Футбольны клуб
Футбольны клуб — спартыўная арганізацыя, якая ўдзельнічае ў спаборніцтвах па футболе. Апроч уласна спартсменаў-футбалістаў, у склад клуба ўваходзяць трэнер і яго памагатыя, менеджары клуба, урачы і іншы абслуговы персанал. Непасрэдна палявая каманда складаецца з адзінаццаці гульцоў — дзесяці «палявых» і брамніка.
Валоданне футбольным клубам з’яўляецца ў наш час прыбытковым бізнесам. Аднаму клубу можа прыналежаць некалькі каманд, выступоўцаў у розных дывізіёнах, юнацкая каманда, спартыўныя школы, стадыён і трэніравальная база.