ФК Бенфіка Лісабон

партугальскі футбольны клуб

«Бенфіка» (парт.: Benfica) — партугальскі футбольны клуб з горада Лісабон. Заснаваны ў 1904 годзе. 38-разовы чэмпіён Партугаліі і 26-разовы ўладальнік Кубка Партугаліі, 7-разовы ўладальнік Кубка партугальскай лігі і 8-разовы ўладальнік Суперкубка Партугаліі. Двухразовы ўладальнік Кубка чэмпіёнаў (1961, 1962), уладальнік Кубка УЕФА (1983).

Бенфіка
Мянушкі «Benfiquistas»
«Aguias» («Арлы»)
«Perdedores» («Няўдачнікі»)
«Encarnados» («Чырвоныя»)
«Glorioso» («Слаўныя»)
Заснаваны 1904
Горад
Стадыён Эштадыу да Луш
Умяшчальнасць: 65 647
Прэзідэнт Руй Кошта[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Прымейра-ліга
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Бенфіка» ўваходзіць у «вялікую тройку» клубаў Партугаліі разам з «Порту» і «Спортынгам». Да таго ж, клуб ніводнага разу не пакідаў вышэйшы партугальскі дывізіён. Акрамя таго, «Бенфіка» стала першым клубам у чэмпіянаце Партугаліі, які не атрымліваў паражэнняў у сезоне, у чэмпіянаце 1972/73, а таксама адзіным клубам Еўропы, які паўтарыў гэты поспех у сезоне 1977/78. Таксама клуб з’яўляецца адзіным партугальскім клубам, якія прымаў удзел у васьмі фіналах еўрапейскіх клубных турніраў. Характэрна, што ў адрозненне ад большасці еўрапейскіх клубаў, заўзятары «Бенфікі» самі ўтрымліваюць клуб і кіруюць ім з моманту яго заснавання. Таксама «Бенфіка» займае 22 месца ў спісе самых заможных каманд планеты, з гадавым абаротам у 111,1 млн еўра[1][2].

Прынцыповымі для «Бенфікі» з’яўляюцца матчы з «Порту», якія ўвайшлі ў гісторыю партугальскага футбола як «Класіка» (парт.: O Clássico). Таксама клуб праводзіць вельмі прынцыповыя матчы супраць «Спортынга», вядомыя партугальскім заўзятарам як дэрбі Лісабона.

СкладПравіць

Станам на студзень 2023 года.

Паз. Імя Нар.
2   Аб Жылберту 1993
3   Аб Алекс Грымальда 1995
4   Аб Лукас Верысіму 1995
5   Аб Амір Фератавіч 2002
6   Аб Александэр Ба 1997
7   Нап Давід Нерыс 1997
8   ПА Фрэдрык Аўрснес 1995
15   Нап Гансалу Гедыш 1996
19   Нап Каспер Тэнгстэт 2000
20   ПА Жуан Марыу 1993
21   ПА Андрэас Шэльдэруп 2004
22   ПА Шыкінью 1995
23   Аб Міхайла Рысціч 1995
Паз. Імя Нар.
24   Бр Самуэл Суарыш 2002
27   ПА Рафа Сілва 1993
30   Аб Нікалас Атамендзі (капітан) 1988
33   Нап Петар Муса 1998
34   Аб Андрэ Алмейда 1990
61   ПА Фларэнтыну Луіш 1999
66   Аб Антоніу Сілва 2003
88   Нап Гансалу Рамуш 2001
91   Аб Марату 2001
93   ПА Юліян Дракслер 1993
96   ПА Дыегу Марэйра 2004
99   Бр Адысеас Влахадымас 1994

Зноскі

СпасылкіПравіць