Футбольны мяч
Мяч — прадмет сферычнай формы, параметры якога рэгламентуюцца Правілам 2 Правілаў гульні ў футбол.
Гісторыя
правіцьНа пачатковым этапе развіцця футбола мяч выраблялі з мачавых пузыроў жывёл, якія хутка прыходзілі ў непрыдатнасць, калі па іх наносілі дастаткова моцныя ўдары. Тэхналогія вытворчасці мяча якасна змянілася з адкрыццём Чарльзам Гудыерам у 1838 г. вулканізаванага каўчука. У 1855 г. Гудыер прадставіў першы мяч, які быў выраблены з гумы. Ужыванне гумы дазволіла ўзмацніць якасць адскоку мяча і яго трываласць.
Праз сем гадоў, у 1862 годзе іншы вынаходнік Рычард Ліндан стварыў першую надзіманую гумовую камеру для мяча. Пазней ён распрацаваў помпу для камеры, і на выставе ў Лондане яго вынаходніцтва заваявала медаль[1]. Дзякуючы вынаходніцтву каўчука і надзіманай камеры, стварыліся неабходныя тэхнічныя ўмовы для прамысловай вытворчасці футбольных мячоў.
У 1863 годзе была заснавана Футбольная асацыяцыя Англіі, якая ўпершыню ўніфікавала футбольныя правілы, але на той момант у іх нічога не згадвалася аб футбольным мячы. У 1872 годзе быў афіцыйна ўсталяваны стандартны памер і маса мяча. Да гэтага памер і маса футбольнага мяча вызначаліся па ўзаемнай згодзе зацікаўленых бакоў. У адпаведнасці з новымі правіламі, футбольны мяч павінен мець круглую форму аб'ёмам ад 68,6 да 71,7 см. Маса мяча магла вагацца ў межах ад 368 да 425 грам. У 1937 годзе маса мяча была павялічана да 410 450 грам, і з таго моманту гэта правіла застаецца нязменным і па сённяшні дзень[2].. У 1888 годзе была заснавана Футбольная ліга Англіі. Дзякуючы яе замовам, упершыню пачалася серыйная вытворчасць футбольных мячоў кампаніямі Мітрэ (Mitre) і Томлінсан (Thomlinson). У пачатку XX стагоддзя іх якасць істотна палепшылася, дзякуючы трываламу каўчуку, камера магла вытрымліваць вялікі ціск. Мяч складаўся з унутранай камеры і пакрышкі. Пакрышка выраблялася з натуральнай скуры і складалася з 18 панэлей, кожная з якіх сшывалася пры дапамозе шнуроўкі. У пачатку 1960-х гадоў сінтэтычны футбольны мяч быў цалкам выраблены. Натуральная скура ўсё яшчэ ўжывалася ў вытворчасці, але ў канцы 1980-х сінтэтычныя матэрыялы цалкам яе замянілі.
Канструкцыя
правіцьТры асноўныя кампаненты, з якіх складаецца футбольны мяч — пакрышкі, падкладкі і камеры.
Пакрышка
правіцьПакрышка вырабляецца ў асноўным з сінтэтыкі, а не з натуральнай скуры, як на пачатковым этапе вытворчасці, але паколькі скура можа ўбіраць у сабе вадкасці, мяч набірае вагу. Сучасныя сінтэтычныя матэрыялы маюць перавагу перад натуральнай скурай па шэрагу характарыстык, таму скура ўжо практычна не ўжываецца. Як правіла, ужываюць матэрыял PU (поліўрэтан) або PVC (палівінілхларыд). Большасць сучасных мячоў складваецца з 32 воданепранікальных панэлей, 12 з іх маюць пяцівугольную форму, 20 — шасцівугольную. Панэлі футбольнага мяча сшываюць ніткамі ручным або машынным спосабам, або склейваюць. Канструкцыя з гэтых 32 многавугольнікаў называецца ўсечаны ікасаэдр. Першы такі мяч быў выраблены ў Даніі ў 1950 годзе фірмай Select і атрымаў шырокае распаўсюджанне ў Еўропе. Сусветна стаў ужывацца пасля чэмпіянату свету 1970 года. Да гэтага часу ўжываўся мяч, які складваецца з 18 прадаўгаватых частак і шнуроўкай, па сваёй будове падобны да сучасных валейбольных мячоў. Гэта канструкцыя дастаткова распаўсюджана і па сённяшні дзень. У 2004 годзе кампанія Adidas ўпершыню прадставіла Roteiro — афіцыйны мяч чэмпіянату Еўропы па футболе 2004. Панэлі Roteiro былі сашчэплены паміж сабой прынцыпова новым метадам — тэхналогіяй тэрмальнага злучэння. У 2006 годзе на фінале чэмпіянату свету па футболе гулялі мячом Teamgeist. Упершыню з 1970 года кампанія Adidas адступіла ад традыцыйнай 32 панэльнай канфігурацыі пакрышкі і прадставіла 14 панэльны мяч. Панэлі мяча былі сашчэплены метадам тэрмальнага злучэння. Афіцыйным мячом чэмпіянату свету па футболе ў Паўднёвай Афрыцы ў 2010 годзе быў Adidas Jabulani. Структура футбольнага мяча складаецца з 8 панэляў, таксама змацаваных адна з адною тэрмальным метадам.
Падкладка
правіцьУнутраная праслойка паміж пакрышкай і камерай займае падкладка. Якасць футбольнага мяча напрамую залежыць ад таўшчыні падкладкі. Яна ўплывае на якасць адскоку мяча і дапамагае захаваць яго форму. Матэрыялам для вырабу служыць поліэстэр або спрэсаваная бавоўна. Сучасны прафесійны футбольны мяч складаецца з чатырох і больш слаёў падкладкі.
Камера
правіцьВырабляецца з сінтэтычнага буціла або натуральнага латэкса, часамі і з поліўрэтана. Латэксная камера захоўвае паветра на менш працяглы час, чым буцілавая. Але латэксная камера, мае перавагу ў параўнанні з камерамі, вырабленымі з буціла або поліўрэтана па трох асноўных параметрах: мяккасць, адскок і эластычнасць.
Якасць і параметры
правіць- мае сферычную форму;
- выраблены са скуры або іншага прыдатнага для гэтых мэт матэрыялу;
- мае даўжыню акружнасці не больш за 70 см (28 цаляў і не менш за 68 см (27 цаляў). Стандартны памер мяча 5;
- на пачатку матчу важыць не больш за 450 (16 унцый) і не менш за 410 г (14 унцый). Маса ўказваецца для сухога мяча;
- мае ціск, роўны 0,6 −1,1 атмасферы (600—1100 г / кв. см) на ўзроўні мора (ад 8,5 фунта / кв. цаля да 15,6 фунта / кв. цаля).
Памеры
правіць- Памер 1
Мячы гэтага памеру выкарыстоўваюцца ў асноўным з мэтай рэкламы і вырабляюцца з адлюстраванымі лагатыпамі або надпісамі рэкламнага характару. Звычайна яны выраблены з сінтэтычных матэрыялаў, складаюцца з 32 панэлей (12 пяцівугольнікі і 20 -шасціугольнікі), і акружнасць іх не перавышае 43 см. Па сваёй структуры мячы першага памеру нічым не адрозніваюцца ад стандартных мячоў, толькі саступаюць ім у памерах.
- Памер 2
Мячы гэтага памеру выкарыстоўваюцца ў асноўным з мэтай рэкламы і для навучання дзяцей ва ўзросце ад чатырох гадоў. Мяч вырабляецца з сінтэтычных матэрыялаў, пластыка або матэрыялу (палівінілхларыду). Максімальная даўжыня акружнасці складае 56 см, а маса не перавышае 283,5 гр. Мячы гэтага памеру больш за ўсе падыходзяць для трэніровак і павышэння тэхнікі валодання мячом. Мяч можа складацца з 32 або 26 панэлей. Часам на ім выяўляюць лагатыпы, знакі і розныя надпісы рэкламнага характару.
- Памер 3
Мячы гэтага памеру прызначаныя для трэніровак дзяцей ва ўзросце ад 8 гадоў. Маса мяча не перавышае 340 гр, а акружнасць не перавышае 61 см. Звычайна мячы гэтага памеру складаюцца з 32 сшытых або склееных панэлей, вырабленых з сінтэтычных матэрыялаў або палівінілхларыду. Часам мячы гэтага памеру сшываюць з 18 або 26 панэлей.
- Памер 4
Мячы гэтага памеру з'яўляюцца стандартнымі для міні-футбола, а таксама падыходзяць для трэніроўкі дзяцей ва ўзросце ад 12 гадоў. У адпаведнасці з правіламі ФІФА, мяч гэтага памеру можа быць выраблены са скуры або іншых прыдатных матэрыялаў, маса мяча можа вагацца ў межах 369—425 гр, а даўжыня акружнасці павінна знаходзіцца ў межах 63,5-66 см.
- Памер 5
Мячы гэтага памеру выкарыстоўваюцца ва ўсіх афіцыйных спаборніцтвах, якія праводзяцца пад эгідай ФІФА ва ўсім свеце. Яго таксама выкарыстоўваюць юныя футбалісты ва ўзросце ад 12 гадоў і больш. Мяч гэтага памеру выкарыстоўваецца найбольш шырока ў футболе. Футбольных мячоў 5 памеру вырабляецца больш у параўнанні з астатнімі мячамі з першага па чацверты памер разам узятых[3].
Замена пашкоджанага мяча
правіцьКалі мяч лопнуў або атрымаў пашкоджанне падчас гульні — гульня спыняецца. Аднаўляецца яна запасным мячом з розыгрышу «спрэчнага мяча» ў тым месцы, дзе той прыйшоў у нягодны стан. Калі мяч лопаецца ці атрымлівае пашкоджанне ў момант, калі ён не быў у гульні — пры пачатковым удары, удары ад варот, вуглавым, штрафным, свабодным удары, удары з 11-метровай адзнакі або ўкідання, то пасля замены мяча гульня аднаўляецца адпаведным чынам. Мяч можа быць заменены падчас гульні толькі па ўказанні суддзі.
Кантроль якасці мячоў
правіцьУ адпаведнасці з сістэмай кантролю якасці ФІФА, усе мячы, якія выкарыстоўваюцца ў матчах, якія праводзяцца пад эгідай гэтай футбольнай арганізацыі, павінны спачатку атрымаць знакі FIFA APPROVED або FIFA INSPECTED. Для атрымання знака FIFA INSPECTED мячы павінны прайсці серыю выпрабаванняў, якія ўключаюць у сябе кантроль масы, вільгацеўбіранне, адскок, акругласць, акружнасць і страта ціску. Для таго, каб атрымаць знак FIFA APPROVED, мяч павінен прайсці, у дадатак да вышэйпералічаных тэстаў, яшчэ і дадатковыя выпрабаванні па захаванні памеру і формы[4]. Пры гэтым вытворцы футбольных мячоў павінны выплаціць невялікую суму ФІФА за дазвол ставіць такія знакі на футбольных мячах.
Сучасная вытворчасць футбольных мячоў
правіцьЗараз ва ўсім свеце вырабляецца больш за 40 млн футбольных мячоў штогод. Кошт на іх вар'іруецца ад некалькіх долараў да $ 150 за адзінку і больш. Няпроста падлічыць сапраўдную колькасць фірмаў, якія займаюцца вытворчасцю мячоў, але прыкладна 90 кампаній маюць патэнт ФІФА на іх вытворчасць[5]. Сюды ўваходзяць усе буйныя вытворцы, якія кантралююць тры чвэрці сусветнага рынку гэтага віду прадукцыі. Невялікія кампаніі ў асноўным прадаюць сваю прадукцыю на мясцовых рынках, а таксама маюць невялікую долю на сусветным рынку. Маленькія кампаніі выпускаюць невялікую колькасць прадукцыі, да некалькіх сотняў адзінак у год. Безумоўна, сусветна вядомыя брэнды вырабляюць таксама спартыўнае адзенне і абутак, так што футбольныя мячы складаюць толькі невялікую долю асартыменту ўсіх тавараў. Каля 80 % усіх мячоў вырабляюць у пакістанскім горадзе Сіялкот[6].
Зноскі
- ↑ Рычард Линдон (англ.)
- ↑ Гісторыя футбольнага мяча (руск.)
- ↑ Памер футбольнага мяча Архівавана 26 лютага 2010. (англ.)
- ↑ Испытание футбольних мячей Архівавана 22 чэрвеня 2013. (англ.)
- ↑ Канцэпцыя якасці ФІФА для футбольных мячоў Архівавана 7 мая 2010. (англ.)
- ↑ Вытворцы футбольных мячоў працуюць па правілах (англ.)
Спасылкі
правіць- Канструкцыя і дызайн мяча Архівавана 26 жніўня 2013. (англ.)
- Як выбраць футбольны мяч (руск.)