ФК Рудзенск
былы беларускі футбольны клуб
«Рудзенск» — беларускі футбольны клуб з гарадскога пасёлка Рудзенск (хатнія матчы праводзіў на стадыёне ў Мар’інай Горцы).
Рудзенск | |
---|---|
Заснаваны | 1998 |
Горад | Рудзенск, Беларусь |
Стадыён |
Гарадскі, Мар’іна Горка Умяшчальнасць: 1 500 |
Прэзідэнт | Іван Барташэвіч |
Галоўны трэнер | Іван Барташэвіч |
Чэмпіянат | Першая ліга |
2012 | 15 месца |
Гісторыя
правіць1998—2012
правіцьЗаснаваны ў 1998 годзе. У 2009 выйграў Другую лігу, з 2010 удзельнічаў у Першай лізе Беларусі. У сезоне 2012 клуб меў істотныя фінансавыя праблемы, у выніку чаго вылецеў з Першай лігі і спыніў існаванне.
2016
правіцьУ пачатку 2016 года стала вядома аб адраджэнні клуба, які планавалася заявіць у Другую лігу[1]. Аднак, з-за недахопу сродкаў каманда, якая ад імя спонсара стала называцца «Джус Рудзенск», вымушана была адмовіцца ад удзелу[2].
Папярэднія назвы
правіць- 1998—2001: «Рудзенск»
- 2006: «Энергетык-ЦЭЦ-5-Рудзенск»
- 2007: «Рудзенск-ЦЭЦ-5»
- 2008—2012: «Рудзенск»
- 2016: «Джус Рудзенск»
Дасягненні
правіць- Пераможца чэмпіянату Мінскай вобласці (2): 1998, 2008
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
- Найлепшае дасягненне ў Першай лізе — 5 месца (2010)
Статыстыка выступленняў
правіцьЧэмпіянат і Кубак Беларусі
правіцьСезон | Ліга | М | Г | В | Н | П | Галы | Ачкі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1998 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | ||||||||
2001 | Другая (Д3) | 14 | 34 | 12 | 4 | 18 | 60–73 | 40 | ||
2006 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 1 | 14 | 9 | 2 | 3 | 41–19 | 29 | ||
Фінальны этап | 4 | 14 | 6 | 4 | 4 | 34–24 | 22 | |||
2007 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4), група А | 4 | 16 | 7 | 3 | 6 | 34–26 | 24 | ||
Фінальны этап | 7 | 12 | 1 | 2 | 9 | 8–29 | 5 | |||
2008 | Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) | 1 | ||||||||
2009 | Другая (Д3) | 1 | 26 | 19 | 6 | 1 | 57-20 | 63 | 1/16 фінала | Выхад у Першую лігу |
2010 | Першая (Д2) | 5 | 30 | 12 | 7 | 11 | 37–39 | 43 | 1/8 фінала | |
2011 | Першая (Д2) | 13 | 30 | 9 | 6 | 15 | 25–40 | 33 | 1/8 фінала | |
2012 | Першая (Д2) | 15 | 28 | 4 | 4 | 20 | 15–70 | 71 | 1/16 фінала | Вылет у Другую лігу, спыненне існавання |
- 1 З каманды зняты 9 ачкоў за парушэнні рэгламенту
Галоўныя трэнеры
правіць- Іван Барташэвіч (да 2009)
- Сяргей Пышнік (2010, да кастрычніка)
- Іван Барташэвіч (в.а., 2010, з кастрычніка)
- Віктар Сокал (2011)
- Леанід Лагун (2011 — чэрвень 2012)
- Уладзімір Ананевіч (чэрвень—снежань 2012)
Вядомыя ігракі
правіцьЗноскі
Спасылкі
правіць- Неафіцыйны сайт (руск.)