Фатас Бечырай

чарнагорскі футбаліст

Фатас Бечырай (алб.: Fatos Besim Beqiraj, сербск.: Фатос Бећирај, Fatos Bećiraj; нар. 5 мая 1988, Печ, Косава і Мятохія) — чарнагорскі футбаліст касаварска-албанскага паходжання, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Чарнагорыі (2009—2022).

Футбол
Фатас Бечырай
Фатас Бечырай у заграбскім «Дынама», 2011 год
Фатас Бечырай у заграбскім «Дынама», 2011 год
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Фатас Бесім Бечырай
Нарадзіўся 5 мая 1988(1988-05-05)[1][2] (35 гадоў)
Грамадзянства  Рэспубліка Косава
 Чарнагорыя
Рост 188 см
Вага 82 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
2005—2007 Рэспубліка Косава Шкіпонія (Печ)
Клубная кар’ера[* 1]
2007 Рэспубліка Косава Беса (Печ)
2008—2010 Чарнагорыя Будучнаст (Падгорыца) 81 (39)
2010—2014 Харватыя Дынама (Заграб) 90 (30)
2014 Кітай Чанчунь Ятай 28 (7)
2015 Беларусь Дынама (Мінск) 23 (9)
2016—2017 Расія Дынама (Масква) 60 (13)
2018 Бельгія Мехелен 4 (0)
2018—2020 Ізраіль Макабі (Нетанія) 54 (20)
2020—2021 Польшча Вісла (Кракаў) 10 (0)
2021   Ізраіль Бней Іегуда (Тэль-Авіў) 13 (2)
2021 Казахстан Астана (Нур-Султан) 7 (2)
2022 Чарнагорыя Дэчыч (Тузі) 32 (6)
2023 Чарнагорыя Морнар (Бар) 16 (2)
Нацыянальная зборная[* 2]
2009—2010 Чарнагорыя Чарнагорыя (да 21) 5 (0)
2009—2022 Чарнагорыя Чарнагорыя 86 (15)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 29 чэрвеня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Пачаў кар’еру ў клубе «Беса» (Печ) у чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клуб чарнагорскай лігі «Будучнаст» (Падгорыца), з якім выйграў чэмпіянат Чарнагорыі ў сезоне 2007/08.

З 2010 па 2014 год выступаў у чэмпіянаце Харватыі ў складзе заграбскага «Дынама». У складзе гэтага клуба Бечырай тройчы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Харватыі. Прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

У 2014 годзе гуляў у складзе клуба «Чанчунь Ятай» у Суперлізе Кітая.

У студзені 2015 года Фатас Бечырай падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» ў статусе свабоднага агента[4]. Пагадненне было разлічана на 2 гады. Адразу замацаваўся ў якасці нападніка мінчан. Выдатна правёў першую палову сезона, забіўшы ва ўсіх турнірах 16 галоў. Аднак, пачынаючы са жніўня, калі Бечырай вызначыўся голам у браму «Цюрыха» ў Лізе Еўропы, доўгі час не мог забіць за «Дынама» (аднак двойчы вызначыўся за зборную Чарнагорыі). Няўдалая серыя перарвалася ў апошнім туры чэмпіянату 2015, калі Фатас сваім голам дапамог мінчанам перамагчы «Гомель» (2:1).

У студзені 2016 года Фатас пачаў рыхтавацца да новага сезона з мінскім «Дынама», але неўзабаве нападніку з-за фінансавых цяжкасцей мінчан было прапанавана шукаць новы клуб. 18 лютага было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Бечырая ў маскоўскае «Дынама»[5]. Па выніках сезона 2015/16 маскоўскі клуб выбыўу ФНЛ, аднак праз год вярнуўся ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з расійскім клубам, далучыўся да бельгійскага «Мехелена», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[6]. Аднак, не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах, і ў жніўні 2018 года пакінуў бельгійскі клуб. У верасні 2018 года стаў іграком ізраільскага «Макабі» з Нетаніі.

У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у кракаўскую «Віслу»[7]. З лютага па чэрвень 2021 года на правах арэнды гуляў за ізраільскую «Бней Іегуду», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Астаны».

У студзені 2022 года вярнуўся ў Чарнагорыю, папоўніўшы склад клуба «Дэчыч». У студзені 2023 года перайшоў у «Морнар», а па заканчэнні сезона 2022/23 завяршыў прафесійную кар’еру[8].

Міжнародная кар’ера правіць

З сакавіка 2009 года Фатас Бечырай з’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Бечырай таксама выказваў жаданне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнана і атрымае магчымасць выступаць у турнірах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Аднак, нават пасля 2016 года, калі Косава было прынята ў ФІФА і УЕФА, працягнуў гуляць за Чарнагорыю.

Дасягненні правіць

  •   01  Чэмпіён Чарнагорыі: 2007/08
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Чарнагорыі (2): 2008/09, 2009/10
  •   Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Чарнагорыі: 2008/09
  •   01  Чэмпіён Харватыі (3): 2010/11, 2011/12, 2012/13
  •   Уладальнік Кубка Харватыі (2): 2011, 2012
  •   Найлепшы бамбардзір чэмпіянату Харватыі: 2011/12
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі: 2015
  •   У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2015
  •   Пераможца Першынства ФНЛ: 2016/17
  •   02  Срэбраны прызёр чэмпіянату Казахстана: 2021

Заўвагі правіць