Уладзімір Мілайчыч

Ула́дзімір Мі́лайчыч (сербск.: Vladimir Milojčić; 7 лютага 1918, Заграб — 19 лютага 1978, Гайдэльберг) — сербскі археолаг, які працаваў з 1940-х гг. у Германіі. Атрымаў вядомасць як даследчык дагістарычных культур Еўропы.

Уладзімір Мілайчыч
ням.: Vladimir Milojčić
Дата нараджэння 7 лютага 1918(1918-02-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 лютага 1978(1978-02-19)[1] (60 гадоў) ці 1978[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці даследчык дагістарычнай эпохі, выкладчык універсітэта, археолаг
Навуковая сфера археалогія[3], historical archaeology[d][3] і Археалагічныя раскопкі[3]
Месца працы
Навуковая ступень доктарская ступень[d][4]
Вядомыя вучні Harald Hauptmann[d]
Член у

Мілайчыч пачаў вывучаць старажытную гісторыю ў 1938 г. у прафесара М. Васіча ў Бялградскім універсітэце. Падчас вучобы ён браў удзел у разнастайных раскопках, у прыватнасці, у крэпасці Калімагдан пад кіраўніцтвам Вільгельма Унферцагта, у Юстыніяна Прыма пад кіраўніцтвам В. Петкавіча і ў Вучадоле пад кіраўніцтвам Роберта Рудольфа Шміта. У 1942 г. ён стаў аспірантам прафесара Освальда Менгіна ў, дзе ў 1944 г. абараніў дысертацыю «Найстаражытны неаліт Сербіі».

У паваенны перыяд выкладаў у розных ВНУ Германіі. Праводзіў раскопкі найстаражытных неалітычных паселішчаў Грэцыі, у прыватнасці, Аргіса-Магулы. Аўтар аглядных прац па дагістарычнай храналогіі, суаўтар «Вялікага атласа сусветнай гісторыі» (Großer historischer Weltatlas . — München : Bayerischer Schulbuch-Verl. 1958).

Выбраныя публікацыі правіць

  • Chronologie der jüngeren Steinzeit Mittel- und Südosteuropas. Berlin 1949.
  • Paläolithikum um Larissa in Thessalien. Bonn 1965.
  • (Hrsg.), Kolloquium über Spätantike und frühmittelalterliche Skulptur. Mainz a. Rh. 1971.
  • (Hrsg.), Demetrias. Bonn 1976—1987.

Зноскі

  1. а б Brozović D., Ladan T. Vladimir Milojčić // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  2. а б в Czech National Authority Database Праверана 8 чэрвеня 2022.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 сакавіка 2015.

Літаратура правіць

  • I.-B. Engelien: Vladimir Milojčić. In: R. Hachmann (Hrsg.): Studien zum Kulturbegriff in der Vor- und Frühgeschichtsforschung. Saarbrücker Beiträge zur Altertumskunde. Band 8, Bonn 1987, S. 135—154.

Спасылкі правіць