Курфюрства Саксонія
Курфюрства Саксонія (ням.: Kurfürstentum Sachsen) — дзяржаўнае ўтварэнне, якое існавала з 1356 па 1806 гады.
Курфюрства Свяшчэннай Рымскай імперыі, пазней частка Рэйнскага Саюза | |||||
Курфюрства Саксонія | |||||
---|---|---|---|---|---|
ням.: Kurfürstentum Sachsen | |||||
|
|||||
|
|||||
1356 — 1806
|
|||||
Сталіца | |||||
Мова(ы) | Сярэдненямецкія дыялекты | ||||
Афіцыйная мова | лацінская мова | ||||
Насельніцтва | 1 100 000 чал. (1800) | ||||
Форма кіравання | манархія | ||||
Дынастыя | Ветыны | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Было часткай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Валадары герцагства Саксоніі здаўна ўдзельнічалі ў выбарах імператара. Пасля распаду герцагства Саксоніі на дробныя герцагства паміж імі пачалася барацьба за тытул курфюрста, які дае права абіраць імператара. Гэтую барацьбу выйграла герцагства Саксонія-Вітэнберг (якое займала частку тэрыторыі цяперашняй зямлі Саксонія-Анхальт). У 1356 годзе яго валадар Рудольф I атрымаў ад імператара Карла IV тытул курфюрста.
Курфюрствам Саксонія кіраваў род Асканіяў. Дынастыя згасла ў 1422 г. пасля смерці Альбрэхта III, пасля чаго герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшло ў рукі маркграфства Мейс, а яго маркграфа (з дынастыі Ветынаў) атрымаў тытул курфюрста Саксоніі.
Дзяржава Ветынаў стала адной з наймацнейшых у Свяшчэннай Рымскай імперыі. Акрамя самога Мейсенскага маркграфства і Саксен-Вітэнберга, яна ўключала Цюрынгіі, пфальцграфства Саксонію і іншыя землі.
У 1485 г. адбыўся Лейпцыгскі падзел ветынскіх уладанняў паміж братамі Эрнстам і Альбрэхтам. У выніку падзела Эрнст (ужо з 1464 года курфюрст Саксоніі) атрымаў звязанае з санам курфюрста герцагства Саксонія-Вітэнберг са сталіцай у Вітэнберзе. Альбрэхт атрымаў маркграфства Мейс са сталіцай у Дрэздэне і суцяшальны тытул «герцаг Саксоніі». Астатнія тэрыторыі (Цюрынгія, пфальцграфства Саксонія і іншыя) былі падзелены прыкладна напалам. Так ўзніклі эрнэсцінская і альберцінская галіны Ветынаў.
У 1547 годзе імператар перадаў герцагства Саксонія-Вітэнберг і тытул курфюрста Саксоніі валадару Мейсенскага маркграфства Морыцу з галіны Альберцінаў.
У 1806 годзе французскі імператар Напалеон абвясціў курфюрста Фрыдрыха Аўгуста III каралём Саксоніі, у выніку чаго Саксонія зрабілася каралеўствам.
Пасля паразы Напалеона тэрыторыя былога герцагства Саксонія-Вітэнберг перайшла да Прусіі і ўвайшла ў правінцыю Саксонія, якая прыкладна супадае з сучаснай зямлёй Саксонія-Анхальт.
Тэрыторыя былога маркграфства Мейс са сталіцай Дрэздэн і званне каралёў Саксоніі засталіся ў руках альберцінскай лініі і заснавалі традыцыю каралеўства Саксоніі і сучаснай зямлі Свабодная дзяржава Саксонія.
Уладанні эрнэсцінскай лініі на захадзе распаліся на мноства дробных герцагстваў і ўвайшлі ў склад сучаснай Цюрынгіі.
Гл. таксама
правіць- Герцагства Саксонія (да 1180)
- Каралеўства Саксонія (з XIX ст.)
- Свабодная дзяржава Саксонія (сёння)
Літаратура
правіць- Heinrich Berghaus: Deutschland seit hundert Jahren (Leipzig 1859-62, 5 Bde.), Bd. 2
- Lorenz Friedrich Beck: Herrschaft und Territorium des Herzöge von Sachsen-Wittenberg (1212—1422), Potsdam, 2000, ISBN 3-932981-63-4
- Heinrich Kühne: «Die Askanier», Wittenberg, Drei Kastanien Verlag, 1999, ISBN 3-933028-14-0
- F. G. Leonhardi: Curfürstliche und Herzoglich sächsische Lande, Leipzig 1790