ФК Порту

партугальскі футбольны клуб

«Порту» (парт.: Porto) — партугальскі футбольны клуб з горада Порту. 30-разовы чэмпіён Партугаліі, 18-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі і 22-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1987, 2004), уладальнік Кубка УЕФА (2003), пераможца Лігі Еўропы (2011). Клуб быў заснаваны 28 верасня 1893 года[1][2][3], з’яўляецца прадстаўніком «вялікай тройкі» футбольных клубаў Партугаліі разам з «Бенфікай» і «Спортынгам». Прыхільнікаў «Порту» часцяком называюць «цмокамі».

Порту
Campo Constituição 2 (Porto).jpg
Поўная назва Futebol Clube do Porto
Заснаваны 28 верасня 1893
Горад Порту, Партугалія
Стадыён Эштадыу ду Драган
Умяшчальнасць: 50 033
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2021/22 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Порту» з’яўляецца другім самым паспяховым партугальскім футбольным клубам, маючы на сваім рахунку 67 нацыянальных тытулаў. Больш, паводле гэтага паказчыку, толькі ў «Бенфікі». Акрамя таго, клуб мае рэкордную серыю з пяці перамог запар у чэмпіянаце Партугаліі, якія клуб атрымліваў з 1995 па 1999 гады. «Порту» мае і значныя перамогі ў міжнародных спаборніцтвах. Гэтак клуб мае перамогі ў такіх турнірах, як Кубак еўрапейскіх чэмпіёнаў 1986/87, Міжкантынентальны кубак 1987, Суперкубак УЕФА 1987, стаўшы такім чынам адным з нешматлікіх клубаў у свеце, якія маюць перамогі трох асноўных міжнародных тытулаў адначасова і адзіным такім у Партугаліі, Кубак УЕФА 2003, Ліга чэмпіёнаў УЕФА 2003/2004, Міжкантынентальны кубак 2004, Ліга Еўропы УЕФА 2010/2011.

«Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў Прымейра-Лігі ў 1933 годзе, і, разам з «Бенфікай» і «Спортынгам», ён ніколі не вылятаў з першага дывізіёна партугальскага футбола. Таксама «Порту» быў адным з членаў-заснавальнікаў расфарміраванай G-14, а таксама з’яўляецца членам Еўрапейскай асацыяцыі клубаў.

СтадыёнПравіць

 
Галоўны ўваход на стадыён

Хатнія матчы клуб праводзіць на «Эштадыу ду Драган», які літаральна перакладаецца як стадыён цмокаў, у Порту. Стадыён быў пабудаваны ў 2003 годзе як замена старога клубнага стадыёна, «Эштадыу даш Анташ», і як месца для правядзення матчаў чэмпіянату Еўропы 2004. Стадыён мае ўмяшчальнасць у 50 399 заўзятараў, а ўсе месцы з’яўляюцца сядзячымі. Назва стадыёна паходзіць ад прысутнасці дракона на гербе горада Порту ў часы існавання манархіі.

Спланаваны стадыён быў архітэктарам Мануэлем Салгаду і пабудаваны забудоўшчыкам Grupo Amorim. Кошт аб’екта склаў амаль 98 млн еўра, з якіх амаль 18,5 млн было ўтрымана з падаткаплацельшчыкаў. Каб падтрымліваць выдаткі, кожная трыбуна атрымала адну ці дзве спонсарскія назвы. Гасцявы сектар на стадыёне размяшчаецца ў левым куце паўночнай трыбуны, у той час як прыхільнікі мясцовага клуба месцяцца на паўднёвай трыбуне.

У недалёкім мінулым было завершана будаўніцтва мульты-спартыўнай арэны каля стадыёна, для іншых кантраляваных клубам спартыўных каманд, як каманды па гандболе і баскетболе, якія з’яўляюцца рэгулярнымі прэтэндэнтамі на нацыянальныя тытулы, а таксама каманда па хакеі на роліках, якая з’яўляецца адной з найлепшых у гэтым відзе спорту ва ўсім свеце.

МузейПравіць

Футбольны клуб «Порту» мае больш чым 20 кубкаў і трафеяў у экспазіцыі свайго музея, які размяшчаецца ў межах стадыёна. Музей яшчэ не адчынены для публічнага прагляду, аднак у недалёкай будучыні плануецца яго адкрыццё.

СкладПравіць

Станам на верасень 2022 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Фабіу Кардозу 1994
3   Аб Пепэ   1983
4   Аб Давід Карму 1999
5   Аб Іван Маркана 1987
7   Нап Габрыел Верон 2002
8   ПА Матэус Урыбэ 1991
9   Нап Мехдзі Тарэмі 1992
11   Нап Пепэ 1997
12   Аб Зайду Санусі 1997
13   Нап Галену 1997
14   Аб Клаўдыу Рамуш 1991
16   ПА Марка Груіч 1996
17   ПА Радрыгу Кансейсан 2000
18   Аб Уілсан Манафа 1994
19   Нап Дэні Лоадэр 2000
20   ПА Андрэ Франку 1998
Паз. Імя Нар.
22   Аб Вендэл 1993
23   ПА Жуан Марыу 2000
25   ПА Атавіу 1995
28   ПА Бруну Кошта 1997
29   Нап Тоні Марцінес 1997
30   Нап Эванілсан 1999
38   Нап Фернанду Андрады 1993
43   Аб Жуан Марселу 2000
46   ПА Стывен Эўштакіу 1996
67   ПА Вашку Соса 2003
70   Нап Гансалу Боржыс 2001
71   Бр Франсішку Мейшэду 2001
87   ПА Бернарду Фолья 2002
94   Бр Самуэл Португал 1994
95   Аб Жуан Педру 1996
99   Бр Дыёгу Кошта 1999

Зноскі

  1. Rab MacWilliam; Tom Macdonald (2001-10). The World Encyclopedia of Soccer: A Complete Guide to the Beautiful Game. Lorenz Books. ISBN 978-0-7548-0828-2.
  2. Keir Radnedge (2001). The illustrated encyclopedia of soccer. Universe Pub. ISBN 978-0-7893-0670-8.
  3. Gustavo Poli; Lédio Carmona (2006). Almanaque do futebol(недаступная спасылка). ISBN 978-85-7734-002-6.

СпасылкіПравіць