Баскетбол
Баскетбол (англ.: Basketball) — камандная спартыўная гульня з мячом.
Правілы гульні
правіцьПравілы гульні распрацаваны амерыканскім выкладчыкам Джэймсам Нейсмітам у 1891 годзе і ў далейшым удасканальваліся.
Гуляюць на пляцоўцы памерам 26 х 14 м, па кароткіх баках якой устаноўлены стойкі са шчытамі з прымацаванымі да іх кошыкамі (кольцы з сеткамі). Мэта гульні — як мага больш разоў закінуць рукамі мяч (мае 75—78 см у акружнасці, маса 600—650 г) у кошык саперніка. Гуляюць 2 каманды па 12 чалавек (адначасова на пляцоўцы знаходзяцца па 5 чалавек ад каманды). Улічваецца толькі чысты час гульні: для мужчын 40 мін, для жанчын — 36, для юнакоў і дзяўчат 30, для дзяцей 24 мін. За пападанне ў кольца налічваецца ад 1 да 3 ачкоў у залежнасці ад віду кідка і пазіцыі баскетбаліста ў момант яго выканання. Гуляюць да перамогі адной з камандаў, прадугледжаны дадатковыя 5 мінут на выпадак нічыёй у асноўны час.
Спаборніцтвы
правіцьБаскетбол уваходзіць у праграму Алімпійскіх гульняў з 1936 г. (Джэймс Нейсміт быў там ў якасці госця), у жанчын — з 1976. Рэгулярныя чэмпіянаты свету па баскетболе сярод мужчын праводзяцца з 1950 года, сярод жанчын — з 1953 года, а чэмпіянаты Еўропы — з 1935 года.
Літаратура
правіць- Баскетбол // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Баскетбол
- FIBA Архівавана 4 лістапада 1996.
- FIBA Europe
- ULEB Архівавана 10 мая 2008.
- NBA