Ігар Сяргеевіч Шытаў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Шытаў)

Ігар Шытаў (нар. 24 кастрычніка 1986, Полацк) — беларускі футбаліст, абаронца мінскага «Дынама» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі.

Футбол
Ігар Шытаў
Igor Shitov 2011 September.jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ігар Сяргеевіч Шытаў
Нарадзіўся 24 кастрычніка 1986(1986-10-24)[1][2][3] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 185 см
Вага 80 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Дынама (Мінск)
Нумар 4
Клубная кар’ера[* 1]
2002 Беларусь Дынама-БНТУ (Мінск) 8 (0)
2003 Беларусь РВАР (Мінск) 24 (2)
2004—2005 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2006—2008 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 78 (2)
2009—2011 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 60 (4)
2011—2013 Расія Дынама (Масква) 3 (0)
2012—2013   Расія Мардовія (Саранск) 20 (0)
2014—2016 Расія Мардовія (Саранск) 44 (0)
2016—2018 Казахстан Астана 41 (1)
2018— Беларусь Дынама (Мінск) 11 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004 Беларусь Беларусь (да 19) 1 (0)
2006—2009 Беларусь Беларусь (да 21) 23 (2)
2008—2019 Беларусь Беларусь 66 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Нагрудны знак адрознення Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа.png
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 снежня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 чэрвеня 2019
Commons-logo.svg Ігар Сяргеевіч Шытаў на Вікісховішчы

Клубная кар’ераПравіць

Пачаў займацца футболам у СДЮШАР горада Полацка. Пазней трапіў у сістэму мінскага «Дынама», гуляў у Другой лізе за клубы «Дынама-БНТУ» і РВАР. У 2004—2005 гадах выступаў за дубль «Дынама», але так і не дэбютаваў у асноўнай камандзе.

З 2006 года гуляў за жодзінскае «Тарпеда» — спачатку на правах арэнды, потым на трывалай аснове. Здолеў замацавацца ў аснове жодзінцаў, ужо па выніках сезона 2007 трапіў у спіс 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату.

У 2009 годзе перайшоў у барысаўскі БАТЭ. Разам з барысаўчанамі двойчы стаў чэмпіёнам краіны, выступаў у групавым раўндзе Лігі Еўропы. Спачатку гуляў як цэнтральны абаронца, але пазней стаў трывала выкарыстоўвацца на правым фланзе абароны.

У жніўні 2011 года падпісаў чатырохгадовы кантракт з маскоўскім «Дынама». Аднак не здолеў замацавацца ў «Дынама», за год у маскоўскім клубе правёў толькі 3 матча. У пачатку сезона 2012/13 на правах арэнды стаў іграком «Мардовіі». У саранскім клубе трывала выступаў у аснове, але не здолеў выратаваць яго ад вылету з Прэм’ер-лігі.

Улетку 2013 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама», але так і не здолеў прабіцца ў склад клуба. У выніку ў студзені 2014 года кантракт з «Дынама» быў разарваны, і Ігар зноў стаў іграком «Мардовіі», якой дапамог вярнуцца ў Прэм’ер-лігу па выніках сезона 2013/14. У 2014—2016 гадах гуляў за «Мардовію» ў Прэм’ер-лізе.

У ліпені 2016 года, пакінуўшы саранскі клуб у якасці свабоднага агента, падпісаў двухгадовы кантракт з чэмпіёнам Казахстана «Астаной»[4]. У ліпені 2018 года па заканчэнні кантракта пакінуў казахстанскі клуб[5] і неўзабаве вярнуўся ў Беларусь, стаўшы іграком мінскага «Дынама»[6]. У складзе дынамаўцаў хутка замацаваўся ў аснове.

Міжнародная кар’ераПравіць

Выступаў у складзе моладзевай зборнай Беларусі на моладзевым чэмпіянаце Еўропы 2009 у Швецыі.

2 лютага 2008 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў матчы супраць Ісландыі на міжнародным турніры ў Мальце.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць