Васіль Іосіфавіч Хамутоўскі

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Васіль Хамутоўскі)

Васіль Хамутоўскі (нар. 30 жніўня 1978, Мінск) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі (2000—2008).

Футбол
Васіль Хамутоўскі
Поўнае імя Васіль Іосіфавіч Хамутоўскі
Нарадзіўся 30 жніўня 1978(1978-08-30)[1][2][…] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 193 см
Вага 80 кг
Пазіцыя брамнік
Клубная кар’ера[* 1]
1994—1995 Беларусь Змена (Мінск) 4 (-1)
1996—1997 Беларусь Атака (Мінск) 12 (-15)
1996—1997   Беларусь Атака-407 (Мінск) 37 (-45)
1998—1999 Беларусь БАТЭ (Барысаў) 22 (-18)
1998—1999   Беларусь Змена-БАТЭ (Мінск) 20 (-15)
2000 Беларусь Тарпеда-МАЗ (Мінск) 12 (-11)
2000—2001 Германія Вальдгоф (Мангейм) 2 (-1)
2001 Расія Дынама (Масква) 8 (-19)
2002 Расія Валгар-Газпрам (Астрахань) 5 (-7)
2002—2003 Украіна Металіст (Харкаў) 2 (-6)
2003   Украіна Металіст-2 (Харкаў) 3 (-2)
2003—2006 Румынія Сцяўа (Бухарэст) 50 (-31)
2006—2007 Расія Том (Томск) 20 (-27)
2008 Германія Карл Цэйс (Ена) 17 (-35)
2008—2010 Германія Аўгсбург 1 (-1)
2010 Украіна Таўрыя (Сімферопаль) 7 (-13)
2011—2012 Расія Амкар (Перм) 14 (-22)
2012—2013 Румынія Петралул (Плаешці) 13 (-15)
2013—2014 Беларусь Тарпеда-БелАЗ (Жодзіна) 29 (-30)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 2 (-3)
Нацыянальная зборная[* 2]
1998—1999 Беларусь Беларусь (да 21) 5 (-7)
2000—2008 Беларусь Беларусь 26 (-29)
Трэнерская кар’ера
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) брамнікі
2016 Беларусь Крумкачы (Мінск) брамнікі
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) в.а.
2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) брамнікі
2017 Украіна Чарнаморац (Адэса) брамнікі
2018 Беларусь БАТЭ (Барысаў) брамнікі
2018—2020 Беларусь Дынама (Брэст) брамнікі
2021 Саудаўская Аравія Аль-Фейха (Аль-Маджма) трэнер
2022 Украіна Львоў брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 23 красавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах

Клубная кар’ера

правіць

Выхаванец мінскай «Змены», гуляў за барысаўскі БАТЭ, з якім стаў чэмпіёнам краіны. З 2000 года пачаўся легіянерскі перыяд кар’еры, дзе найбольш паспяховым быў перыяд у румынскім «Сцяўа» (два тытулы чэмпіёна Румыніі). У 2013 годзе разам з іншым румынскім клубам, «Петралулам», выйграў Кубак Румыніі.

У ліпені 2013 года вярнуўся на радзіму, стаўшы іграком «Тарпеда-БелАЗ». У жодзінскім клубе заняў месца асноўнага брамніка замест атрымаўшага траўму Паўла Часноўскага.

У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Тарпеда-БелАЗ». У сезоне 2014 працягваў быць асноўным брамнікам жодзінскага клуба. 6 чэрвеня 2014 года ў матчы супраць «Гомеля» ў соты раз захаваў свае вароты ў недатыкальнасці, тым самым уступіўшы ў клуб «сухіх» брамнікаў[3]. У жніўні 2014 года перастаў трапляць у склад жодзінскага клуба, і па заканчэнні сезона 2014 пакінуў клуб[4].

У лютым 2015 года трэніраваўся з дублем мінскага «Дынама», пазней з асноўным складам клуба адправіўся на збор у Турцыю. 19 сакавіка 2015 года падпісаў кантракт з дынамаўцамі[5]. У пачатку сезона 2015 некаторы час з’яўляўся ў стартавым складзе дынамаўцаў. У маі 2015 года стаў гуляючым трэнерам брамнікаў «Дынама» ў штабе новага галоўнага трэнера Вука Рашавіча[6] і з таго часу больш не з’яўляўся на полі, саступіўшы месца Аляксандру Гутару. У ліпені 2016 года разам з Рашавічам пакінуў «Дынама»[7].

Міжнародная кар’ера

правіць

Доўгі час выступаў за нацыянальную зборную Беларусі.

Трэнерская кар’ера

правіць

У жніўні 2016 года стаў трэнерам брамнікаў клуба «Крумкачы»[8]. У кастрычніку таго ж года, пасля таго як галоўны трэнер «Крумкачоў» Алег Дулуб перайшоў на працу ў львоўскія «Карпаты», застаўся кіраваць камандай разам з Якавам Залеўскім[9]. У студзені 2017 года абвясціў аб тым, што пакідае «Крумкачы»[10], аднак ужо ў сакавіку вярнуўся ў трэнерскі штаб каманды[11].

У верасні 2017 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Алега Дулуба ў адэскім «Чарнаморцы»[12]. У снежні таго года ўслед за Дулубам пакінуў украінскі клуб[13].

У студзені 2018 года ўслед за Дулубам увайшоў у трэнерскі штаб барысаўскага БАТЭ ў якасці трэнера брамнікаў[14]. У чэрвені 2018 года, неўзабаве пасля звальнення Дулуба з БАТЭ, таксама пакінуў клуб[15].

У жніўні 2018 года стаў трэнерам брамнікаў брэсцкага «Дынама»[16]. Пакінуў пасаду ў верасні 2020 года[17].

У чэрвені 2021 года ўвайшоў у трэнерскі штаб Вука Рашавіча ў саудаўскім клубе «Аль-Фейха»[18]. У студзені 2022 года быў прадстаўлены ў якасці трэнера брамнікаў «Львова», які ўзначальваў Алег Дулуб[19]. Пасля пачатку расійскага ўварвання ва Украіну ў красавіку 2022 года стаў трэнерам брамнікаў у акадэміі румынскага «Сцяўа»[20].

Грамадская дзейнасць

правіць

18 жніўня падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[21].

У верасні 2022 года, калі вярнуўся ў Беларусь для правядзення аперацыі на калене, быў затрыманы, на яго была заведзена крымінальная справа. У снежні 2022 года за «актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак» быў прысуджаны да двух гадоў дамашняй «хіміі»[22].

Дасягненні

правіць

Зноскі

  1. Vasili Khomutovski // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Vasil Khamutowski // FBref
  3. Сухо стой. Маленький повод улыбнуться
  4. Хомутовский, Левицкий и Козека покинули «Торпедо-БелАЗ»
  5. Минское "Динамо" объявило о подписании Василия Хомутовского
  6. Вук Рашович утвержден главным тренером минского "Динамо"
  7. Хомутовский выступил с обращением к болельщикам минского «Динамо»
  8. Василий Хомутовский стал тренером вратарей в "Крумкачах"
  9. Павлюкович и Ванюшкин покинули тренерский штаб «Крумкачоў»
  10. Хомутовский принял решение не продлевать контракт с «Крумкачами»
  11. Василий Хомутовский вернулся в "Крумкачы"
  12. Олег Дулуб представлен в качестве главного тренера одесского "Черноморца"
  13. «Черноморец» подтвердил уход Дулуба. Команду покинули Хомутовский и Поклад
  14. Олег Дулуб: "Нужно пройти с командой предсезонку, чтобы я смог ответить на вопрос, являюсь ли частичкой БАТЭ"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2018. Праверана 8 студзеня 2018.
  15. Хомутовский вслед за Дулубом покинул БАТЭ
  16. Василий Хомутовский - новый тренер вратарей брестского "Динамо"
  17. Брестское "Динамо" и Василий хомутовский расторгли контракт по соглашению сторон(недаступная спасылка)
  18. Василий Хомутовский вошел в тренерский штаб саудовского клуб «Аль-Фейха», который возглавляет Вук Рашович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2022. Праверана 22 чэрвеня 2021.
  19. Василий Хомутовский - новый тренер вратарей во "Львове"
  20. Каким был Хомутовский в «Стяуа»: получил кличку «Русский», объяснял тренеру, что не наркоман, выбил беларусов из Кубка УЕФА, уехал в Киев из-за ссоры с Дзенгой
  21. "Требуем признать выборы недействительными". Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти Архівавана 20 жніўня 2020. (руск.)
  22. Василию Хомутовскому присудили два года домашней "химии" (руск.). football.by (29 снежня 2022). Праверана 30 снежня 2022.

Спасылкі

правіць