета — 19 мая 1710, Варшава) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, публіцыст. Рэферэндар каронны (з 1688), падканцлер вялікі літоўскі (з 1699).
Станіслаў Антоні Шчука | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
польск.: Stanisław Antoni Szczuka | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Караль Станіслаў Радзівіл | ||||||
Пераемнік | Казімір Чартарыйскі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ян Банавентура Красінскі[d] | ||||||
Пераемнік | Ян Шэмбак[d] | ||||||
Нараджэнне |
1654[1][2] ці 1652 |
||||||
Смерць |
19 мая 1710 |
||||||
Род | Шчукі[d] | ||||||
Бацька | Станіслаў Шчука[d] | ||||||
Маці | Соф’я з Нерановічаў[d] | ||||||
Жонка | Канстанцыя Марыя Ганна з Патоцкіх[d] | ||||||
Дзеці | Ян Канты Шчука[d], Марцін Леапольд Шчука[d] і Вікторыя са Шчукаў[d] | ||||||
Званне | ротмістр | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Валодаў маёнткамі Рады ва Упіцкім павеце, Сідра ў Гарадзенскім павеце, а таксама на Украіне і Польшчы. Трымаў у Жамойці Вількійскае (з 1686), Платэльскае (з 1702) і Векшненскае (з 1703) староствы, у Польшчы — Люблінскае староства (1687—1710), вёскі ў Гродзенскай і Брэсцкай эканоміях. Ад Станіслава Ляшчынскага ў 1707—1708 атрымаў Палангу, Жыжморы, Ушпаль, Прэны і інш.
Біяграфія
правіцьПрадстаўнік шляхецкага роду Шчукаў герба «Грабе», сын Станіслава і Соф’і з Нерановічаў. Вучыўся ў Вільні і Кракаве.
Неаднаразова абіраўся паслом на соймы, яго маршалак у 1688—1689 і 1699. 3 1675 сакратар Яна Сабескага, чашнік візнаўскі з 1682, рэгент вялікі кароннай канцылярыі з 1684, рэферэндар каронны з 1688, падканцлер вялікі літоўскі з 1699. 3 1701 быў адміністратарам мыта Вялікага Княства Літоўскага. Удзельнічаў у шэрагу дыпламатычных місій.
Быў прыхільнікам абрання сына Яна Сабескага каралевіча Якуба, пазней падтрымаў абранне Аўгуста Моцнага, у 1706—1709 падтрымліваў Станіслава Ляшчынскага. Праз вялікія дзяржаўныя заслугі карыстаўся папулярнасцю ў шляхты.
Крытыкаваў удзел Рэчы Паспалітай у Паўночнай вайне (1700—1721). Узмацненне дзяржавы бачыў у саюзе з Расійскай імперыяй і барацьбе з Асманскай імперыяй[3].
Пад псеўданімам Кандзідус Веранензіс выдаў на лацінскай мове кнігу «Зацьменне Польшчы, усяму свету паказанае» («Ecclipsis Poloniae orbi publico demonstrata», Варшава, 1709), дзе выклаў праграму фінансавых і ваенных рэформ: павелічэнне войска, абкладанне вайсковым падаткам шляхты і духавенства, стварэнне Скарбовай камісіі і інш.
Выступаў за паляпшэнне адукацыі, увядзенне ў школьныя праграмы гісторыі і геаграфіі, арганізацыю сталай паштовай службы, якая б дастаўляла шляхце штотыднёвую дармовую газету з палітычнымі навінамі, за скарачэнне тэрмінаў судовых працэсаў. Быў мецэнатам, сабраў вялікую бібліятэку, гістарычныя матэрыялы[4].
Разбудаваў горад Шчучын на Падляшшы.
У шлюбе з Канстанцыяй Марыяй Ганнай Патоцкай меў сыноў Аўгуста Міхала, Марціна Леапольда, Яна Канта; дачок Вікторыю і Марыю Ганну.
Галерэя
правіцьЗноскі
- ↑ Stanisław A. Szczuka // CERL Thesaurus — Consortium of European Research Libraries. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Stanisław Antoni Szczuka // NUKAT — 2002.
- ↑ Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 763. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 764. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
правіць- Пазднякоў В. Шчука Станіслаў Антоні // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 763. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.