Харвацкі гістарычны музей

Харвацкі гістарычны музей (харв.: Hrvatski povijesni muzej) — дзяржаўны гістарычны музей у сталіцы Харватыі горадзе Заграбе; значны збор прадметаў і матэрыялаў па харвацкай гісторыі, навукова-даследчы і культурны цэнтр краіны.

Харвацкі гістарычны музей
харв.: Hrvatski povijesni muzej
Povijesni muzej Hrvatske srpanj 2008.jpg
Заснаваны 1846
Месцазнаходжанне Сцяг Харватыі Харватыя : Заграб, вул. Маташэва, 9
Памеры фонду 200 000
Адрас ulica Matoševa, 9
Дырэктар Анкіца Панджыч
hismus.hr/en
Лагатып Вікісховішча Харвацкі гістарычны музей на Вікісховішчы

Агульная інфармацыяПравіць

Будынак музея - палац Войкавіч-Оршыч-Раўх (Vojković-Oršić-Rauch), адзін з самых каштоўных помнікаў архітэктуры барока ў Заграбе і ўсёй краіне, быў узведзены ў канцы XVIII стагоддзя. На працягу гісторыі палац быў сямейным гняздом некалькіх шляхетных харвацкіх сем'яў, не раз мяняў уладальнікаў, пакуль у 1930-х гадах горад не набыў будынак у апошняга прыватнага ўласніка. У далейшым у будынку знаходзілася рэзідэнцыя мэра Заграба, а з 1959 года - частка Харвацкага гістарычнага музея.

Рэжым працы музейнай установы:

з панядзелка па пятніцу - з 10.00 да 18.00;
па суботах і нядзелях - з 10.00 да 13.00;
зачынены на святы і ў святочныя дні.

ГісторыяПравіць

Харвацкі гістарычны музей у Заграбе лічыцца правапераемнікам Нацыянальнага музея Харватыі, заснаванага ў 1846 годзе.

У 1959 годзе ў палацы Войкавіч-Оршыч-Раўх размясціўся Гістарычны музей Харватыі. Разам з незалежнасцю Харватыі ў 1991 годзе быў аб'яднаны з Музеем Рэвалюцыі (Muzej revolucije naroda Hrvatske), затым з'явілася новая музейная ўстанова - Харвацкі гістарычны музей, які з тых часоў з'яўляецца галоўным гістарычным музеем краіны. Акрамя барочнага палаца на вул. Матошава, частка экспазіцыі Харвацкага гістарычнага музея размешчана ў павільёне Мештравіча (харв. Meštrovićev paviljon); музей, акрамя таго, мае бібліятэку, ажыццяўляе навукова-даследчую і выдавецкую дзейнасць. Музейная ўстанова кіруе філіялам - мемарыяльным музеем Івана Горана Кавачыча ў сяле Лукаўдол (Lukovdol) у Горскім Котары (Прыморска-Гаранская жупанія).

ЭкспазіцыіПравіць

Фонды Харвацкага гістарычнага музея налічваюць больш за 200 000 экспанатаў. Музейныя калекцыі ўключаюць 15 аддзелаў:

  • збор дакументаў № 1;
  • збор дакументаў № 2;
  • калекцыя твораў мастацтва ХХ стагоддзя;
  • сакральны збор;
  • збор фатаграфій, плёнак і негатываў;
  • Геральдычна-сфрагістычная калекцыя;
  • калекцыя халоднай зброі;
  • калекцыя каменных помнікаў, нумізматыкі і археалагічных артэфактаў;
  • калекцыя узнагарод, медалёў, ганаровых знакаў і значкоў;
  • збор прадметаў побыту;
  • калекцыя твораў жывапісу, графікі і скульптуры;
  • змяшаная калекцыя;
  • калекцыя агнястрэльнай зброі;
  • збор сцягоў;
  • калекцыі форменнай вопраткі.

СпасылкіПравіць