Берасцейская эканомія
Берасцейская эканомія, або Берасцейскае староства — каралеўская гаспадарка ў Вялікім Княстве Літоўскім XVI—XVII стагоддзях. Створана ў 1598 годзе з дзяржаўных маёнткаў, даходы якіх ішлі на ўтрыманне каралеўскага двара, y тым ліку мястэчак Дзівін, Ламазы, Пяшчатка, Воін, Мілейчычы.
Структура эканоміі, насельніцтва
правіцьУ XVI—XVII стагоддзях эканомія з’яўлялася асобнай адміністрацыйна-гаспадарчай адзінкай, маёмасць якой здаваліся ў арэнду. У пачатку XVIII стагоддзя аб’яднаная з Кобрынскай эканоміяй. Паводле інвентара 1783 мела 5 «губерняў» (45 ключоў), 17 фальваркаў, 8 гарадоў, 223 вёскі, усяго 5745 валок зямлі. У склад эканоміі ўваходзіла таксама Белавежская пушча[1].
У 1780-я гады насельніцтва эканоміі складала 46942 чалавека. На адну сялянскую гаспадарку даводзілася 0,58 валокі. Большасць сялян эканоміі былі цяглымі , за карыстанне паловай валокі яны адпрацоўвалі штогод 208 дзён паншчыны, выконвалі згоны, шарваркі , вартаўнiчую павіннасці.
У 1778 годзе ў эканоміі адбыўся сялянскі бунт.
У Расійскай імперыі
правіцьПасля далучэння гэтых зямель да Расійскай імперыі рускі ўрад падараваў, а таксама прадаў валоданні эканоміі розным асобам. Так, напрыклад, Дзівінскі і Пружанскі ключы былі падораны генерал-фельдмаршалу Пятру Румянцаву-Задунайскаму, Кобрынскі ключ Аляксандру Сувораву.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Акты, издаваемые Комиссией, высочайше учрежденной для разбора древних актов в Вильне: [в 39 т.]. — Т. 5: Акты Брестского и Гродненского гродских судов, с присовокуплением привилегий на землевладение в Брестской и Кобринской экономиях: [1388―1783 гг.] / предисловие С. Шолковича. ― Вильно, 1871.
- Дзярнович О. Берестейский повет до и после Реформы 1565—1566 гг.: к истории административно-территориальных единиц в Великом княжестве Литовском // Ukraina Lithuanica. — К., 2009. — Т. І. — С. 44.
- Кітурка І. Нескарыстаная альтэрнатыва развіцця Берасцейскай і Кобрынскай эканомій у другой палове 18 ст. // Гістарычны альманах. — Т. 5. — С. 68-77.
Спасылкі
правіць- Крестьяне Белоруссии и Литвы во второй половине XVIII в. Архівавана 12 мая 2013. (руск.)