Адкрыць галоўнае меню
Горад
Заграб
харв.: Zagreb
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Montage of major Zagreb landmarks.jpg
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
Першае згадванне
Плошча
640 км²
Вышыня цэнтра
104—1035 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
784 900 чалавек (2007)
Часавы пояс
Тэлефонны код
(+385)01
Паштовыя індэксы
10000
Аўтамабільны код
ZG
Афіцыйны сайт
zagreb.hr
(харв.) (англ.) 
Заграб на карце Харватыі
Заграб (Харватыя)
Заграб

Заграб (харв.: Zagreb [ˈzâːɡrɛb]) — сталіца і самы вялікі горад Харватыі. Насельніцтва — 784.900 чалавек (2007), плошча — 641,29 км². Горад размешчаны на рацэ Сава, прытоку Дуная, на вышыні 104 метраў над узроўнем мора (найніжэйшая кропка) побач з горным масівам Мядзведніца.

Горад Заграб з прыгарадамі мае статус асобнай жупаніі ў складзе Харватыі, кіраўніцтва горадам ажыццяўляе мэр, які выбіраецца гарадской асамблеяй. 31 мая 2009 года мэрам горада на чацвёрты тэрмін (трэці запар) быў абраны Мілан Бандзіч.

Змест

КліматПравіць

Сярэдняя гадавая тэмпература паветра ў горадзе 11,4 °C, сярэдняя тэмпература паветра ў студзені −0.1 °C, а сярэднія тэмпература ў ліпені складае 20,7 °C.

Месяц
1
2
3
4
5
6
7
8
9
10
11
12
Гадавая
Сяр. макс. t (°C) −0,1 6,1 10,9 15,7 19,1 20,7 20,0 23,3 16,0 10,8 5,6 1,3
11,4
Сяр. колькасць
ападкаў (мм)
63,7 47,6 51,3 63,5 77 96,6 81,5 89,9 86,5 74,1 82 63,7
844

Штогод, у агульным выпадае прыкладна каля 844 мм ападкаў. На працягу ўсяго года дзьмуць, як правіла, слабыя вятры з паўночнага-ўсходу і паўднёвага-захаду.

ГісторыяПравіць

Старажытнарымская Андаўтонія. З канца 11 стагоддзя належаў Венгрыі; рэзідэнцыя епіскапства (заснавана ў 1094 годзе Ласла I Святым). З 1242 года свабодны каралеўскі горад, стаў эканамічным цэнтрам Харватыі. З 1527 года Заграб (пад нямецкай назвай Аграм) у складзе Габсбургскай манархіі. З сярэдзіны 17 стагоддзя тут знаходзіўся харвацкі бан (намеснік караля). У 1606 годзе ў горадзе з'явіліся езуіты, якія заснавалі друкарню (1669) і друкарню (1664). Эканамічнае і культурнае жыццё актывізалася ў 19 стагоддзі; цэнтр ілірызму. У 1846 годзе створаны Нацыянальны музей, у 1867 годзе — Югаславянская акадэмія навук і мастацтваў, у 1874 годзе — універсітэт. 29 кастрычніка 1918 года ў Заграбе харвацкі сейм абвясціў незалежнасць Харватыі і ўступленне яе ў Каралеўства сербаў, харватаў і славенцаў (з 1929 г. Югаславія). У перыяд паміж сусветнымі войнамі адзін з найбольш прамыслова развітых гарадоў краіны. У 1941-45 гг. сталіца створанай харвацкімі усташамі Незалежнай дзяржавы харватаў. Падчас гітлераўскай акупацыі цэнтр Руху Супраціўлення. Вызвалены 8 мая 1945 года войскамі народна-вызваленчай арміі Югаславіі. З 1991 года сталіца незалежнай Харватыі.

НасельніцтваПравіць

Па дадзеных перапіса насельніцтва ў 2001 г. у Заграбе пражывала 779 145 жыхароў. Сярэдні ўзрост насельніцтва складаў 39,7 гадоў. У адпаведнасці з структурай з 779 145 чалавек: 415153 жанчын і 363992 мужчын.

Па дадзеных, большасць насельніцтва горада, з'яўляюцца носьбітамі харвацкай мовы (97,45 %). Затым, албанскай (0.40 %), славенскай (0.33 %), баснійскай (0.31 %), сербскай (0,27 %), цыганскай (0.18 %) і македонскай (0,15 %).

У адпаведнасці з рэлігійнымі структурамі большасць насельніцтва складаюць хрысціяне, прадстаўнікі каталіцкай і праваслаўнай канфесій. З пратэстанцкіх хрысціянскіх канфесій вылучаюцца пяцідзесятнікі, адвентысты і баптысты. Значная частка насельніцтва адносіць сябе да атэістаў ці агностыкаў. Другой пасля хрысціянства рэлігіяй з'яўляецца іслам.

АдукацыяПравіць

У Заграбе, 136 пачатковых школ і 100 сярэдніх школ, з якіх 31 гімназія. Акрамя таго, працуе ў Заграбе — 5 палітэхнікумаў і 9 прыватных вышэйшых вучэбных устаноў.

Заграбскі ўніверсітэт з'яўляецца другім найстарэйшым універсітэтам у Харватыі і адным з самых старых універсітэтаў у Еўропе. Заснаваны ў 1669 годзе. Да 2009 г. Заграбскі ўніверсітэт, скончыла больш 200 000 студэнтаў, больш за 18.000 магістраў і дактароў філасофіі.

У Заграбе працуюць 22 інстытуты ў вобласці сацыяльных і натуральных навук. У Заграбе таксама знаходзяцца Харвацкая акадэмія мастацтваў і навук, астранамічная абсерваторыя.

АрхітэктураПравіць

Гістарычнае ядро — раёны Каптол і Градзец, размешчаныя на ўзгорках (Верхні горад): рэшткі ўмацаванняў (13-18 стагоддзяў), Заграбскі сабор (13-19 стагоддзяў) і гатычная царква Святога Марка (14-19 стагоддзяў, у інтэр'еры работы скульптара І.Мештравіча), барочныя царква Святой Кацярыны (1620) і епіскапскі палац (каля 1730), у стылі класіцызму — палац Елачычаў (архітэктар Б.Фелбінгер). З другой паловы 19 стагоддзя на поўдні складваецца новы цэнтр з кварталамі, скверамі, параднымі пабудовамі з рысамі эклектывізму і неакласіцызму: Харвацкі нацыянальны тэатр (1894—1895), біржа (1923—1927), жылыя дамы ў стылі функцыялізму. З другой паловы 1940-х гадоў будаваліся грамадскія будынкі, новыя жылыя раёны, спартыўныя комплексы.

МузеіПравіць

ТранспартПравіць

Заграб знаходзіцца ў цэнтры разгалінаванай транспартнай сеткі. Буйныя сучасныя аўтамагістралі ідуць ад горада ў кірунку на ўсход, у бок Славоніі, Бялграда і Осіека (A3); на паўночны ўсход, у бок Чакаўца, Вараждзінa і Венгрыі (A4); на паўднёвы захад, у кірунку Карлаваца, Рыека і Спліту (A1); на паўночны захад, у бок Славеніі і Заходняй Еўропы (A2); на захад, у кірунку Брэганы і Любляны (A3). У напрамку Сісака і Баня-Лукі на паўднёвы ўсход у цяперашні час будуецца аўтамагістраль (A11). Чыгунка звязвае Заграб з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі і суседніх краін. У цэнтры горада размешчаны буйны аўтобусны і чыгуначны вакзалы.

Аэрапорт Заграба знаходзіцца ў 17 кіламетрах ад горада. Прапускная здольнасць — 2 мільёны пасажыраў у 2007 годзе.

Гарадскі транспарт прадстаўлены разгалінаванай сеткай трамвайных і аўтобусных маршрутаў, а таксама фунікулёрнай лініяй на Тамічавай вуліцы ў гістарычным цэнтры горада, якая злучае Верхні і Ніжні горад. Распрацаваны план будаўніцтва лёгкага метро.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхарыПравіць

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6)