Сісак

горад у Харватыі
У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Сісак (харв.: Sisak, ням.: Sissek, венг.: Sziszek, італ.: Siscia) — горад у цэнтральнай частцы Харватыі.

Размешчаны ў 57 км на паўднёвы ўсход ад сталіцы краіны - Заграба на месцы зліцця рэк Одра, Купа і Сава.

Насельніцтва 36.785 чал. (2001). Сісак - адміністрацыйны цэнтр жупаніі Сісак-Маславіна.

Агульная інфармацыя

правіць

Горад размешчаны на аўтатрасе Заграб - Сісак - Петрын'я і на чыгунцы Заграб - Сісак - Сун'я. Звязаны рэгулярным аўтобусным і чыгуначным транспартам з найбуйнейшымі гарадамі Харватыі.

Сісак - найбуйнейшы ў Харватыі рачны порт, пачынаючы ад яго Сава становіцца суднаходнай, і караблі па ёй дасягаюць Дуная.

У горадзе размешчаны прадпрыемствы металургіі, лёгкай, харчовай і хімічнай прамысловасці, суднабудавання.

Сісак - горад-курорт з вялікай колькасцю мінеральных крыніц з тэмпературай ад 42 да 54 °C. Недалёка ад горада ўздоўж левага берага ракі Сава размяшчаецца прыродны парк Лоньска поле (Lonjsko polje).

Насельніцтва

правіць
Год Колькасць
1981 43 494
1991 45 792
Год Колькасць
2001 36 785
2005 33 322
Год Колькасць
2021 27 886
2021 40 121 [1]

Гарады-пабрацімы

правіць
  1. Popis stanovništva, kućanstava i stanova 2021. – stanovništvo prema starosti i spolu po naseljima, 2021 Croatian census: population data by age, sex, settlementCroatian Bureau of Statistics, 2022.