Кубак Іспаніі па футболе
Кубак Іспаніі па футболе (ісп.: Copa del Rey) — штогадовы кубак Іспаніі, які праходзіць у фармаце алімпійскай сістэмы. У спаборніцтве прымаюць удзел 83 каманды, уключаючы ўсе клубы Ла Лігі. Ён лічыцца другім па значнасці нацыянальным тытулам у іспанскім футболе пасля чэмпіянату. Арганізатарам спаборніцтва з’яўляецца Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя.
Кубак Іспаніі па футболе
| |
Заснаваны: | 1902 |
---|---|
Кол-ць каманд: | 126 |
Дзеючы чэмпіён: | Рэал Мадрыд (20-ы тытул, сезон 2022/23) |
Найбольш тытулаваны: | Барселона (31 тытул) |
Бягучы сезон | |
Сезон 2022/23 |
З моманту свайго заснавання кубак некалькі разоў змяняў назву; сучасная назва Каралеўскі кубак (ісп.: Copa del Rey) выкарыстоўваецца з 1977 года. Усяго 17 клубаў валодалі калі-небудзь кубкам; найбольш тытулаваным клубам з’яўляецца «Барселона» з 31 тытулам, затым ідуць «Атлетык» Більбаа (23 тытулы) і мадрыдскі «Рэал» з 20 перамогамі. Пераможца турніру ўдзельнічае ў Лізе Еўропы і матчах за Суперкубак Іспаніі перад пачаткам наступнага сезона.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кубак Іспаніі па футболе
- Найбольш цікавыя матчы спаборніцтва Архівавана 2 кастрычніка 2007.