Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра, больш вядомы як Пепэ (парт.: Képler Laveran Lima Ferreira; нар. 26 лютага 1983, Масеё, Бразілія) — партугальскі футбаліст бразільскага паходжання, абаронца клуба «Порту» і нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Футбол
Пепэ
Russia-Portugal CC2017 (11 (cropped).jpg
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Кеплер Лаверан Ліма Ферэйра
Мянушкі Звер
Нарадзіўся 26 лютага 1983(1983-02-26)[1][2] (38 гадоў)
Грамадзянства Сцяг Партугаліі Партугалія
Сцяг Бразіліі Бразілія
Рост 188 см
Вага 81 кг
Пазіцыя цэнтральны абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Партугаліі Порту
Нумар 3
Маладзёжныя клубы
2000—2001 Сцяг Бразіліі Карынтыянс Алагуану
Клубная кар’ера[* 1]
2001—2002 Сцяг Партугаліі Марытыму B 14 (1)
2002—2004 Сцяг Партугаліі Марытыму 63 (3)
2004—2007 Сцяг Партугаліі Порту 64 (6)
2007—2017 Сцяг Іспаніі Рэал Мадрыд 229 (13)
2017—2018 Сцяг Турцыі Бешыкташ 33 (5)
2019— Сцяг Партугаліі Порту
Нацыянальная зборная[* 2]
2007— Сцяг Партугаліі Партугалія 103 (7)
Узнагароды і медалі
Кубкі канфедэрацый
Бронза Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Польшча/Украіна 2012
Золата Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 студзеня 2018.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 18 снежня 2018
Commons-logo.svg Пепэ на Вікісховішчы

Кар’ераПравіць

КлубнаяПравіць

Пепэ з’яўляецца выхаванцам бразільскага футболу. 18-гадовым юнаком перабраўся ў Партугалію, дзе дэбютаваў у дарослым футболе ў 2001 годзе выступамі за каманду клуба «Марытыму» з вострава Мадэйра. Ужо з наступнага года стаў асноўным іграком каманды. Правёў у «Марытыму» тры сезоны, прыняўшы ўдзел у 63 матчах чэмпіянату.

Сваёй гульнёй за каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнерскага штаба клуба «Порту», да складу якога далучыўся ў 2004 годзе. Згуляў за клуб з Порту наступныя тры сезоны сваёй гульнявой кар’еры. Гуляючы ў складзе «Порту» таксама выходзіў на поле ў асноўным складзе каманды. За гэты час двойчы выйграваў чэмпіянаты краіны і розыгрышы нацыянальнага Кубка. У 2004 годзе стаў у складзе «Порту» ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка.

У склад мадрыдскага «Рэала» далучыўся ў 2007 годзе. Доўгі час быў асноўным абаронцам мадрыдцаў. У сезоне 2016/17 з-за траўм правёў толькі 18 матчаў ва ўсіх турнірах, і ў канцы сезону абвясціў аб зыходзе з «Рэала» па заканчэнні кантракта. У ліпені 2017 года падпісаў пагадненне з турэцкім «Бешыкташам»[3]. Пакінуў «Бешыкташ» па пагадненні бакоў у снежні 2018 года[4].

У студзені 2019 года вярнуўся ў «Порту»[5].

МіжнароднаяПравіць

У жніўні 2007 года атрымаў грамадзянства Партугаліі і тым жа месяцам быў упершыню выкліканы ў зборную Партугаліі. Разам са зборнай браў удзел у шматлікіх міжнарожных спаборніцтвах.

ДасягненніПравіць

«Порту»:

«Рэал» Мадрыд:

Зборная Партугаліі:

Зноскі

СпасылкіПравіць