ФК Баварыя Мюнхен
«Баварыя» Мюнхен (ням.: Fußball-Club Bayern München) ― нямецкі спартыўны клуб, што базуецца ў Мюнхене (Баварыя). Больш за ўсё вядомы футбольны клуб спартыўнай сістэмы «Баварыя», клуб з’яўляецца рэкардсменам па колькасці айчынных тытулаў: 32-разовы чэмпіён Германіі і 20-разовы ўладальнік кубка краіны.
Баварыя Мюнхен | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Поўная назва | Fußball-Club Bayern München | |||
Мянушкі |
Der FCB (ФКБ) Die Roten (Чырвоныя) Die Bayern (Баварцы) FC Hollywood (ФК Галівуд) |
|||
Заснаваны | 27 лютага 1900 | |||
Горад | Мюнхен, Германія | |||
Стадыён |
Альянц Арэна Умяшчальнасць: 69 901 |
|||
Прэзідэнт | Олівер Кан[d] | |||
Галоўны трэнер | ||||
Чэмпіянат | Бундэсліга | |||
2021/22 | 1 месца | |||
Сайт | Афіцыйны сайт | |||
|
ГісторыяПравіць
Клуб быў заснаваны ў 1900 годзе адзінаццацю ігракамі па ініцыятыве Франца Джона. Нягледзячы на тое, што ў 1932 годзе стаў чэмпіёнам Германіі, да 1963 года каманда выступала ў ніжэйшых лігах. На пачатку і ў сярэдзіне 70-х гадоў клуб дабіўся неверагодных поспехаў, тройчы запар перамагаючы ў нацыянальным чэмпіянаце (1972, 1973, 1974) і столькі ж разоў у Лізе чэмпіёнаў (1974, 1975, 1976). Капітанам каманды тады быў легендарны Франц Бекенбаўэр.
З 2006 года хатнія гульні праводзіць на «Альянц Арэне». Да гэтага 33 сезоны запар клуб праводзіў гульні на Алімпійскім стадыёне.
Акрамя футбольнага клуба «Баварыя» таксама існуюць клубы па шахматах, гандболе, баскетболе, гімнастыцы, боўлінгу, пінг-понгу.
23 красавіка 2022 года «Баварыя» атрымала перамогу над дортмундскай «Барусіяй», і мюнхенскі клуб датэрмінова выйграў нацыянальнае першынство, стаўшы чэмпіёнам Бундэслігі ў дзясяты раз запар.
СкладПравіць
Станам на студзень 2023 года.
|
|
Зноскі
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт (ням.) (англ.) (кіт.) (яп.) (ісп.)