Леанід Леанідавіч Лагун
Леанід Леанідавіч Лагун (нар. 22 чэрвеня 1978, Мінск) — былы беларускі футбаліст, паўабаронца. Пасля завяршэння кар’еры стаў трэнерам, у цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам клуба «Слонім-2017».
Поўнае імя | Леанід Леанідавіч Лагун | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
22 чэрвеня 1978[1] (42 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 185 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | галоўны трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ераПравіць
Ранняя кар’ераПравіць
Выхаванец мінскага «Тарпеда», прафесійную кар’еру пачаў у «Змене». У 1996 годзе перайшоў у іншы сталічны клуб — «Зорку».
БАТЭПравіць
У 1997 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Дэбютаваў за клуб 31 мая ў матчы Першай лігі супраць віцебскага «Лакаматыва»[2]. Сезон 2000 стаў самым паспяховым для Лагуна — 11 забітых галоў у 28 матчах.
РасіяПравіць
У 2001 годзе перайшоў у маскоўскае «Тарпеда». У першым сезоне Лагун прыняў удзел у 3 матчах, у другім — 1 (абодва разы клуб займаў 4-е месца ў чэмпіянаце). У 2003 годзе Леанід гуляў за «Том» і дапамог камандзе ўзяць бронзавыя ўзнагароды Першага дывізіёна. Наступны сезон правёў у клубе «СКА-Энергія».
Завяршэнне кар’ерыПравіць
Адзін матч у 2005 годзе правёў за салігорскі «Шахцёр». У наступным годзе 11 матчаў абараняў колеры бранскага «Дынама». Кар’еру завяршыў, згуляўшы адзіны матч за «Віцебск» у 2007 годзе. У 2009 годзе ў якасці аматара гуляў у Другой лізе за «Рудзенск».
Трэнерская кар’ераПравіць
У 2011—2012 гадах узначальваў клуб «Рудзенск», які выступаў у Першай лізе чэмпіянату Беларусі. У сакавіку 2017 года стаў галоўным трэнерам клуба «Нёман-Агра» са Стоўбцаў[3], пакінуў пасаду ў ліпені таго ж года[4].
У чэрвені 2018 года ўзначаліў мінскае «Тарпеда»[5], аднак ужо ў жніўні таго ж года кантракт трэнера з тарпедаўцамі быў разарваны[6].
У лютым 2019 года стаў галоўным трэнерам «Слоніма-2017»[7].
ДасягненніПравіць
- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2009
Зноскі
- ↑ Leanid Lahun // FBref.com
- ↑ Лакаматыў Вт 0:1 БАТЭ
- ↑ Первая лига. Календарь. Теперь “Энергетик”
- ↑ Михаил Маковский возглавил "Неман-Агро"
- ↑ Минское «Торпедо» уволило Кабельского. Лагун возглавил команду
- ↑ Минское "Торпедо" сообщило о расторжении контракта с Леонидом Лагуном
- ↑ Леонид Лагун возглавил "Слоним-2017"
СпасылкіПравіць
- Профіль на афіцыйным сайце БАТЭ (руск.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)