Герб Заграба
Герб Заграба — герб, афіцыйны сімвал Заграба, сталіцы Харватыі.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/70/Coat_of_arms_of_Zagreb.svg/200px-Coat_of_arms_of_Zagreb.svg.png)
Апісанне
правіцьГерб горада ўяўляе сабой сіні шчыт з чорным контурам. Унізе шчыта размешчана зялёная паляна, на якой стаіць замак з трыма вежамі. Жоўтыя вароты замка адкрыты. У верхнім левым куце размешчана жоўтая шасціканцовая зорка, а ў верхнім правым куце - белы маладзік.