Аўгуст Моцны

курфюрст Саксоніі (1694—1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (1697—1704, 1709—1763)

Аўгуст «Моцны», Фрыдрых Аўгуст I, Аўгуст II (12 мая 1670, Дрэздэн — 1 лютага 1733) — курфюрст саксонскі (1694 — 1733), кароль польскі і вялікі князь літоўскі (16971706, 1709—1733).

Аўгуст II Моцны
August II Mocny
August II. der Starke
Сцяг курфюрст Саксоніі
1694 — 1733
(пад імем Фрыдрых Аўгуст I)
Папярэднік Іаан-Георг IV
Пераемнік Фрыдрых Аўгуст II
Сцяг Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1697 — 1704
Папярэднік Ян III Сабескі
Пераемнік Станіслаў Ляшчынскі
Сцяг Кароль польскі і вялікі князь літоўскі
1709 — 1733
Папярэднік Станіслаў Ляшчынскі
Пераемнік Станіслаў Ляшчынскі
Нараджэнне 12 мая 1670(1670-05-12)[1][2][…]
Смерць 1 лютага 1733(1733-02-01)[1][2][…] (62 гады)
Месца пахавання
Род Albertine branch[d]
Бацька Ёган Георг III[1]
Маці Ганна Сафія Дацкая[d][1]
Жонка Крысціяна Эбергардзіна Брандэнбург-Байройцкая[d][3]
Дзеці Аўгуст Саксонскі, Морыц Саксонскі, Іаган Георг, шэвалье дэ Сакс[d], Фрыдрых Аўгуст Рутоўскі[d], Марыя Ганна Катарына Рутоўская[d][4], Ганна Караліна Ожэльская[d], Фрыдэрыка Александрына фон Козель[d], Фрыдэрык Аўгуст Косель[d] і Augusta Constantia von Friesen[d]
Веравызнанне лютэранства
Дзейнасць палітыка[5]
Аўтограф Выява аўтографа
Манаграма Манаграма
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага рыцар ордэна Залатога руна ордэн Чорнага арла ордэн Белага арла Knight of the Order of the Elephant
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Рэч Паспалітая (1701)

Біяграфія

правіць

Малодшы сын саксонскага курфюрста з роду Ветынаў Іагана Георга III. Саксонскі сталец атрымаў пасля смерці старэйшага брата Іагана Георга IV, каралём польскім і вялікім князем літоўскім абраны пасля смерці Ян Сабескага. Мянушку «Моцны» атрымаў з прычыны выключнай фізічнай сілы і шматлікіх любоўных прыгод. Карыстаўся папулярнасцю сярод дробнай шляхты.

Пасля смерці Яна Сабескага 17 чэрвеня 1696 у Рэчы Паспалітай пачалася барацьба за сталец. На яго прэтэндавалі розныя асобы, якія імкнуліся атрымаць падтрымку ў магнатаў краіны. У 1697 г. Аўгуст перайшоў у каталіцтва. Найбольш вострая барацьба была паміж групоўкамі, якія падтрымлівалі Аўгуста Моцнага (вылучэнца Расіі і Аўстрыі) і француза Франсуа Людовіка дэ Бурбон графа Конці (вылучэнца Францыі). Адбылася падвоеная элекцыя, на адным сойме абралі Конці, а на наступны дзень пры дапамозе расійскіх войскаў на іншым сойме абралі Аўгуста, які быў каранаваны. Аднак падобны вынік не задаволіў значную частку магнатаў і ў краіне стварылася моцная апазіцыя.

На пачатку валадарання спрабаваў умешвацца Феадальную вайну ў ВКЛ (1697—1702), імкнучыся прымірыць групоўку Сапегаў з большасцю шляхты ВКЛ, але яго намаганні былі марныя. Імкнучыся да абсалютнай улады збіраўся ператварыць ВКЛ у незалежную дзяржаву са спадчыннай уладай, у чым яго падтрымалі Радзівілы, Вішнявецкія і інш. магнаты і шляхта.

У 1700 пачалася Паўночная вайна (1700—1721), напачатку паспяховая для Швецыі, у якой Аўгуст Моцны спачатку прымаў удзел толькі як саксонскі курфюрст, а пасля ўцягнуў у гэтую вайну Рэч Паспалітую. Аўгуст Моцны быў саюзнікам Пятра I, таму ў 1701 шведскія войскі з'явіліся на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, унутраная апазіцыя Аўгусту перайшла на бок шведаў. Скарыстаўшы пагрозу шведскага нашэсця на ВКЛ Аўгуст увёў туды саксонскія войскі, якія аднак не мелі вайсковых поспехаў. У 1701—1702 шведы занялі Жамойць і рушылі ў цэнтральную частку ВКЛ. Аўгуст Моцны уцёк у Саксонію, а Карл XII дамогся абвяшчэння ў лютым 1704 безкаралеўя ў і прызначэння новых выбараў. Кандыдатуры магчымых каралёў разглядаў Карл XII. Новым каралём і вялікім князем быў абраны Станіслаў Ляшчынскі — саюзнік Швецыі. Такім чынам у Рэчы Паспалітай было адразу два абраных і ўмоўна легітымных караля. Хоць Аўгуст Моцны часова адмовіўся ад вяртання стальца і знаходзіўся ў сваёй Саксоніі, аднак Карл XII у 1706 робіць выправу ў Саксонію. У выніку Альтранштацкага міру Аўгуст Моцны адмаўляецца ад кароны і афіцыйна прызнае каралём Станіслава Ляшчынскага.

Аднак валадарства Станіслава не задавальняла Пятра I, саюзніка Аўгуста і ворага Карла. Войскі Пятра ўвайшлі ў Рэч Паспалітаю, рабуючы ВКЛ, з мэтай вярнуць сталец Аўгусту і перашкодзіць прасоўванню шведаў да межаў Расіі. Шведскае войска намагалася даць расійскаму генеральную бітву, аднак гэта не было ў планах рускіх — расійскія войскі ўнікалі сутычак. Пасля Палтаўскай бітвы (7 ліпеня 1709) Ляшчынскі застаўся без падтрымкі. Аўгуст Моцны, даведаўшыся пра перамогу Пятра, з 10-тысячным войскам увайшоў у Рэч Паспалітую. Пасля Рыбніцкага дагавора (5 снежня 1712) Станіслаў Ляшчынскі вымушаны быў адмовіцца ад стальца і знаходзіцца за мяжой, Аўгуст Моцны зноў становіцца каралём і вялікім князем.

Намагаўся ўзмацніць сваю ўладу, таму ў Рэчы Паспалітай разгарнулася барацьба паміж прыхільнікамі шляхецкай залатой вольнасці, якія згуртаваліся ў Віленскую і Тарнагродскую канфедэрацыі і прыхільнікамі караля аб'яднанымі ў Сандамірскую канфедэрацыю. Першых падтрымлівалі магнаты, а другіх разам з Аўгустам Моцным — Расія і Прусія.

3 гэтага часу пачалося актыўнае ўмяшанне Расіі ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Нямы сойм (1717) устанавіў пратэкцыю рускага цара над Рэччу Паспалітай, была максімальна абмежавана колькасць войскаў — Польшчы да 18 тыс. і ВКЛ да 6 тыс. У Рэчы Паспалітай у гэты час было 60 тыс. расійскага войска. Пётр I дамогся, каб 30 тыс. саксонскага войска было выведзена з Рэчы Паспалітай. Пад расійскім ціскам сойм прыняў пастанову аб забароне праваслаўнай і пратэстанцкай шляхце (дысідэнтам) займаць дзяржаўныя пасады, што пасля прычынілася да падзелаў Рэчы Паспалітай. Акрамя Расіі ў палітычныя справы Рэчы Паспалітай пачалі ўмешвацца Прусія, Аўстрыя і Францыя.

Аўгуст Моцны больш клапаціўся пра развіццё Саксоніі, і Рэч Паспалітую падпарадкоўваў гэтым мэтам. Намагаючыся ўзмацніць сваю ўладу ў Польшчы і ВКЛ ён абапіраўся на дапамогу суседніх дзяржаў, на карысць якіх збіраўся аддаць частку тэрыторыі Рэчы Паспалітай.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. а б в г д е Август II // Энциклопедический словарь / под ред. И. Е. АндреевскийСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1890. — Т. I. — С. 70.
  2. а б August der Starke // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.

Літаратура

правіць
  • Britannica. Настольная энциклопедия. — Москва, 2006. — С. 8.
  • Cieślak E. Stanisław Leszczyński. Wrocław, 1994.
  • Wahre Geschichten. ― [Taucha] : Tauchaer Verlag, 1991.
  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 2. — Мінск, 1996. — С. 83.