ФК Стандард Льеж

бельгійскі футбольны клуб

«Стандард» (нідэрл.: Standard) — бельгійскі футбольны клуб з горада Льеж. Заснаваны ў 1898 годзе. 10-разовы чэмпіён Бельгіі, васьміразовы ўладальнік Кубка Бельгіі. Хатнім стадыёнам клуба з’яўляецца арэна «Марыс Дзюфран», якая ўмяшчае 27 670 гледачаў.

Стандард Льеж
Поўная назва Royal Standard de Liège
Заснаваны 1898
Горад Льеж, Бельгія
Стадыён Марыс Дзюфран
Умяшчальнасць: 27 670
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Першы дывізіён A
2021/22 14 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

 
Матч на Кубак УЕФА супраць люксембургскага клуба «Кер’енга»

Клуб быў створаны студэнтамі каледжа Святога Сервацыя ў 1900 годзе. У тыя часы ў Льежы існаваў толькі адзіны футбольны клуб, які насіў назву гораду — «Льеж». За «Льеж» тады заўзелі ў асноўным знатныя і заможныя мяшчане. Фактычна ў процівагу гэтаму клубу і быў створаны «Стандард», названы па тыпу папулярнага тады французскага клуба «Стандард дэ Парыж».

Да 1909 года клуб выступаў у другім дывізіёне чэмпіянату Бельгіі. Але пасля пераезду на новую арэну «Sclessin» «Стандард» здолеў выйсці ў першы дывізіён Бельгіі.

Падчас Першай сусветнай вайны клуб пазбавіўся 20 сваіх ігракоў. І пасля заканчэння вайны кіраўніцтва пачало ствараць новую каманду. Быў выкуплены стадыён, сабраная новая каманда з новым трэнерам. Але да Другой сусветнай вайны клуб не змог дамагчыся сур’ёзных поспехаў, становячыся толькі тройчы віцэ-чэмпіёнам Бельгіі.

Толькі праз 60 гадоў пасля свайго заснавання «Стандард» стаў лепшым клубам Бельгіі, шмат у чым дзякуючы кіраўніцтву клуба ў асобе Ражэ Пеці і Поля Энрара. На працягу 1960-х і 1970-х гадоў «Стандард» быў адным з лідараў бельгійскага футбола нароўні з «Бругэ» і «Андэрлехтам». Вяршыні клуб дасягнуў у пачатку 1980-х гадоў, атрымаўшы перамогу ў Кубку Бельгіі ў 1981 годзе і двойчы запар чэмпіёнскі тытул у 1982 і 1983 гадах, а таксама выйшаўшы ў фінал Кубка ўладальнікаў Кубкаў у 1982 годзе, дзе атрымаў паражэнне ад «Барселоны» з лікам 1:2. Гэты фінал стаў самым вялікім дасягненнем клуба на міжнароднай арэне.

Аднак праз некаторы час, у 1984 годзе, быў выяўлены факт дамоўных матчаў, у якіх было замяшана кіраўніцтва «Стандарда». Наймацнейшыя ігракі каманды былі дыскваліфікаваныя, а клуб атрымаў сур’ёзныя санкцыі. Каля дзесяці гадоў спатрэбілася камандзе, каб акрыяць ад такога здарэння, і ў 1993 годзе клуб заняў другое месца ў чэмпіянаце.

Паводле вынікаў сезона 2007/08 клуб заняў першае месца ў чэмпіянаце Бельгіі, упершыню за 25 гадоў, а на наступны год выйграў другі чэмпіёнскі тытул запар.

СкладПравіць

Станам на люты 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Гілес Дэваэле 1996
3   Аб Натан Нгой 2003
5   Аб Александра Калю 2003
6   Аб Наэ Дзюсен (капітан) 1992
8   ПА Гойка Цымірат 1992
9   Нап Рэно Эмон 1991
10   Нап Наа Агая 2003
11   ПА Арон Дзёнум 1998
13   Аб Марлан Фосі 1998
14   ПА Стывен Альсатэ 1998
16   Бр Арно Бадар 1998
17   Нап Ашэр Давіда 2001
Паз. Імя Нар.
20   ПА Мервей Бакадзі 1992
21   ПА Філіпа Мелегоні 1999
22   ПА Уільям Баліквіша 1999
28   Нап Сціпэ Перыца 1995
30   Бр Ларан Энкінэ 1992
34   Аб Канстантынас Лайфіс 1993
38   Аб Якаб Барэт Лаўрсен 1994
51   Аб Люка Нубі 2005
61   Нап Джыхан Чанак 2005
77   Нап Філіп Цынкернагель 1994
  Аб Ібэ Аўтэкет 2002

Зноскі

СпасылкіПравіць