ФК Дынама Заграб
харвацкі футбольны клуб
«Дынама» (харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb) — харвацкі футбольны клуб з Заграба. Заснаваны ў 1945 годзе на аснове трох заграбскіх клубаў (расфармаваных кампартыяй Югаславіі): «Граджанскі», «Канкордыя» і ХАШК. Свае матчы праводзіць на стадыёне «Максімір». З’яўляецца найлепшым клубам Харватыі ў перыяд незалежнасці па колькасці тытулаў. 23-разовы чэмпіён Харватыі, 16-разовы ўладальнік Кубка Харватыі і пераможца шасці Суперкубкаў Харватыі. Клуб усю сваю гісторыю правёў у найвышэйшым дывізіёне, яшчэ будучы ўдзельнікам Першай лігі Югаславіі з 1946 па 1991 год, і потым з 1992 года выступае ў Першай лізе Харватыі.
Дынама Заграб | |||
---|---|---|---|
![]() | |||
Поўная назва | харв.: Građanski nogometni klub Dinamo Zagreb | ||
Мянушкі | «Сінія» | ||
Заснаваны | 9 чэрвеня 1945 | ||
Горад | Заграб, Харватыя | ||
Стадыён |
Максімір, Заграб Умяшчальнасць: 35 123 |
||
Галоўны трэнер | |||
Чэмпіянат | Першая ліга | ||
2021/22 | 1 месца | ||
Сайт | Афіцыйны сайт | ||
|
ДасягненніПравіць
- Чэмпіянат Югаславіі:
- Пераможца (4): 1947/48, 1953/54, 1957/58, 1981/82
- Чэмпіянат Харватыі:
- Пераможца (23): 1992/93, 1995/96, 1996/97, 1997/98, 1998/99, 1999/2000, 2002/03, 2005/06, 2006/07, 2007/08, 2008/09, 2009/10, 2010/11, 2011/12, 2012/13, 2013/14, 2014/15, 2015/16, 2017/18, 2018/19, 2019/20, 2020/21, 2021/22
- Кубак Югаславіі:
- Уладальнік (7): 1951, 1960, 1963, 1965, 1969, 1980, 1983
- Кубак Харватыі:
- Уладальнік (16): 1994, 1996, 1997, 1998, 2001, 2002, 2004, 2007, 2008, 2009, 2011, 2012, 2015, 2016, 2018, 2021
- Суперкубак Харватыі:
- Уладальнік (6): 2002, 2003, 2006, 2010, 2013, 2019
- Кубак кірмашоў:
- Уладальнік (1): 1966/67
СкладПравіць
Станам на студзень 2023 года.
|
|
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (харв.)