Вук Рашавіч

югаслаўскі футбаліст, сербскі футбольны трэнер

Вук Рашавіч (сербск.: Вук Рашовић; нар. 3 студзеня 1973, Дортмунд, ФРГ) — сербскі футболіст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час з’яўляецца галоўным трэнерам саудаўскага клуба «Аль-Фейха».

Футбол
Вук Рашавіч
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 3 студзеня 1973(1973-01-03)[1][2] (51 год)
Грамадзянства  СР Югаславія
 Сербія
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Саудаўская Аравія Аль-Фейха
Пасада галоўны трэнер
Клубная кар’ера[* 1]
1992—1994 Саюзная Рэспубліка Югаславія Партызан (Бялград) 1 (0)
1994—1996 Саюзная Рэспубліка Югаславія Рад (Бялград) 82 (6)
1998 Сцяг Балгарыі Славія (Сафія) 24 (0)
1998—2001 Саюзная Рэспубліка Югаславія Партызан (Бялград) 100 (1)
2002—2003 Расія Крылы Саветаў (Самара) 11 (0)
2004 Злучаныя Штаты Амерыкі Канзас-Сіці Візардс 1 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
1997—2001 Сцяг Саюзнай Рэспублікі Югаславія Югаславія 5 (0)
Трэнерская кар’ера
Сербія Партызан (Бялград) мол. склад
2009—2011 Сербія Партызан (Бялград) памочнік
2011—2013 Сербія Тэлеоптык (Бялград)
2013 Сербія Партызан (Бялград)
2014—2015 Беларусь Дынама (Мінск) спарт. дыр.
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск)
2017 Сербія Напрэдак (Крушавац)
2017—2018 Саудаўская Аравія Аль-Файсалі (Харма)
2018—2020 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Вазра (Мадынат-Заід)
2020—2021 Аб’яднаныя Арабскія Эміраты Аль-Вахда (Абу-Дабі)
2021— Саудаўская Аравія Аль-Фейха (Аль-Маджма)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера

правіць

З 1983 года гуляў у дзіцячай школе бялградскага «Партызана». У 1992 годзе падпісаў першы кантракт.

У Расію патрапіў пасля таго, як футбольны менеджар Андрэй Чарнышоў, які прадстаўляў інтарэсы «Партызана» ў Расіі, паказаў Аляксандру Тарханаву касеты з гульнямі Вука. Пачаліся перамовы, якія скончыліся 11 снежня 2002 года падпісаннем кантракту з самарскімі «Крыламі Саветаў».

Міжнародная кар’ера

правіць

Правёў за зборную Саюзнай Рэспублікі Югаславіі 5 матчаў.

Трэнерская кар’ера

правіць

Пасля заканчэння кар’еры футбаліста стаў футбольным трэнерам. У якасці галоўнага трэнера ўзначальваў сербскія «Тэлеоптык» і «Партызан».

Увосень 2014 пачаў працаваць у структуры мінскага «Дынама»[3]. У снежні стала вядома, што Вук прызначаны спартыўным дырэктарам клуба[4]. У якасці спартыўнага дырэктара кіраваў камплектацыяй да сезону 2015, у многім дзякуючы Рашавічу ў «Дынама» з’явіліся балканскія легіянеры — Фатас Бечырай і Нусмір Фаіч.

30 красавіка 2015 года, пасля адстаўкі Душана Угрына, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера дынамаўцаў[5]. 11 мая быў зацверджаны галоўным трэнерам каманды[6]. Пасля няўдалага старту дынамаўцаў у чэмпіянаце здолеў выйсці на другі радок у чэмпіянаце Беларусі, а таксама прывёў «Дынама» да выхаду ў групавы раўнд Лігі Еўропы.

15 ліпеня 2016 года, пасля нічыі ў матчы Лігі Еўропы супраць «Сент-Патрыкс Атлетык» (1:1), быў звольнены з пасады галоўнага трэнера дынамаўцаў[7].

У снежні 2016 года ўзначаліў сербскі клуб «Напрэдак»[8]. У маі 2017 года перабраўся ў Саудаўскую Аравію, стаўшы галоўным трэнерам клуба «Аль-Файсалі»[9]. З лета 2018 года працаваў у ААЭ ў клубе «Аль-Зафра», а з верасня 2020 года ў «Аль-Вахдзе». Пакінуў «Аль-Вахду» ў сакавіку 2021 года.

Летам 2021 года ўзначаліў саудаўскую «Аль-Фейху».

Крыніцы

правіць