Рудзенск
Ру́дзенск[3] (трансліт.: Rudziensk, руск.: Руденск) — гарадскі пасёлак у Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Месціцца за 22 км на паўночны захад ад Мар’інай Горкі, за 41 км ад Мінска, чыгуначная станцыя Рудзенск на лініі Мінск — Гомель. Праходзіць аўтамабільная дарога Р69 Смалявічы — Шацк.
Гарадскі пасёлак
Рудзенск
| ||||||||||||||||||||||||
Назва
правіцьУ аснове назвы слова «руда»[4][5]. Тапонімы і гідронімы з назвай Руда і вытворнымі (Рудаўка, Рудзенка, Рудзея, Рудзец, Рудзішкі і да т. п.) шырока распаўсюджаны на Беларусі.
Гісторыя
правіцьРанняя гісторыя
правіцьУ канцы XVIII стагоддзя былі двор Рудзенск і аднайменная вёска (цяпер вёска Рудзенск 2) у Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Двор, альбо фальварак Рудзенск месціўся ў паўднёва-заходняй частцы цяперашняга Рудзенска, цяпер тэрыторыю займае школа-інтэрнат. Двор належаў да маёнтка Варонічы[6], уласнасць Янішэўскіх[7].
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі фальварак належаў Шышкам, у каталіцкай парафіі Блонь. Пасля 1861 года ў Цітвянскай воласці Ігуменскага павета. Каля 1877 года фальварак быў куплены ўраднікам Губіным[8]. Сустракаецца назва фальварка Рудзенец (ці Рудзянец, руск.: Руденец)[9]. У 1889 годзе тытулярны саветнік Іван Фёдаравіч Губін, праваслаўны, валодаў фальваркам і меў 544 дзесяціны землі[9]. Як згадваў краязнавец Аляксандр Ельскі, Губін аднавіў занядбаную невялікую сядзібу, а таксама заклаў фруктовы сад, паспрыяў адкрыццю паштовага аддзялення пры чыгуначнай станцыі. Фальварак меў добры даход за кошт арэнды і права прапінацыі (вырабу і продажу алкаголю)[9].
У 1873 годзе была адкрыта чыгуначная станцыя на Лібава-Роменскай чыгунцы, вакол якой у далейшым вырастае пасёлак. Паводле перапісу 1897 года на чыгуначнай станцыі быў буфет, таксама было аднайменнае ўрочышча каля станцыі, дзе былі лаўка і піцейны дом. У пачатку XX стагоддзя з чыгуначнай станцыі штогод адпраўлялася каля 1 млн. пудоў грузаў, пераважна дровы, піламатэрыялы, будаўнічы лес.
У Першую сусветную вайну прыфрантавая тэрыторыя, адбылося хваляванне салдат Заходняга фронту, у першай палове жніўня 1915 года адбыўся яўрэйскі пагром, учыненымі навабранцамі расійскага войска, да якіх далучыліся чыгуначныя служачыя. У лістападзе 1917 года тэрыторыя была пад кантролем бальшавікоў.
Найноўшы час
правіцьЗ канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 1918 года працавала школа, якая за савецкім часам мела статус школы 1-й ступені, у 1922 годзе займалася каля 30 вучняў. 12 лютага 1935 годзе быў утвораны Рудзенскі раён з цэнтрам у Рудзенску. 6 ліпеня 1935 года раён перайменаваны ў Смілавіцкі, 11 лютага 1938 года атрымаў ранейшую назву.
У пачатку 1930-х гадоў былі паравы і вадзяны млын, кузня. 27 верасня 1938 года Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Рудзенску прысвоены статус гарадскога пасёлка.
У Другую сусветную вайну з 30 чэрвеня 1941 года да 4 ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У канцы жніўня нямецкай адміністрацыяй арганізавана яўрэйскае гета, месцілася на Дукорскай вуліцы[10]. У лістападзе[10] 1941 года было забіта каля 300 (370[11]) яўрэяў з гета, яны былі расстраляныя на захад ад чыгункі. У Рудзенскім раёне дзейнічала савецкае падполле і партызанская брыгада «Беларусь».
20 студзеня 1960 года Рудзенскі раён быў скасаваны, Рудзенск увайшоў у склад Пухавіцкага раёна.
29 чэрвеня 2010 года Савет Міністраў прыняў пастанову № 976 «Аб дзяржаўнай праграме будаўніцтва буйных жылых раёнаў для жыхароў Мінска ў гарадах-спадарожніках і вынасу (пераносу) са сталіцы ў населеныя пункты рэспублікі некаторых вытворчых аб’ектаў», паводле якой гарадскі пасёлак прэтэндэнт на статус горада-спадарожніка горада Мінска[12].
Насельніцтва
правіць- 1908 год[13]:
- маёнтак — 1 двор, 3 жыхары
- чыгуначная станцыя – 32 двары, 174 жыхары
- 1917 год[14]:
- 1959 год — 5761 жыхар
- 1995 год — 3,7 тыс. чал.[15]
- 2000 год — 2,8 тыс. чал.
- 2002 год — 3,0 тыс. чал.
- 2006 год — 2,9 тыс. чал.
- 2009 год — 2806 жыхароў
- 2011 год — 2 748 чал.
- 2016 год — 2 725 чал.[16]
- 2017 год — 2 714 чал.[17]
- 2019 год — 2723 жыхары[18]
Інфраструктура
правіцьУ гарадскім пасёлку дзейнічае Рудзенская сярэдняя школа і дзіцячы сад[19], бібліятэка імя Міхася Чарота. Ёсць бальніца, аптэка.
Рэлігія
правіцьДзейнічае касцёл Святых апосталаў Пятра і Паўла, праваслаўная царква прападобнай Еўфрасінні Полацкай, Царква Благадаць хрысціян веры евангельскай, царква евангельскіх хрысціян баптыстаў. Да 1920-х гадоў дзейнічала сінагога.
Эканоміка
правіцьЁсць прадпрыемствы харчовай прамысловасці, дзейнічае ААТ «Рудзенск». Праз тэрыторыю гарадскога пасёлка праходзіць Мінскае аддзяленне Беларускай чыгункі Мінск — Гомель, месціцца станцыя Рудзенск.
Спорт
правіцьУ Рудзенску быў зарэгістраваны беларускі футбольны клуб «Рудзенск». У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.
Сімвалы
правіцьРудзенск не мае афіцыйнага герба, аднак часам выкарыстоўваецца герб з выявай балотнай руды[20].
Славутасці
правіць- Чыгуначная станцыя і службовыя пабудовы (кан. XIX — пач. XX стст.)
- Мемарыялы:
- Брацкая магіла (1941—1944 гады)
- Помнік расстраляным савецкім грамадзянам падчас Другой сусветнай вайны
- Мемарыял на месцы расстрэлу яўрэяў у 1941 годзе
- Памятныя дошкі:
- На доме культуры ў гонар беларускага паэта Міхася Чарота
- Валун у гонар заснавання горада
- У гонар савецкіх партызан Рудзенскага раёна на чыгуначным вакзале
- У гонар воіна-інтэрнацыяналіста Леаніда Ісакавіча Бярковіча[21]
- У гонар Героя Савецкага Саюза Міхаіла Зялёнкіна на вуліцы Чкалава[22]
- На Рудзенскай школе ў гонар Міхаіла Зялёнкіна
- На Рудзенскай школе ў гонар беларускага паэта Генадзь Кляўко
- Валун у гонар 110-годдзя з дня народзінаў навукоўца-лесавода Івана Юркевіча
Страчаная спадчына
правіць- Сядзіба (XIX ст.?). Цяпер тэрыторыю займае Рудзенская спецыяльная школа-інтэрнат
- Сінагога. Месцілася на сучаснай вуліцы Розы Люксембург. З 1935 года ў будынку быў дом культуры[23]
- Капліца на могілках (разбурана ў савецкі час)
- Помнік Леніну (1947). Дэмантаваны. Скульптура захоўваецца на тэрыторыі гаспадарчага двара былога саўгаса «Рудзенскі» (цяпер — гаспадарка належыць «Мінскметрабуд»[24]
Вядомыя асобы
правіць- Міхась Чарот (1896—1937) — беларускі пісьменнік.
- Таіса Бондар (1945—2005)— беларуская пісьменніца, перакладчыца.
- Валерый Дайнэка (нар. 1951) — вакаліст і аранжыроўшчык, удзельнік ансамбля «Песняры».
- Міхаіл Зялёнкін (1920—1991)— беларускі мастак, удзельнік Другой сусветнай вайны.
- Іван Кудзелька (1891—1938) — дзеяч камуністычнай партыі.
- Яўген Паўловіч (нар. 1940) — беларускі артыст балета, педагог.
- Андрэй Праневіч (нар. 1983) — беларускі фехтавальшчык, паралімпійскі чэмпіён (2016).
- Авель Фрыд (1893—1949)— савецкі вайсковец, ваенны лекар тэрапеўт, генерал-маёр.
- Галіна Юркова-Данелія (нар. 1944)— кінарэжысёрка, актрыса.
Крыніцы
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Рудзе́нск
- ↑ Краткий топонимический словарь Белоруссии / В. А. Жучкевич. — Минск: Издательство Белорусского государственного университета, 1974. — 447 с. — 12 700 экз. С. 327
- ↑ Яшкін І. Я. 1971.
- ↑ Вялікі гістарычны атлас Беларусі : у 4 т. / Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, Рэспубліканскае унітарнае прадпрыемства «Белкартаграфія»; рэдкалегія: В. Л. Насевіч (галоўны рэдактар) [і інш.]. — Т. 2 / [складзены і падрыхтаваны да друку ў 2012 г. ; спецыяльны змест распрацавалі: Я. К. Анішчанка і інш.] — 2013 — 1 атлас (347, [4] с.) : каляр., карты, тэкст, іл., паказальнік — ISBN 978-985-508-245-4. С. 302.
- ↑ Дапаможнік . helper.archonline.by. Праверана 6 снежня 2023.
- ↑ SgKP 1888, с. 950.
- ↑ а б в Памяць 2003, с. 82.
- ↑ а б Справочник о местах принудительного содержания 2001, с. 51.
- ↑ Вершицкая Т. Г., Еленская И. Э., Розенблат Е. С. Барановичи // Холокост на территории СССР. Энциклопедия / Гл. ред. И. А. Альтман. — 2-е изд., испр. и доп. — М.: РОССПЭН, 2011. — С. 876. — 1143 с. — ISBN 978-5-8243-1463-2.
- ↑ Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 29.06.2010 N 976 "О Государственной программе строительства крупных жилых районов для жителей г. Минска в городах-спутниках и выноса (переноса) из столицы в населенные пункты республики некоторых производственных объектов"
- ↑ Ярмоловичъ В. 1909, с. 173.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 124.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ Руденский детский сад Пуховичского района . sad-rudensk.pukhovichi-asveta.gov.by. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ Гербы | ПухавiцкiРаён.info(недаступная спасылка). web.archive.org (9 чэрвеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 чэрвеня 2023. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ Память не имеет границ — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки(недаступная спасылка). web.archive.org (9 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2023. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ В Руденске открыли мемориальную доску памяти Михаила Зеленкина — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки(недаступная спасылка). web.archive.org (22 студзеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2020. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ Работникам культуры посвящается... (руск.)(недаступная спасылка). web.archive.org. Архівавана з першакрыніцы 22 верасня 2019. Праверана 30 верасня 2024.
- ↑ Дым, М., Зеневіч, М. Рудзенск у мроях: Штрых-партрэт аднаго з гарадоў-спадарожнікаў Мінска / Мікалай Дым, Мікалай Зеневіч // Народная воля. — 2017. — № 17 (4166). — 28 лютага. — С. 3.
Літаратура
правіць- Рудзенск // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 175—177. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Рудзенск // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Рудзенск // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 628. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Алесь Карлюкевіч. Рудзенск літаратурны // Роднае слова, № 10, 2021
- Jelski A. Rudzieńsk // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IX: Poźajście — Ruksze (польск.). — Warszawa, 1888. — S. 950.
- Ярмоловичъ В. С. Списокъ населенныхъ мѣстъ Минской губерніи. — Минскъ: Изданіе Минскаго Губернскаго Статистическаго Комитета, 1909. — 231 с.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
- Адамушко В. И., Бирюкова О. В., Крюк В. П., Кудрякова Г. А. Справочник о местах принудительного содержания гражданского населения на оккупированной территории Беларуси 1941-1944. — Мн.: Национальный архив Республики Беларусь, Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь, 2001. — 158 с. — 2 000 экз. — ISBN 985-6372-19-4.
- Яшкін І. Я. Руда // Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. / Рэд. М. В. Бірыла. — Мн.: Навука і тэхніка, 1971. — С. 166. — 256 с. — 2 800 экз.
Спасылкі
правіцьРудзенск на Вікісховішчы |