Адкрыць галоўнае меню

Ліга чэмпіёнаў УЕФА (англ.: UEFA Champions League) — штогадовае футбольнае спаборніцтва паміж вядучымі еўрапейскімі клубамі пад эгідай УЕФА.

Футбол
Ліга чэмпіёнаў УЕФА


UEFA Champions League


 
Заснаваны: 1955
Рэарганізаваны: 1992
Краіна: Еўропа (УЕФА)
Кол-ць каманд: 32 (групавы этап)
76 ці 77 (усяго)
Дзеючы чэмпіён: Сцяг Англіі Ліверпул (6-ы тытул)
Найбольш тытулаваны: Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд (13 тытулаў)
Бягучы сезон
Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2018/2019

Са свайго першага сезону 1955/1956 і да сезону 1991/1992 спаборніцтва называлася Кубкам еўрапейскіх чэмпіёнаў (англ.: European Champion Clubs’ Cup). З сезону 1992/1993 спаборніцтва атрымала сваю цяперашную назву і змяніла фармат, адступіўшыся ад алімпійскай сістэмы на карысць групавога этапу. Цяпер спаборніцтвы ў Лізе чэмпіёнаў уключаюць 4 кваліфікацыйныя раўнды, групавы этап (8 груп па 4 каманды, з якіх у наступную стадыю выходзяць першыя дзве, а каманда, якая заняла трэцяе месца, трапляе ў 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА) і, пачынаючы са стадыі 1/8 фіналу, гульню па сістэме плэй-оф з матчамі на сваім і на чужым стадыёне з заканчэннем у выглядзе фіналу з аднаго матчу на нейтральным стадыёне.

Пераможцамі турніру станавіліся 22 клуба, 12 з іх выйгравалі турнір больш за адзін раз. Іспанскія клубы атрымлівалі ў турніры 17 перамог. Рэкардсменам па колькасці выйграных тытулаў з’яўляецца іспанскі «Рэал Мадрыд», які перамагаў 13 разоў. Дзеючым чэмпіёнам з’яўляецца англійскі клуб «Ліверпул», які 1 чэрвеня 2019 года ў фінале ў Мадрыдзе перамог англійскі «Тотэнхэм Хотспур» з лікам 2:0.

Змест

ГісторыяПравіць

Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў быў заснаваны ў 1955 годзе па прапанове французскага спартыўнага журналіста і рэдактара «L'Équipe» Габрыэля Ано. Ідэя аб кантынентальным футбольным турніры наведала Ано пасля заяваў англійскай прэсы аб тым, што «Вулверхэмптан Уондэрэрс», які перамог восенню 1954 «Спартак» і «Гонвед», з’яўляецца наймацнейшым клубам свету. У сваёй газеце Ано адказаў, што для выяўлення наймацнейшага клуба трэба правесці спаборніцтва, якое ўключае ў сябе і хатнія, і гасцявыя матчы. Ужо на наступны дзень Ано апублікаваў магчымы праект турніру, а ў студзені 1955 прайшоў першы Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў.

У перыяд з 1960 па 2004 год ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў ўдзельнічаў ў цяпер адмененым Міжкантынентальным кубку супраць ўладальніка паўднёваамерыканскага Кубка Лібертадорэс. Зараз пераможца Лігі чэмпіёнаў удзельнічае ў клубным чэмпіянаце свету — турніры пад эгідай ФІФА.

ФундатарыПравіць

У момант заснавання Лігі было вырашана, што фундатарам турніру не могуць быць больш за 8 кампаній. Па ўмовах пагаднення гэтыя кампаніі атрымліваюць 4 рэкламных шчыта па перыметры поля, пэўную колькасць квіткоў на кожны матч і прысутнасць лагатыпаў кампаній на перадматчавых і пасляматчавых інтэрв’ю. Таксама гэтыя кампаніі атрымліваюць рэкламны час у перапынках паміж таймамі матчаў Лігі чэмпіёнаў.

У цяперашні час афіцыйнымі фундатарамі Лігі чэмпіёнаў з’яўляюцца:

Таксама з турнірам супрацоўнічаюць:

СтатыстыкаПравіць

КаманднаяПравіць

ПераможцыПравіць

Спіс найлепшых клубаў у гэтым турніры ўзначальвае іспанскі «Рэал Мадрыд», які атрымліваў перамогу ў Лізе чэмпіёнаў (уключна з перамогай у Кубку чэмпіёнаў) 13 разоў. Сем разоў турнір выйграваў італьянскі «Мілан», 6 разоў — англійскі «Ліверпул», 5 разоў — мюнхенская «Баварыя» і іспанская «Барселона», 4 разы — нідэрландскі «Аякс» з Амстэрдама.

Клуб П Ф КФ Выйграныя фіналы Прайграныя фіналы
  Рэал Мадрыд 13 3 16 1956, 1957, 1958, 1959, 1960, 1966, 1998, 2000, 2002, 2014, 2016, 2017, 2018 1962, 1964, 1981
  Мілан 7 4 11 1963, 1969, 1989, 1990, 1994, 2003, 2007 1958, 1993, 1995, 2005
  Ліверпул 6 3 9 1977, 1978, 1981, 1984, 2005, 2019 1985, 2007, 2018
  Баварыя 5 5 10 1974, 1975, 1976, 2001, 2013 1982, 1987, 1999, 2010, 2012
  Барселона 5 3 8 1992, 2006, 2009, 2011, 2015 1961, 1986, 1994
  Аякс 4 2 6 1971, 1972, 1973, 1995 1969, 1996
  Інтэрнацыянале 3 2 5 1964, 1965, 2010 1967, 1972
  Манчэстэр Юнайтэд 3 2 5 1968, 1999, 2008 2009, 2011
  Ювентус 2 7 9 1985, 1996 1973, 1983, 1997, 1998, 2003, 2015, 2017
  Бенфіка 2 5 7 1961, 1962 1963, 1965, 1968, 1988, 1990
  Нотынгем Форэст 2 0 2 1979, 1980 -
  Порту 2 0 2 1987, 2004 -
  Сэлтык 1 1 2 1967 1970
  Гамбург 1 1 2 1983 1980
  Сцяўа 1 1 2 1986 1989
  Марсель 1 1 2 1993 1991
  Барусія Дортмунд 1 1 2 1997 2013
  Чэлсі 1 1 2 2012 2008
  Феенорд 1 0 1 1970 -
  Астан Віла 1 0 1 1982 -
  ПСВ Эйндхавен 1 0 1 1988 -
  Црвена Звезда 1 0 1 1991 -
  Атлетыка Мадрыд 0 3 3 - 1974, 2014, 2016
  Рэймс 0 2 2 - 1956, 1959
  Валенсія 0 2 2 - 2000, 2001
  Фіярэнціна 0 1 1 - 1957
  Айнтрахт 0 1 1 - 1960
  Партызан 0 1 1 - 1966
  Панатынаікос 0 1 1 - 1971
  Лідс Юнайтэд 0 1 1 - 1975
  Сент-Эцьен 0 1 1 - 1976
  Барусія Мёнхенгладбах 0 1 1 - 1977
  Бругэ 0 1 1 - 1978
  Мальмё 0 1 1 - 1979
  Рома 0 1 1 - 1984
  Сампдорыя 0 1 1 - 1992
  Баер Леверкузен 0 1 1 - 2001
  Манака 0 1 1 - 2004
  Арсенал 0 1 1 - 2006
  Тотэнхэм Хотспур 0 1 1 - 2019

АсабістаяПравіць

БамбардзірыПравіць

Імя Г М ГГ Гады Клубы
1   Крыштыяну Раналду 126 162 0.78 2003—…   Манчэстэр Юнайтэд,   Рэал Мадрыд,   Ювентус
2   Ліянель Месі 112 135 0.83 2005—…   Барселона
3   Рауль Гансалес 71 142 0.5 1995—2011   Рэал Мадрыд,   Шальке 04
4   Карым Бензема 60 112 0.54 2006—…   Алімпік Ліён,   Рэал Мадрыд
5   Руд ван Ністэлрой 56 73 0.77 1998—2009   ПСВ,   Манчэстэр Юнайтэд,   Рэал Мадрыд

Па колькасці гульняўПравіць

Імя М Клубы
1   Ікер Касільяс 177   Рэал Мадрыд,   Порту
2   Крыштыяну Раналду 162   Манчэстэр Юнайтэд,   Рэал Мадрыд,   Ювентус
3   Хаві 151   Барселона
4   Раян Гігз 145   Манчэстэр Юнайтэд
5   Рауль Гансалес 142   Рэал Мадрыд,   Шальке 04

СпасылкіПравіць