Адкрыць галоўнае меню

«Мінск»беларускі футбольны клуб з горада Мінск, заснаваны ў 2006 годзе на базе клуба «Змена». У цяперашні час выступае ў Вышэйшай лізе чэмпіянату Беларусі.

Мінск
Лагатып
Поўная назва ДУФКіС ФК «Мінск»
Заснаваны 2006
Горад Мінск, Беларусь
Стадыён Стадыён ФК «Мінск»
Умяшчальнасць: 3000
Старшыня папячыцельскага савета Аляксандр Кернажыцкі
Галоўны трэнер Андрэй Разін
Чэмпіянат Вышэйшая ліга
2018 11 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Змест

ГісторыяПравіць

Футбольная школа моладзіПравіць

19 чэрвеня 1954 года паводле загаду старшыні Камітэта па фізічнай культуры і спорту на базе інстытуту спорту была створана футбольная школа моладзі. Падобныя школы былі створаны і ў іншых гарадах краіны, гэта значыць у Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Тбілісі і Ташкенце. Першапачаткова каманда ўдзельнічала ў спаборніцтве на прызы газеты «Знамя юнацтва», якая на той момант мела назву «Сталінская моладзь».

Амаль адразу каманда ўзяла ўдзел у розыгрышу чэмпіянату БССР, які на той момант праходзіў у тры этапы. Добра згуляўшы ў першы двух папярэдніх этапах, каманда атрымала права выступаць у фінальным розыгрышы, які праходзіў у Віцебску, і на якім сабралася сем калектываў. Атрымаўшы пяць перамог з шасці гульняў клуб стаў чэмпіёнам рэспублікі, а сімвалічны спіс лепшых 33 гульцоў спаборніцтва на трэць занялі гульцы футбольнай школы моладзі.

Пасля сенсацыйнай перамогі, мінскі «Спартак», адна з найлепшых камандаў рэспубліканскага ўзроўню, перацягнуў да сябе амаль увесь асноўны склад футбольнай школы, з-за чаго на наступны год вынікі каманды значна паслабелі. То бок у сезоне 1956 года клуб заняў чацвертае месца з васьмі ўдзельнікаў. Адразу пасля рэспубліканскіх спаборніцтваў, каманда футбольнай школы ўдзельнічала ў спаборніцтве футбольных школаў, якое праходзіла ў Ленінградзе. Клуб заняў апошняе месца. Сезон 1957 года зноў меў паэтапны характар, клуб даволі лёгка прайшоў першы этап, атрымаўшы перамогу ў сваёй зоне, але на другім і трэцім этапе некалькі паразаў надалі магчымасці клубу заняць зноў толькі чацвёртае месца. У той жа год каманда ўзяла ўдзел у першынстве Савецкага Саюза сярод футбольных школаў моладзі. Спаборніцтвы праходзілі з 4 па 29 ліпеня ў Харкаве, і мінскі калектыў заняў другое месца, адзначыўшыся пры гэтым добрай фізічнай падрыхтоўкай, аднак тэхнічнае майстэрства гульцоў было ацэнена спецыялістамі як недастатковае. Найлепшым паўабаронцам турніру быў прызнаны гулец мінскай футбольнай школы Эдуард Зарэмба.

Пасля турніру клуб зноў зведаў страты ў сваім складзе, гэта значыць у мінскі «Спартак» перайшлі таленавітыя гульцы Эдуард Зарэмба і Леанід Гарай. Усяго клуб разлучыўся з шаснацаццю гульцамі. У сезоне 1958 года чэмпіянату БССР каманда зноў з лёгкасцю прайшла першы этап, але другі этап стаў непераадольным для калектыву, у выніку чаго каманда заняла толькі сёмы радок, пасля чаго ўдзелу ў чэмпіянаце БССР каманда больш не прымала.

Каманда падрыхтоўкі моладзіПравіць

З 1959 года паводле пастановы камітэту па фізічнай культуры і спорту пры камандах майстраў былі створаны групы для падрыхтоўкі маладых гульцоў. Такім чынам футбольная школа моладзі была перададзена пад кіраўніцтва Мінскага гарадскога савета саюза спартыўных таварыстваў і арганізацый. Каманда займалася падрыхтоўкай гульцоў для рэспубліканскіх каманд, а таксама брала ўдзел у моладзевых спаборніцтвах краіны і горада. У 1981 годзе ў Мінску для футбольнай школы моладзі быў пабудаваны спартыўны комплекс, які налічваў васямнаццаць футбольных пляцовак, што не мела аналагаў у Савецкім Саюзе. На наступны год каманда была рэарганізавана ў дзіцяча-спартыўную школу алімпійскага рэзерву Мінгарспарткамітэту (ДСШАРМ). У 1987 годзе каманда атрымала назву «Змена».

У 1990 годзе была здзейснена спроба вярнуць каманду ў дарослы футбол. «Змена» прыняла ўдзел у розыгрышу другой лігі чэмпіянату БССР, аднак у выніку заняла толькі дванаццатае месца. У той жа час адным з трэнерам пачаў працаваць у клубе Людас Румбуціс. У 1991 годзе ў той жа лізе клуб заняў дзевяты радок.

«Змена»Правіць

Сезон 1992 года клуб праводзіў ужо ў трэцяй лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Сезон склаўся вельмі ўдала, дзякуючы маладым і перспектыўным гульцам, а таксама Румбуцісу, які акрамя трэнерскіх абавязкаў, яшчэ і выходзіў гуляць за каманду ў якасці гульца. «Змена» адразу заняла першае месца і атрымала права гуляць у дывізіёне вышэй. Пасля ўдалага сезона клуб зведаў страты ў складзе, гэтак найбольш таленавітыя гульцы перайшлі ў іншыя клубы, на іх месца прыйшла іншая моладзь.

Наступны сезон зноў пачаўся вельмі ўдала, клуб быў адным з лідараў лігі да сярэдзіны чэмпіянату, аднак у другой палове сезона, значна страціў свае пазіцыі і, у выніку, скончыў сезон на восьмым месцы. Па заканчэнні сезона ў мінскае «Тарпеда» перайшлі Сяргей Паўлюковіч і Сяргей Шалай. Андрэй Лабанаў і Андрэй Шыла былі запрошаныя ў «Дынама-93», а Віталь Рагожкін у віцебскі КІМ.

Новы сезон стаў расчараваннем для клуба, страціўшы вялікую колькасць гульцоў, каманда не здолела аказваць супраціўленне іншым клубам, у выніку чаго клуб акупаваў апошні радок выніковай табліцы і быў вымушаны перайсці ў дывізіён ніжэй. У трэцяй лізе клуб адразу стаў аўтсадэйрам, скаціўшыся на апошні радок табліцы, аднак узімку трэнерам клуба стаў Эдуард Малафееў, які здолеў падняць клуб на сёмы радок выніковай табліцы. Сярод гульцоў клуба таго сезона варта адзначыць Васіля Хамутоўскага, Мікалая Рындзюка, Мікалая Бранфілава і Аляксандра Баранава, якія ў будучыні сталі гульцамі ўзроўня Вышэйшай лігі чэмпіянату Беларусі. У 1995 годзе Малафееў з’ехаў у Расію, дзе яму прапанаваў месца трэнера цюменскі «Дынама-Газавік», а тым часам каманда правяла сезон на сярэднім узроўні, а ўжо на наступны год гульцы разышліся па розным клубам Беларусі. Больш усяго на футбалістах «Змены» нажыўся зноў створаны клуб БАТЭ. З 1996 па 2002 гады клуб удзелу ў чэмпіянаце Беларусі не браў, толькі аднойчы з’явіўся ў розыгрышы другой лігі чэмпіянату Беларусі, заняўшы ў ім апошні радок. У 1997—1999 клуб з’яўляўся фарм-клубам БАТЭ пад назвай «Змена-БАТЭ».

«Мінск»Правіць

У 2006 годзе на базе «Змены», якая на той час выступала ў першай лізе, быў заснаваны клуб «Мінск», які адразу стаў пераможцам першай лігі. У сезоне 2007 года клуб упершыню выступаў у Вышэйшай лізе, аднак заняў 14 месца і зноў выбыў у першую лігу, адкуль вярнуўся праз год. У 2010 годзе клуб упершыню заваяваў бронзавыя медалі чэмпіянату Беларусі, а ў 2013 стаў пераможцам Кубка Беларусі.

Папярэднія назвыПравіць

  • 1954—1959: ФШМ
  • 1987—1996: «Змена»
  • 1997—1999: «Змена-БАТЭ»
  • 2001—2005: «Змена»
  • з 2006: «Мінск»

ДасягненніПравіць

БССРПравіць

Рэспубліка БеларусьПравіць

  • Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
  • Пераможца Першай лігі Беларусі: 2006, 2008
  • Пераможца Другой лігі Беларусі: 1992, 2004
  • Пераможца Кубка Беларусі: 2013

Цяперашні складПравіць

Станам на жнівень 2019 года, згодна з афіцыйным сайтам клуба[1].

Пазіцыя Імя Год нараджэння
16   Бр Сяргей Верамко   1982
23   Бр Арцём Лявонаў 1994
31   Бр Павел Прышывалка 1999
3   Аб Дзмітрый Зіновіч 1995
7   Аб Міхаіл Шыбун 1996
12   Аб Дзмітрый Прышчэпа 2001
20   Аб Дзмітрый Клімовіч 1984
29   Аб Алекса Відзіч 1994
33   Аб Яўген Чагавец 1998
35   Аб Глеб Гурбан 2001
42   Аб Яўген Зубейка 1989
55   Аб Аляксей Лаўрык 2000
91   Аб Віктар Свяжоў 1991
  Аб Юрый Астравух   1988
Пазіцыя Імя Год нараджэння
8   ПА Павел Селязнёў 2000
18   ПА Яраслаў Яроцкі 1996
21   ПА Аляксандр Васільеў 1994
24   ПА Андрэй Шамрук 1994
28   ПА Ілья Алексіевіч 1991
77   ПА Сяргей Сазончык 2000
89   ПА Уладзіслаў Насібулін 1989
9   Нап Вадзім Ларывонаў 1996
11   Нап Леанід Ковель 1986
13   Нап Яўген Шаўчэнка 1996
17   Нап Іван Бахар 1998
22   Нап Арцём Васільеў 1997
27   Нап Павел Горбач 2000

Рэзервовы складПравіць

Пазіцыя Імя Год нараджэння
  Бр Дзяніс Мінкевіч 2001
  Бр Данііл Пяроў 2002
  Бр Іван Санько 1999
6   Аб Глеб Жэрдзеў 2000
  Аб Іван Вараб’ёў 2001
  Аб Ілья Жукаў 2002
  Аб Данііл Крапіўніцкі 2000
  Аб Максім Луцкі 2002
  Аб Дзмітрый Страмок 2000
  Аб Аляксей Фралоў 2001
  Аб Іван Шавель 2001
Пазіцыя Імя Год нараджэння
  Аб Глеб Якушэвіч 2002
41   ПА Яўген Маліноўскі 1999
44   ПА Тайсір Адамчык 2002
  ПА Данііл Амельяновіч 2000
  ПА Кірыл Зіновіч 2003
  ПА Сяргей Канаш 2001
  ПА Ілья Новік 2001
  ПА Сямён Пяньчук 2001
  Нап Захар Кандратовіч 2001
  Нап Уладзіслаў Мельнік 2001
  Нап Алег Плют 2002

ТрансферыПравіць

Зіма 2018—2019Правіць

Прыйшлі ў клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
15.01.2019[2] ПА   Антон Новік1   ЮАС
22.01.2019[3] Аб   Пётр Казанцаў1   Белшына
31.01.2019[4] Нап   Леанід Ковель   Нёман
12.02.2019[5] Аб   Дзмітрый Клімовіч   Тарпеда-БелАЗ
12.02.2019[6] ПА   Ілья Алексіевіч   Тарпеда-БелАЗ
26.02.2019[7] ПА   Яраслаў Яроцкі   Дынама (Мінск)
04.03.2019[8] Нап   Філіп Іваноў   Дынама (Мінск)
21.03.2019[9] Аб   Алекса Відзіч   Смалявічы
22.03.2019[10] Аб   Яўген Зубейка   Алімпік
23.03.2019[11] ПА   Няманя Нікаліч   Хапаэль (Раанана)

1 З арэнды

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
07.12.2018[12] Аб   Душан Матавіч   Вождавац
07.12.2018[12] Нап   Яўген Бахашвілі   Слеман
11.12.2018[13] Бр   Джэмал Куршубадзэ   Іслач
ПА   Мацвей Філатаў
Нап   Арсеній Канцадайлаў   Ашмяны-БДУФК
03.01.2019[14] Аб   Эгідыюс Вайткунас   Жальгірыс (Каўнас)
04.01.2019[15] ПА   Алег Еўдакімаў   Нёман
14.01.2019[16] ПА   Дзмітрый Бяссмертны   БАТЭ
21.01.2019[17] Аб   Ілья Лукашэвіч   Тарпеда-БелАЗ
21.01.2019[17] ПА   Мікіта Нікалаевіч   Тарпеда-БелАЗ
17.02.2019[18] Аб   Дзяніс Гружэўскі   Смаргонь
15.03.2019 Аб   Арцём Дылеўскі   Белшына
02.04.2019[19] ПА   Яўген Забаронька   Слонім-2017

Лета 2019Правіць

Прыйшлі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Папярэдні клуб
20.07.2019[20] Аб   Яўген Чагавец   Шахцёр
21.07.2019[20] Бр   Арцём Лявонаў   Тарпеда (Мінск)
31.07.2019[21] Аб   Міхаіл Шыбун1   Шахцёр
03.08.2019[22] Аб   Віктар Свяжоў   Сібір
15.08.2019[23] Нап   Вадзім Ларывонаў   Даўгапрудны

1 У арэнду

Пакінулі клубПравіць

Дата Пазіцыя Ігрок Новы клуб
17.06.2019[24] ПА   Няманя Нікаліч   Вождавац
30.06.2019[25] Нап   Філіп Іваноў   Дынама (Мінск)
20.07.2019[26] ПА   Дзмітрый Ціхаміраў   Нафтан
10.08.2019[27] Бр   Павел Галавенка1   Ліда
14.08.2019 Аб   Пётр Казанцаў   Смаргонь
ПА   Антон Новік   Нафтан

1 У арэнду

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Трэцяя (Д3) 1 15 10 1 4 49–15 21 1/16 фіналу   Выхад у Другую лігу
1992/93 Другая (Д2) 8 30 12 6 12 42–50 30 1/32 фіналу
1993/94 Другая (Д2) 15 28 3 7 18 15–50 13 1/16 фіналу   Вылет у Трэцюю лігу
1994/95 Трэцяя — Б (Д3) 7 22 8 3 11 23–35 19
1995 Трэцяя — Б (Д3) 4 12 6 1 5 23–14 19
1996
1997 Трэцяя — А (Д3) 6 26 12 2 12 52–46 38
1998 Другая — А (Д3) 4 26 14 7 5 55–23 49 Змена назваў ліг
1999 Другая — А (Д3) 2 24 16 3 5 54–22 51
2000
2001 Другая (Д3) 18 34 1 1 32 13–119 4
2002
2003 Другая (Д3) 5 22 12 4 6 50–26 40
2004 Другая (Д3) 1 24 19 1 4 55–17 58 1/16 фіналу   Выхад у Першую лігу
2005 Першая (Д2) 5 30 14 8 8 31–23 50 1/16 фіналу
2006 Першая (Д2) 1 26 17 5 4 44–13 56 Паўфінал   Выхад у Вышэйшую лігу
2007 Вышэйшая (Д1) 14 26 4 9 13 18–34 21 1/8 фіналу   Вылет у Першую лігу
2008 Першая (Д2) 1 26 23 2 1 72–11 71 1/8 фіналу   Выхад у Вышэйшую лігу
2009 Вышэйшая (Д1) 9 26 11 3 12 33–26 36 1/8 фіналу
2010 Вышэйшая (Д1) 3 33 18 6 9 59–32 60 Чвэрцьфінал
2011 Вышэйшая (Д1) 9 33 8 11 14 33–40 35 Фіналіст
2012 Вышэйшая (Д1) 6 30 11 6 13 36–46 39 Пераможца
2013 Вышэйшая (Д1) 9 32 10 8 14 36–40 38 Паўфінал
2014 Вышэйшая (Д1) 7 32 16 4 12 45–36 52 1/16 фіналу
2015 Вышэйшая (Д1) 6 26 12 4 10 29–28 40 Паўфінал
2016 Вышэйшая (Д1) 4 30 15 8 7 49–24 53 Чвэрцьфінал
2017 Вышэйшая (Д1) 14 30 3 14 13 19–39 23 1/8 фіналу
2018 Вышэйшая (Д1) 11 30 7 9 14 34–42 30 1/8 фіналу
2019 Вышэйшая (Д1) 1/8 фіналу

ЕўракубкіПравіць

Сезон Кубак Раўнд Клуб Першыя матчы Адказныя матчы Вынік
2011—2012 Ліга Еўропы 1 к/р   АЗАЛ (Баку) 1:1 (Г) 2:1 (Х) 3:2  
2 к/р   Газіянтэпспор 1:1 (Х) 1:4 (Г) 2:5  
2013—2014 Ліга Еўропы 2 к/р   Валета 1:1 (Г) 2:0 (Х) 3:1  
3 к/р   Сент-Джонстан (Перт) 0:1 (Х) 1:0, пен. 3:2 (Г) 1:1 (пен. 3:2)  
Плэй-оф   Стандард (Льеж) 0:2 (Х) 1:3 (Г) 1:5  

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

  1. ФК "Минск" (высшая лига) - 2019
  2. Десять игроков покинули ЮАС, пятеро - пришли. Из них четверо - из "Лиды"
  3. «Минск» приступил к тренировкам
  4. Ковель стал игроком "Минска"
  5. Дмитрий Климович вернулся в "Минск"
  6. Алексиевич стал игроком "Минска"
  7. "Минск" подписал Ярослава Яроцкого
  8. Филипп Иванов стал игроком "Минска"
  9. Видич сменил "Смолевичи" на "Минск"
  10. "Минск" объявил о подписании украинского защитника Зубейко
  11. Экс-хавбек минского "Динамо" и БАТЭ Николич стал игроком "Минска"
  12. 12,0 12,1 Матович, Васильев, Насибулин и Бохашвили покинули "Минск"
  13. Джемал Куршубадзе ушел из «Минска»
  14. Вайткунас покинул "Минск"
  15. Хавбек "Минска" Евдокимов перешел в "Неман"
  16. Дмитрий Бессмертный стал игроком БАТЭ
  17. 17,0 17,1 Лукашевич и Николаевич покинули "Минск"
  18. Гружевский перешел в «Сморгонь»
  19. Хавбек Заборонько перешел в "Слоним-2017"
  20. 20,0 20,1 Украинский защитник Чаговец и российский вратарь Леонов стали игроками "Минска"
  21. "Шахтер" отдал Шибуна в аренду "Минску"
  22. Российский защитник Свежов пополнил ряды "Минска"
  23. Форвард из России Ларионов пополнил ряды "Минска"
  24. Неманья Николич покинул "Минск"
  25. "Минск" расстался с Филиппом Ивановым
  26. Ряды "Нафтана" пополнили Борисов и Тихомиров
  27. Вратарь "Минска" и еще два игрока пополнили состав "Лиды"

СпасылкіПравіць