Адкрыць галоўнае меню

Бітва пад Кокегаўзенам (23 чэрвеня 1601) — эпізод вайны Рэчы Паспалітай са Швецыяй (1600—1629).

ПерадумовыПравіць

Бітва паміж войскамі Шведскага каралеўства і ВКЛ на чале з вялікім гетманам ВКЛ К. Радзівілам і польным гетманам Я. К. Хадкевічам (каля 2000 жаўнераў, з якіх 1100 — пяхоты з 16 гарматамі[1]) каля Кокенгаўзена, стратыгічна важнай пераправы, адкуль праз Вількамір адкрывалася дарога на Вільню і Коўна. Шведы з пачатку мая 1601 г. спрабавалі ўзяць замак, але гарнізон з пяхоты ВКЛ трымаўся. На чале шведскага войска (4000 язды, 9000 пяхота, 17 гармат) быў пазашлюбны сын Карла — Карл Карласан Гуленгейм.

Дыспазіцыя бакоўПравіць

На прыбярэжным полі шырынёю каля 600 метраў, вялікі гетман расставіў вялікалітоўскія войскі наступным чынам, маршалак Крыштоф Манівід Дарагастайскі кіраваў правым крылом (гусарыяй), у цэнтры Я. Радзівіл і Я. К. Хадкевіч (каля 1000 коннікаў), а Пётр Стаброўскі на левым, К. Радзівіл з рэзервам быў на ўзгорку бліжэй да правага флангу.

Шведы сталі наступным чынам: у цэнтры пяхота пад абаронай іспанскіх кошаў, рвоў і артылерыі, па баках высунутая да праціўніка. Кавалерыя размешчана па абодвух баках (з права фінская рэйтарыя, з лева паспалітае рушэнне з Інфлянтаў). Рэльеф мясцовасці — з аднаго боку лес, з другога боку — Заходняя Дзвіна, не дазваляў ужываць якія-небудзь манеўры, таму было вырашана пратараніць шведскае левае крыло (правае было абароненае табарам і лесам). Частку сілаў К. Радзівіл пакінуў на блакіроўку шведскага абозу.

Ход бітвыПравіць

А сёмай гадзіне раніцы войска ВКЛ атакавала левае крыло шведаў, складзенае з фінскіх рэйтараў, камандаванне атакай (і цэнтрам вялікалітоўскага войска) гетман даручыў свайму сыну — Янушу Радзівілу. З пачатку праціўнік адбіў атаку, але на дапамогу прыйшоў почат Хадкевічаў, затым Крыштоф Дарагастайскі, почат якога галопам прамчаўся ўздоўж пяхоты і артылерыі шведаў і абрынуўся ў фланг фінскіх рэйтараў, прымусіўшы тых да ўцёкаў.

Таксама спачатку цяжкай складвалася сітуацыя на левым крыле войска ВКЛ, дзе на полк парнаўскага старасты Пятра Стаброўскага ўдарыла пераважаючая маса інфлянцкай шляхты і вымусіла яго адступіць. Але, калі вораг разарваў шыхты пад час пагоні, вялікі гетман К. Радзівіл павёў у бой гусарскія харугвы якія зламалі шыхты нападаўшых. Пасля гэтага моцна бараніўшая цэнтр шведская пяхота апынулася ў абцугах і стала бязладна адыходзіць. Бітва скончылася а 14 гадзіне.

ВынікіПравіць

Шведы згубілі ў бітве 2000 чалавек, 12 харугваў, усю артылерыю, 200 вазоў з харчам і рыштункам. У палон трапіў К. К. Гуленхейм і быў адпраўлены ў Віленскі замак. Войскі ВКЛ страцілі 80 забітымі і 100 параненымі з якіх 20 памерла пазней, было пабіта шмат коней[2].

Вынікі перамогі не былі выкарыстаны напоўніцу, з-за ўнутранага канфлікту ў войску ВКЛ. Вялікі К. Радзівіл перад каралём абвінаваціў Я. К. Хадкевіча, у правакацыі непадпарадкавання камандаванню ў войску, якая прывяла да забойства большай часткі капітуляваўшых пад Кокенгаўзам шведаў. Пасля чаго войска ВКЛ раскалолася і да пачатку жніўня 1601 займалася вызваленнем Інфлянтаў ад шведаў двума групоўкамі. Я. К. Хадкевіч з 700 жаўнерамі пайшоў пад Рыгу, вызваліў Трэйдан і Зыгвальт. Сілы К. Радзівіла занялі Бержоны, Эргле, Шуен, а 14 ліпеня 1601 г. войскамі ВКЛ была занятая сталіца Інфлянтаў — Кесь (Вендэн).

Зноскі

  1. Podhorodecki, L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej / L. Podhorodecki. — Warszawa : Moda, 1994. — 560 s.
  2. Herbst, S. Wojna inflancka 1600—1602 / S. Herbst. — Zabrze: Interfort, 2006. — 253 s.

ЛітаратураПравіць

  • Herbst, S. Wojna inflancka 1600—1602. — Zabrze: Interfort, 2006. — 253 s.
  • Podhorodecki, L. Slawni hetmani Rzeczy Pospolitej / L. Podhorodecki. — Warszawa : Moda, 1994. — 560 s.